Выбрать главу

Падышоў да стала, адсунуў конаўку ca снараднай гільзы, драўляныя лыжкі i выклаў два боханы чырвонаармейскага хлеба, тры бляшанкі кансерваў, колца вэнджанай кілбасы, салдацкую новую зялёную флягу.

—Вось як мы жывём! Як каралі! — пахваліўся, сеў на другі бок стала, загадаў: — Давай, гаспадыня, шыкуй усё. Папіруем. А ты, — навёў калючыя вочкі на Васіля, — падай вады, каб разводзіць спірт. I варушыцеся вы абое! Не чэрці ж мы ўрэшце! З адной плоці ды крыві! Хоць вы чысценькія, а мы — заплямленыя, але ўсё роўна на адной зямлі ходзім...

Пазней Яніна i Васіль адмовіліся ад пачастункаў («мы павячэралі ўжо»), Янка піў i еў мала, a налягалі на пітво i на ежу Вяршок ды Крушынскі.

Сын ляснічага маўчаў, быў нібы ад усяго адрачоны; Вяршок, падпіўшы, пачаў не прыдзірацца, як бывала раней, а сгіавядацца.

—Страшны, агідны я вам? — пачаў ён, праўда, з крыўдаю.— Нелюддзю, забойцам мяне лічыце? Сам бачу:

седзіцё як на іголках ды думаеце: «О божа! Калі цябе чорт панясе з хаты ды дзе ўходае, звядзе са свету?!» Канечне, іначай бы сустракалі, калі не так, a іначай было на свеце... Не любілі б, клялі за вочы, але не нагарджалі б... Не смелі б... Не смелі б наказаць, што гідзіцеся... Бо ніхто перад начальствам не фанабэрыцца, усе хочуць яму дагадзіць...

Ён гаварыў, прынлюшчваў, нібы для прыцэлу, левае вока i, здаецца, па-ранейшаму ўніваўся сваёю ўладаю, уладаю аўтамата, сілы.

—Але ці думаў хто ў сорак першым, што так усё павернецца? — пахітаў галавою, зажмурыўся ад дыму, а можа, найбольш ад адчаю, што, мусіць, які ўжо час тачыў яму душу, нібы шашаль. І той адчай, відаць, не заглушвалі ні зверствы, ні оргіі, ні гарэлка.— Я верыў усёю душою: усё, канец Саветам. Будзе ў нас новая ўлада, новае жыццё. Не бальшавікі, не яўрэі будуць кіраваць, мець усе асалоды, a зусім іншыя сілы. Падумаў я сам сабе: «А чаму i я не магу вынырнуць наверх? Ну, хто быў я дагэтуль у сваёй Оршы? У дваццаць пяць гадоў? Грузчык. Вугаль, мяшкі з соллю цягаў, пуп надрываў. Меў толькі на пражытак, жыў у канурцы, быў гнаны i абсмяяны. A хіба я дурань, абэлтух? Не, я не дурань i не абэлтух. Я заўсёды быў кемны, цямлівы, мог бы інжынерам, урачом ці настаўнікам стаць. Але не стаў. Уся бяда была ў тым, што бацька мой быў поп. Засланіў ён мне дарогу ў навуку, да насад, нарадзіў i пусціў у свет на ганенні, здзекі ды пакуты. Дык не, цяпер, пры новай уладзе, не буду кузюркаю, пастараюся стаць чалавекам. Калі можна апраўдаць тое, чаму быў я такі раней, дык чаму няможна апраўдаць таго, што я хачу стаць іншым?! Адным словам, пайшоў у паліцыю. Сам. «Хачу, — сказаў там, — паслужыць новай уладзе. Шчыра, сумленна, каб яна хутчзй тут узяла моц». Абнюхалі, абмацалі — узялі. Стары мой, праўда, залямантаваў: «Ты — выхрыст, антыхрыстава семя, здраднік! Не смей здраджваць Радзіме, народу!» — I давай-давай далдоніць мне ледзь не бальшавіцкімі лозунгаMi. «Дурань ты стары! Мала цябе ціснулі!» — сказаў я толькі яму i пай шоу станавіцца чалавекам...

Вяршок заціх, наліў з флягі Крушынскаму, сабе ў кубкі спірту, дадаў вады з конаўкі, моўчкі, не запрашаючы, кульнуў, нанова закурыў.

—На службе я не хітраваў, не лайдачыў ці не віляў, як іншыя вілялі, — зноў загаварыў.— I там, i тут не шкадаваў ні бальшавікоў, ні яўрэяў, ні партызан i ix сем'яў, ні ўсякіх падазроных — нікога, хто хоць крыху нос вярнуў ад новай улады... Я i да цябе, галубок, — прыплюшчыў вока на Васіля, — дабіраўся, ды не паспеў. Нутром чуў, што ты ў гаспадаровай кузні не тое, што трэба, клеплеш, уночы людзей з лесу сустракаеш i сам у лес ходзіш... Ды i твой гаспадар, Дошчачка, мне намёкі пра гэта рабіў... Шчасце тваё: не паспеў... Немцы пасля «катла» пачалі рыхтавацца даваць драла, i я пачаў пра сябе больш думаць... Думаў разам з імі падацца. Я ж не дурань, ведаў i ведаю: тут мне канцы. Чамаданчыкі спакаваў, іду ў воласць, дзе адыходзіць на Навагрудак грузавік з чамаданамі афіцэраў. Толькі я ткнуўся, a адзін з ix штурхель мне ў грудзі: «Пшоль! Сваім ходам драпай, ты нам болей не трэба». Аж закалаціла мяне. Ах вы, свалата! Калі я верпа служыў, рабіў усю чорную работу, усталёўваў тут вашу ўладу, дык быў трэба, а цяпер ужо не трэба?! Зло, крыўда мяне ўзяла. Добра, думаю, што вам не толькі ў лыч далі, пыху збілі, але i рукі ды ногі вам пераламалі... Радасць мая гэтая, праўда, адмысловая была, бо не чакаў i не чакаю тут пераможцаў, бо яны нясуць мне толькі кулю ці пятлю... Адным словам, на Захад не пабег, як пабеглі іншыя. А што там рабіць? Кім там будзеш? Парабкам, халуём! Відаць, доля мая такая, каб быць гнаным, кузюркаю, a ўрэшце i загібець сабакам з ліхой памяццю... Але, — вочы яго страшна бліснулі, — не, не палезу сам у цятлю, не смальну сабе у скроню: пацешуся, нагуляю япічэ трохі, пакуль яшчэ час мой, час зброі... Яшчэ ў мяне многа зла, яшчэ не за ўсё я паквітаўся...