Томiс захоўвае маўчанне.
ГЕНЕРАЛ: Ты што, кашак - заснуў, цi што?! Ты, кашак, не хвалюйся - мы цябе на кавалкi сякерамi пасячэм i сажрэм!
Генерал зноў тыкае ў Томiса дубiнкай. Томiс нечакана громка рыкае.
ТОМIС: Мяу-у-у-р-р-р! Зараз вылезу i пакажу, хто каго сажрэ!
Ад нечаканасцi генерал гучна пiшчыць, кiдае дубiнку на падлогу i адскоквае далёка ўбок.
ГЕНЕРАЛ: Ну ты, кашак - не надта цябе спужалiся!
Генерал падбiрае дубiнку, але на ўсялякi выпадак садзiцца крыху далей ад Томiса.
ТЛУСТЫ: Хопiць яго злаваць - зараз Пацучын Пяты прыйдзе i пажадае пабачыць ката. А кашак, калi будзе ўззлаваны, пачне яшчэ якую брыдкасць казаць цару. Тады Пацучын Пяты i на нас раззлуецца i яшчэ сыру не дасць!
ГЕНЕРАЛ: Хопiць - так хопiць, калi ты такi палахлiвы! А ты, Мiкiта, малайчына! Каб не ты, мы б гэтага Томiса нiзавошта не перамаглi! Дзе гэты Пiскля заблукаў - найшлi каго паслаць! Мабыць, зноў прытомнасць страцiў, ваяка! Пi-пi-хi-хi-пi!
ТЛУСТЫ: Хi-хi-хi-пi-пi! А нашу ўзнагароду - сыр, ён не мог з'есцi?
ГЕНЕРАЛ: Мы яго самога тады з'ядзiм!
ТОМIС: Дык гэта ты, Мiкiта, наўмысна зрабiў?! Што ж: такiм ты быў заўсёды - такiм i застаўся пасля ператварэння. Мабыць, табе быць пацуком нават лепш - у школу хадзiць не трэба, ёсць магчымасць рабiць розныя брыдкасцi?! А мацi, напэўна, недзе хвалюецца, перажывае! Але што табе мацi?!
Мiкiта нiчога не адказвае i яшчэ нiжэй схiляе галаву ўнiз.
ТОМIС: Што - няма чаго адказаць?! Гэта не выпадкова, што ты ператварыўся ў пацука! Памятаеш, колькi ты ўсяго дрэннага зрабiў?! Мне ранiцай нават здалося, што ў цябе голас, як у пацука. Так у рэшце рэшт i здарылася. Мяў? Так цi не?!
Мiкiта маўчыць.
ТЛУСТЫ: Што гэта кашак за лухту меле?! Магчыма, ён i сам атруцiўся з'еў атруту, цi пацука, якi атруцiўся?! Нейкi ён зусiм дурны! Напэўна, у тым доме, адкуль Мiкiта i Томiс, шмат атруты кладуць.
ГЕНЕРАЛ: Магчыма i так, а магчыма, кашак зараз галавой аб падлогу стукнуўся, калi бойка была - вось i здурнеў. Добра мы яму далi!
Чуецца далёкi грукат барабанаў.
ГЕНЕРАЛ: Цiшэй! Здаецца - iдзе Пацучын Пяты.
Тлусты таксама прыслухоўваецца.
ТЛУСТЫ: Сапраўды - гэта ён.
Грукат барабанаў становiцца вельмi гучным, але нечакана знiкае. З-за правых кулiс з'яўляецца галава пiсклявага пацука.
ПIСКЛЯВЫ ПАЦУК: Яны тут! Яны тут! Пi-пi-пi. Кашак у сетцы! Можна iсцi.
Пiсклявы пацук асцярожна выходзе з-за кулiс. Адразу за iм з'яўляюцца абодва ахоўнiкi. Апошнiм крочыць Пацучын Пяты. У яго руцэ блiскучая шабля.
ДОЎГI: Дайце шлях Яго Вялiкасцi Пацучыну Пятаму - пераможцы кашакоў!
Генерал ускоквае на ногi i спяшаецца да цара.
ГЕНЕРАЛ: Гэта я перамог Томiса i накiнуў на яго сетку. Ваша вялiкасць, дайце мой сыр!
Пачуўшы пра сыр, тлусты пацук таксама ўзнiмаецца i хуценька крочыць услед за генералам.
ТЛУСТЫ: Я таксама захоплiваў Томiса ў палон! Я таксама! I мне сыру! I мне сыру!
Мiкiта застаецца з Томiсам адзiн.
МIКIТА: Я дапамагу табе, Томiс! Ты прабач мяне - я не спецыяльна! Я не дапамагаў iм! Я проста разгубiўся. Я ведаю, што я дрэнны. Магчыма, я больш нiколi не буду чалавекам, але я ўсё роўна табе дапамагу. Прабач мяне за тое, што я цябе крыўдзiў! У мяне ёсць нож.
Мiкiта выцягвае з кiшэнi нож i рэжа сетку.
ТОМIС: Хутчэй, хутчэй, пакуль яны спрачаюцца за сыр!
ПАЦУЧЫН ПЯТЫ: А хто вам казаў, што абавязкова будзе сыр?! Я абяцаў прыемны сюрпрыз. Гэты сюрпрыз - мая шчырая падзяка. Табе, Тлусты, наогул, дрэнна шмат есцi - ты альбо ў нару не пралезеш, альбо лопнеш ад тлушчу!
Генерал i тлусты пацук разгублена глядзяць адзiн на аднаго. Тым часам Томiс, вызвалiўшыся з сеткi, шукае сваю зброю.
МIКIТА: Вось твая булава, Томiс.
Томiс хапае булаву i iмклiва кiдаецца ў бок пацукоў.
ТОМIС: Мяў-у-у-у-р-р! Зараз я вас!
Пiсклявы пацук адразу валiцца на падлогу, страцiўшы прытомнасць. Астатнiя, лямантуючы ад жаху, збiваюцца разам, выцягнуўшы зброю. Але дарэмна - Томiс раз'юшана маша булавой, лупiць пацукоў i хутка ўсе яны апынаюцца на падлозе. Нечакана чуецца жудасны грукат i ўся сцэна апынаецца ў поўнай цемры.
У гэты час дэкарацыi мяняюцца на тыя, якiя былi напачатку першай карцiны. Пачынаюць зiхацець рознакаляровыя лiхтарыкi. Iдзе дым. Паступова з'яўляецца святло. У левай частцы сцэны, дзе стаяць шафкi для адзення дзяцей, вельмi светла. Там - настаўнiца, мацi Мiкiты i мiлiцыянер. У правай частцы, аддзеленай перагародкай з дзвярамi, больш цёмна - каморка, пасярод якой стаiць Мiкiта i абмацоўвае сваю галаву. Пацукоў i Томiса - няма.
МIКIТА: Я стаў хлопчыкам! Я зноў стаў хлопчыкам! I хваста няма! Напэўна таму, што нарэшце зрабiў добры ўчынак - вызвалiў Томiса.
МIЛIЦЫЯНЕР: Нейкi дзiўны грукат.
НАСТАЎНIЦА: I ранiцай такi быў, калi Мiкiта знiк.
МIЛIЦЫЯНЕР: Дык вы кажыце, што ў апошнi раз бачылi Мiкiту тут?
НАСТАЎНIЦА: Так.
МАЦI: Мне здаецца, што я адразу пасля груката чула ягоны голас.
МIЛIЦЫЯНЕР: А ў каморцы вы шукалi?
НАСТАЎНIЦА: Шукалi. Мы ўсё навокал перавярнулi, але яго нiдзе няма.
Мiкiта падыходзе да дзвярэй, расчыняе iх i асцярожна прасклiзвае ў гардэроб. Пабачыўшы мацi, кiдаецца да яе.
МIКIТА: Мама! Матулечка! Родная мая! Як я цябе даўно не бачыў! Прабач мяне за тое, што я быў такi дрэнны! Я буду добрым. Я больш не буду такiм дрэнным! I вы мяне прабачце, Алена Анатольеўна. А дзяздя мiлiцыянер навошта - мяне шукаць?! I вы мяне прабачце, дзядзя мiлiцыянер - я наўмысна схаваўся ў каморцы, але цяпер шкадую.
МАЦI: Я таксама вельмi рада цябе бачыць! Ну што ж ты, Мiкiтка, так усiх перапужаў, сынок ты мой?!
Мацi абдымае Мiкiту.
НАСТАЎНIЦА: Добра, што ты, Мiкiта, знайшоўся - увесь клас хваляваўся!
МIЛIЦЫЯНЕР: Ну - добра тое, што добра сканчаецца!
Гучыць музыка i апускаецца завеса.
КАНЕЦ
5 - 14 мая 2001 года
г.Вiцебск