ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Што ты там сабе пiшчыш пад нос - нiчога не чуваць?! Я пытаюся, цi не з'еў ты атруту для пацукоў?
МIКIТА: Не еў я нiякай атруты. А вось нешта з'есцi i сапраўды было б неблага. Толькi што тут знойдзеш?!
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта табе не нейкi там дом цi кватэра! Тут ежы - колькi хочаш. Мы зараз як раз пад кухняй дзiцячага садка. Але... Дай ка я пагляжу навокал больш пiльна.
Пiсклявы пацук уважлiва аглядае усё навокал i раптам, заўважыўшы павука, некалькi разоў задаволена падскоквае ўверх.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Глядзi, што я знайшоў!
МIКIТА: Бачыў я гэтага павука. Якая брыдота! Нiколi раней нiдзе такiх вялiкiх не сустракаў.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Вядома - гэта табе не кватэра! Вось i паснедаем. Я, канешне ж, мог з'есцi яго i сам, бо я яго знайшоў, але ж... Ты якi-нiякi, а госць, а я, як гаспадар, павiнен цябе частаваць. Ну - iдзi, еш!
МIКIТА: Каго есцi?!
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Як каго?! Не мяне ж, вядома! Iдзi да павука!
МIКIТА: Есцi павука?! Але ж ён такi брыдкi!
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Я яму прапаную ледзь не лепшую ежу, я ён, пi-пi, яшчэ носам круцiць! Не, ты ўсё ж такi атруцiўся атрутай для пацукоў. Яна нас зусiм дурнымi робiць.
МIКIТА: Нiчым я не атручваўся. Мне не падабаюцца павукi.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Выбачай - сыру няма.
Пiсклявы пацук асцярожна падыходзе да павуцiны, з якой звешваецца павук. Раптоўна кiдаецца наперад i, злавiўшы павука, пачынае з хрумканнем яго есцi.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Як смачна! Вельмi смачна! Пi-пi-пi! Ням-ням-ням!
МIКIТА: Якая дрэнь - вочы б мае не бачылi!
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi. Ням-ням-ням. Ну i дурань! Ням-ням-ням.
Мiкiта сядае на падлогу i зноў пачынае плакаць.
МIКIТА: Хачу дадому! Мама, дзе ты?! Расчаруй мяне!
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi-хi-хi! Зусiм дурны! Ням-ням-ням!
ДЗЕЯ ДРУГАЯ
КАРЦIНА ЧАЦВЁРТАЯ
Пiсклявы пацук i Мiкiта сядзяць на падлозе у левым баку сцэны. Гучыць трывожная музыка. Пачынаюць зiхацець рознакаляровыя лiхтарыкi.
МIКIТА: Што гэта?
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Сюды iдзе наш цар - Пацучын Пяты.
МIКIТА: Ёе таксама пацук?
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Ну вядома ж! А ты што - разлiчваў, што ў нас царом кот?
МIКIТА: Не... Я...
З-за правых кулiс з'яўляецца вельмi высокi пацук, якi трымае ў руках вялiзную сякеру.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта Доўгi - адзiн з ахоўнiкаў Пацучына Пятага.
ДОЎГI: Хто тут ёсць?! Дайце шлях цару пацукоў - Пацучыну Пятаму!
Услед за Доўгiм з'яўляецца Пацучын Пяты - вялiзны i вельмi тлусты пацук. У яго на галаве - царская карона, а за плечмi - царская мантыя.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта сам Пацучын Пяты.
За царом з'яўляецца вельмi маленькi пацук, таксама з сякерай у руках.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта Кароткi. Ён - самы маленькi пацук, якiх я толькi бачыў. Некаторыя, нават, распускалi плёткi, што ён не пацук, а мыш, але ўсё гэта - хлусня! Ён сапраўдны пацук.
ДОЎГI: Хто тут - адкажыце?!
Кароткi пераганяе цара i выстаўляе наперад сякеру.
КАРОТКI: Ну - каго пытаюць?! А то зараз на кавалкi разрубiм!
Пiсклявы пацук хуценька ўзнiмаецца з месца.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Гэта я - Пiскля. Пi-пi-пi.
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: А з табой хто? Пi?
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi. Гэта пацук з суседняга дома. З тога самага, дзе жыве Томiс. Ён, наогул, нейкi дурны - мабыць, атруцiўся пацучынай атрутай.
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Падвядзi яго да мяне - я жадаю лепш разгледзiць.
Пiсклявы пацук штурхае ў бок Мiкiту.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Уставай хутчэй - Пацучын Пяты вельмi злуецца, калi яму даводзiцца чакаць.
Мiкiта ўзнiмаецца з падлогi i разам з пiсклявым пацуком падыходзе блiжэй да Пацучына Пятага. Ахоўнiкi перагароджваюць шлях, скрэслiўшы перад iмi сякеры.
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Дазваляю падыйсцi блiжэй - я жадаю больш уважлiва разгледзiць пацука з суседняга дома. Да таго ж, лiчу, што ён прыйшоў да нас не выпадкова. Лiчу, што гэта знак, таямнiчы знак, якi сведчыць, што хутка мы пераможам Томiса.
Ахова дае праход. Пiсклявы пацук i Мiкiта апынаюцца перад самым Пацучынам Пятым.
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Ну, дазваляю табе паведамiць, хто ты i адкуль тут з'явiўся. Пi-пi.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi-пi. Ён...
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Я ў цябе не пытаюся, так што пакуль памаўчы. Прэч адсюль - пастой там!
Высокi стражнiк хапае пiсклявага пацука за каўнер i цягне ў другi бок сцэны. Маленькi ахоўнiк сякерай паколвае яго нiжэй спiны. Пiсклявы пацук ад кожнага ўкола вiшчыць i высока падскоквае.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Вой, што гэта?! Вой, прабачце! Пi-пi-пi! Вой, балюча!
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Ну ўсё - хопiць! Пакiньце яго - у мяне ад гэтага ляманта ўжо галава балiць! Маўчаць!
Вялiкi i маленькi ахоўнiкi па чарзе стукаюць бакавой паверхняй сякер па галаве пiскляваму пацуку, той валiцца на падлогу i навокал усталёўваецца цiшыня.
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Ну вось, нарэшце - цiшыня. Дык хто ты i адкуль сюды трапiў?
Мiкiта паварочваецца да гледачоў.
МIКIТА: Што рабiць?! Калi адкажу праўду, Пацучын Пяты нiколi не паверыць, ды яшчэ загадае, каб са мной зрабiлi тое ж самае, што з гэтым пiсклявым пацуком. Лепей буду хлусiць.
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Ну - я не чую адказу?!
Пiсклявы пацук узнiмае галаву з падлогi, абмацоўвае яе рукамi i крычыць.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Ён атруцiўся атрутай для пацукоў!
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Ты iзноў?!
Ахоўнiкi iзноў стукаюць па чарзе бакавымi паверхнямi сякер па галаве пiскляваму пацуку i ён валiцца на падлогу, страцiўшы прытомнасць.
МIКIТА: Я - пацук Мiкiта. Я жыву ў доме, якi насупраць дзiцячага садка.
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Дык ты сапраўды з гэтага дома?
МIКIТА: Так - з гэтага.
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: А жудаснага Томiса бачыў?
МIКIТА: Бачыў.
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: А шлях да свайго дома добра ведаеш?
МIКIТА: Добра.
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Павядзеш маё войска, каб яно не заблукала.
Пiсклявы пацук iзноў узнiмае галаву i спрабуе нешта сказаць.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Пi-пi.
Ахоўнiкi ўзнiмаюць сякеры над галавой, але Пацучын Пяты перапыняе iх жэстам.
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: Хопiць глупствам займацца - загадваю збiраць войска! Я ўсё вырашыў - сёння наша войска выступае ў паход супраць жудаснага Томiса! Хопiць яму над намi здеквацца!