Выбрать главу

Біблія — матрыца нашых ведаў, аснова нашай цывілізацыі. Вядомы філосаф К. Ясперс сцвярджаў: «Біблія і біблейская рэлігія ёсць выток філасофіі, пастаянны арыенцір і крыніца вечных ісцін». Чытаць Біблію неабходна кожнаму, каб узвысіцца духам, спазнаць сапраўдныя каштоўнасці, навучыцца любові.

Пытанні для самаправеркі і самакантролю:

1. Дайце азначэнне слову «рэлігія», мэце рэлігіі, сутнасці рэлігіі, аснове рэлігіі.

2. Як вы разумееце Бога і веру ў Бога? Чаму без веры нельга жыць чалавеку?

3. Як можна разумець Святую Тройцу?

4. Што ўяўляе сабою адна з самых вялікіх кніг усіх часоў і народаў — Біблія?

5. Як вы разумееце сюжэт пра стварэнне свету ў Бібліі? Што вы ведаеце з іншых навук пра Космас, утварэнне Зямлі, жыццё на Зямлі?

6. Што сімвалічна абазначае біблейскі сюжэт пра грэхападзенне?

7. Якое значэнне мае паданне пра Патоп у гісторыі культуры?

8. Прывядзіце факты розных навук, якія сведчаць пра прыродныя катаклізмы ў гісторыі Зямлі.

9. У чым сімвалічны сэнс паданняў пра Каіна і Авеля, пра Вавілонскую вежу, пра зыход яўрэяў з Егіпта?

10. Што вы ведаеце пра цароў Давіда і Саламона? Прачытайце ў Бібліі Псалмы Давіда і Прытчы Саламона.

11. Якімі асноўнымі ідэямі адрозніваецца Новы Запавет ад Старога?

РАЗДЗЕЛ 4

Гісторыя беларускай літаратуры ў яе міфа-паэтычных вытоках

Праяўленне міфалагічнай свядомасці ў першых творах пісьмовасці на беларускіх землях

Розныя гістарычныя дадзеныя пераканаўча сведчаць пра тое, што пісьменнасцю на Русі карысталіся ўжо ў ІХ ст. — першай палове Х ст. У рускай навуцы шырока ўведзена ва ўжытак так званая Вялесава кніга, створаная, як мяркуюць, наўгародскімі жрацамі ў ІХ ст. Але паколькі беларускія даследчыкі ў цэлым негатыўна ставяцца да гэтага помніка, мы вымушаны абыходзіць яго ўвагай.

Распаўсюджанне пі сьмовасці пасля хрысціянізацыі ўсходніх славян Уладзімірам адбывалася галоўным чынам на беларускіх землях, што мы звязваем з працяглай традыцыяй бачання тэрыторыі цяперашняй Беларусі як сакральнага цэнтру ўсходняга славянства. Імёны высокаадукаваных людзей ХІ-ХІІ стст. Кірылы Тураўскага, Ефрасінні Полацкай, Кліменція Смалячыча, Аўраамія Смаленскага — гонар нашай зямлі.

З пачаткам пісьмовасці на Беларусь прыходзілі перш за ўсё кананічныя тэксты Бібл іі, але з’яўляліся і апокрыфы (ад грэц. «недаступны», «прыхаваны»), якія асвятлялі больш поўна тыя факты, што ў канон не ўваходзілі. Адным з найбольш папулярных у той час быў апокрыф «ХАДЖЭННЕ БАГАРОДЗІЦЫ ПА ПАКУТАХ». У ім распавядалася пра падарожжа Божай Маці разам з архангелам Міхаілам па апраметнай. Сярод грэшнікаў Багародзіца бачыць язычнікаў: тых, хто ўшаноўваў Траяна (?), Перуна, Хорса, Вялеса і іншых язычніцкіх багоў. «А паколькі ў час з’яўлення апокрыфа працягвалася барацьба з яшчэ моцнымі перажыткамі старой рэлігіі, то перапісчык спецыяльна ўвёў гэты момант, які адсутнічаў у грэчаскім арыгінале» [Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры]. Багародзіца перажывае за пакуты грэшнікаў і просіць Бога, каб злітаваўся над імі. Для нашай тэмы твор цікавы не толькі тым, што тут згадваюцца язычніцкія багі, а і тым, што ўпершыню ў нашай літаратуры з’яўляецца вобраз Божай Маці, які можна разглядаць як персаніфікаванае ўвасабленне Радзімы, занепакоенай верай свайго народа. Ідэя міласэрнасці, даравання кожнаму, незалежна ад цяжкасці яго грахоў, — гэта глыбока гуманістычная і вельмі «беларуская» рыса — зрабіла «Хожденіе» адным з найбольш любімых народам твораў. І мы нездарма ставім яго першым ў нашай літаратурнай традыцыі. Ён нібы «задаў» ёй напрамак развіцця.

Пра тое, што наша здагадка ў адносінах Божай Маці правільная, сведчыць арыгінальны (а не перакладны) твор ХІІІ ст. «Слова пра Меркурыя Смоленскага», дзе прыводзіцца плач Смаленскай зямлі ад татарскага засілля — выключна моцны па свайму лірызму і эмацыянальнасці: «Вижу вас отторгнутых от моей груди…» У другой рэдакцыі (а ўсяго іх 37) Маці-Зямля атаясамліваецца з Багародзіцай. Так упершыню ўзнікае ланцуг — Маці — Зямля — Божая Маці як ядро нацыянальнага міфа, беларускай ідэалогіі, што вядзе сваё паходжанне ад Прародзіцы ўсяго існага — крывіцкай багіні Жывы. Абодва вобразы — Зямлі і Багародзіцы — у народнай свядомасці атаясамліваюцца, што дазваляе гаварыць пра дзве і пастасі аднаго і таго ж архетыпу Вялікай Маці.