Выбрать главу

I калі, яшчэ раз наказаўшы, каб шанаваліся, не знясільваліся, не стараліся зрабіць за адзін дзень столькі, што трэба рабіць тры дні, падалася з хутара, дык Мурзік паплёўся з ёю нехаця, упіраючыся.

Яніна i Васіль доўга пазіралі ім услед са шкадаваннем ды са скрухаю.

Самотныя яны былі ўвесь астатні светлы дзень. Васіль моўчкі, прыцягнуўшы скінутае на дарозе бервяно, плазаваў камлюкі, Яніна таксама на адзіноце тупалася каля зямлянкі, гатавала вячэру. Толькі ўжо ў цёмны вечар, калі ляжалі на тапчане, парушылі затоенасць, разгаварыліся.

—Дык што табе сказала маці, калі я цягнуў калёсы, а вы ішлі ўслед? — запытаў ён.

—Ты што, чуў, што мама нешта мне гаварыла? — здзівілася Яніна.— Яна ж, лічы, шаптала...

—Не чуў, але здагадаўся. Яна, здаецца, гаманіла за нешта якраз на цябе.

—Бач, які здагадлівы, — прытулілася да яго.— Але жывы будзеш, калі i не ўведаеш. Яна мне пра мяне гаварыла...

—Пра што?

—Спі, — чамусьці не хацела прызнацца яна.— Ты ж натаміўся, адпачні.

—Лаяла, што выйшла за мяне замуж? Ці за тое, што згадзілася ca мною ехаць без часу сюды?

—Ну i зяць! Цешча з усёю душою да яго, а ён, бач, які недаверлівы!— папікнула.— Кажу ж, мне пра мае гаварыла... Ну, па-жаночаму...

—А ты скажы, каб я ведаў, — настояў, не разумеючы, чаму Яніна штосьці недагаворвае.

—Ну i ўпарты! — лагодна прамовіла яна.— Ну, казала, што мне ўжо няможна ні цяжкае падымаць, ні саскокваць зверху, ні рэзка нагінацца... Іначай... ці мне што, ці яму, ну, казала, бывала, што кабеты i паміралі ад гэтага альбо вось так губілі тое, што насілі...

—Больш не будзеш ні бярвён падымаць, ні зямлі варочаць...

—Хочаш, каб я жыла? Сына табе нарадзіла?

—От кажаш! — падакараў.— Нашто ж тады гэтая зямлянка, калі... Я жыць без цябе не захачу...

—Ты праўда кахаеш мяне? I моцненька? — запытала яна з радасцю.

—Я ж табе казаў.

—А ты яшчэ раз скажы.

Ён таксама ад радасці ўсміхнуўся: ну i гэтыя кабеты! Вось дык любяць лагодныя, пяшчотныя словы, прызнанні ў каханні!

—Чаму ты маўчыш? Не кахаеш?

—Не, — зноў усміхнуўся.

—Які паганы! — прытворна пакрыўдзілася.— Я ведаю: ты, можа, ужо i каешся, што ўзяў мяне, можа, цяпер думаеш пра Данусю-пястусю. Хіба з ёю ты гэтак пакутаваў бы!

—Канечне, не гэтак...

—От бачыш! — цяпер, здаецца, пакрыўдзілася па-сапраўднаму ўжо. Яна, як i кожная маладая жонка, была вельмі раўнівая.

—З ёю пакутаваў бы ў дзесяць разоў больш...— прамовіў ён.— А з табою мне ўсякія накуты не страшный...

—Каб жа ты праўду казаў...— адпусцілася, але не спяшалася дараваць яму яна. Папікнула: — Скупец! Шкадуеш добрае слова лішні раз сказаць... Ты — мужчына, табе, можа, i не трэба тыя словы, а я ж — кабета, мне хочацца i гаварыць, i чуць ласкавае, далікатнае...

Дагаварыла i замерла; у гэтую ж хвіліну наструніўся i ён: здаецца, на дварэ штосьці піснула жывое. Прыслухаліся. Цяжка было даць веры, але мяўкаў кот. Жаласна, нібы просячыся ў хату. I адкуль ён тут узяўся?

Васіль устаў, адчыніў дзверцы i зірнуў у цемень. Спачатку нідзе не згледзеў ніякага ката, а пасля паблізу аплазаванага бервяна ўбачыў пару светла-карычневых вачэй. Напружыўшы зрок, абмацаў вачыма i невялікі камячок. Кот! Няўжо іхняя Мурка, якая была ў ix да блакады? Калі яна, дык як уцалела адна тут?

—Мурка! — паклікаў ён.— Гэта ты?

Агеньчыкі мільгануліся, камячок варухнуўся i падаўся насустрач, увайшоў у зямлянку, зацёрся аб ногі i зноў жаласна замяўкаў, нібы заплакаў.

—Мурка! — узрадаваўся ён, падняў кошку на рукі.— Жывая! I не здзічэла, не забылася на нас! Дык гэта на цябе ўсе гэтыя дні брахаў Мурзік, адганяў цябе, бедную, ад нас? — Пагладзіў па спіне, а Мурка, шчаслівая, замурлыкала, тулячыся да грудзіны.— Жыві, Мурка, з намі, усё ж жывая душа. А па-другое, i твая тут дамоўка...

7

Мурзік (ён на трэці дзень збег ад свайго ружэвіцкага гаспадара i прымчаўся сюды, на хутар Амшарок) Hiяк не хацеў прымірыцца, што заявілася тут яшчэ адна жывая істота, знайшла прытулак i ласку. Ён пры першым жа выпадку нападаў на кошку, змушаў яе ці ратавацца бегам, несціся з усіх сіл ад зямлянкі ў поле, ці ўзабрацца i сядзець гадзінамі на бярэзіне альбо на грушы. Яніна i Васіль спрабавалі памірыць ix, прывучыць, што можна тут жыць ім абаім i што яны абаім ім рады, але скончыўся ліпень, пачаўся жнівень, a іхняя

прымірэнчая спроба не ўдавалася. Каб паспачуваць Мурцы, мусілі навязаць Мурзіка каля склепа, пасяліць яго ў будцы, дазволіць кошцы хадзіць там, дзе яна хоча, без ніякай перашкоды заходзіць у зямлянку. Мурка, ці то засумаваўшы за год без людзей, ці то баючыся ix зноў страціць, лічы, не адступала ад Яніны i Васіля ні на крок: ідуць яны на поле, у лес альбо вяртаюцца, заходзяць у зяМлянку — яна пляцецца ўслед за імі. Лягуць спаць — i яна сцюцюрыцца ў іхніх нагах, ціхенька мурлыча ад шчасця. Мурзік панерваваўся колькі дзён — ліслівіў перад імі, гыркаў на кошку, — а пасля здаўся, падпарадкаваўшыся сваёй долі, хоць, канечне, затаіў прыкрую злосць на кошку.