Выбрать главу

Annotation

"Чистилище - это ад, в котором есть место надежде" (с) Филип Фармер. Даркфэнтэзи. Архетипический сюжет о борьбе с фашистскими оккупантами. Остальное детали.

Гуринович Влада

Гуринович Влада

Мроi Багны

ЗМЕСТ

Прадг╕сторыя

Прыпавесць першая

Мроя першая. Прыв╕ды

1. Дзецi грэшнiка╝

2. Карчма ля ракi

3. Прывiды

4. На тым беразе

Прыпавесць другая

Мроя другая. Цёрн

1. Цёрн

2. У белых выдмах

3. Выгнанне

4. Перасяленцы

5. Стражнiкi

6. Крамольнiк

7. Свята

8. Берэнiс

9. Бунт

10. Намеснiк

11. Астрог

12. Аблава

13. Зацiшша. Мроi

14. Забойца

15. Сход. Мiстэрыi

16. А╝дыенцыя

17. Эшафот

18. Братчыкi

19. Мярцвячы Ярок

20. Жалезны Цмок

Прыпавесць трэцяя

Мроя трэцяя. Пошасць

1. Кронпрынц

2. Рудзiца

3. Iнспектар

4. Кветка Нявiннасцi

5. Пошасць

6. У цемры

7. Куратар

8. Нара

9. На заставе

10. Гаспадар Вулiц

11. Вандроунiк

11. За сцяной

12. Варгус

13. Нявеста-Пачвара (уста╝ная навела)

14. Акруговы суддзя

15. Лютнiст на дзядзiнцы

16. Храм

17. Чалавек у чорным

18. Пачатак легенды

"Чысцец - гэта пекла, ╝ як╕м ёсць месца надзе╕" (с) Ф╕л╕п Фармер

Дзе карона Сонца?

- Скрал╕ яе цмок╕.

А дзе ясны Месяц?

- Ён у багне зг╕ну╝.

А дзе зорк╕-зн╕чк╕?

- Крумкачы паел╕.

Дзе ж твая лучынка?

- Дагарэла, згасла...

ПРАДГ╤СТОРЫЯ

"Бегчы, бегчы! Не спыняцца!" Ра╝н╕ну ах╕нае туман, жа╝тлява-бялясы, як дым над пажарышчам╕, жо╝клая трава мокрая ад расы, глеба набрыняла в╕льгаццю - ног╕ сл╕згаюць, з-пад падэшва╝ лятуць пырск╕ халоднай граз╕, - а ╝ небе за хмарам╕ цьмее хмурны св╕танак. 'Не спыняцца!.." Аннеке бяжыць, спрабуючы адначасова глядзець сабе пад ног╕, каб, баран╕ Божа, не пасл╕знуцца ╕ не выпусц╕ць з рук дз╕ця, ╕ наперад, каб не губляць з вачэй Альб╕на. Ён бяжыць наперадзе, то зн╕каючы ╝ смузе, то з'я╝ляючыся зно╝, ╕ ёй здаецца, быццам яна гон╕цца за прыв╕дам. Следам бяжыць Ала╕с, яна чуе ╝ сябе за сп╕най яго перарыв╕стае дыханне. Да Цёрну застаецца зус╕м нямнога.

Аннеке ╝жо бачыць яго - ланцужок бетонных слупо╝, пам╕ж як╕м╕ нацягнуты шэраг╕ калючага дроту. Цёрн нежывы. У смузе бачны метал╕чны корпус генератара, чорны ад куродыму ╕ злёгку апла╝лены. Слупы агароджы ля генератара павалены, дрот разарваны ╕ ╝б╕ты ╝ зямлю. "Сюды!", - крычыць Альб╕н, не абарочваючыся. Яшчэ трох╕. Апошн╕ рывок. На н╕чыйную зямлю найм╕ты А╝густы не сунуцца...

Дзесьц╕ зус╕м побач чуецца гуд рухав╕ка, ╕ прамень пражэктара прарэзвае смугу. Рэзк╕ вокрык: 'З'хог-сааг! (Стаяць!) Й╕╕мн окхам! (Назад!)' Ксайлахск╕я найм╕ты. ╤х мова, н╕бы крык драпежнай птушк╕. Альб╕н рэзка абарочваецца, ╕рвану╝шы з-за пояса парабелум, ╕ роб╕ць некальк╕ хаатычных стрэла╝ у туман. Пражэктар згасае, але ╝ шэрай смузе ╝жо маячаць бартавыя агн╕ машын, ╕ шум рухав╕ко╝ цяпер чуецца з ус╕х бако╝. 'З'хог-сааг!' Альб╕н брудна лаецца, перазараджаючы парабелум. Аннеке глядз╕ць, як Ала╕с павольна здымае з пляча в╕нто╝ку ╕ ╝б╕вае патрон у ствол.

- Бяжы, Аннеке, - гаворыць ён вельм╕ спакойна.

Аннеке. Ён н╕кол╕ не называ╝ яе 'Феафана' - ╕мем, якое яна атрымала пасля навяртання ╝ новую веру, званую Законам Праведн╕ка╝. Гэта было абавязковай умовай, без якой Арцыпастыр не прызна╝ бы ╕х шлюбу. Цяпер усё законна. А╝гусце, аднак, пляваць ╕ на Арцыпастыра, ╕ на Закон, ╕ на ╝с╕х Праведн╕ка╝. Свайго мужа яна ╝жо звяла са свету, ╕ зараз яна хутчэй выкарчуе свой уласны род да апошняга нашчадка, чым выпусц╕ць з рук вянец ╕ парф╕ру Усе╝ладарк╕...

- Ала╕с, не!

- Бяжы, - кажа ён мякка, але настойл╕ва. - Марна-С╕гёл праз па╝м╕л╕ адсюль. Там ты будзеш у бяспецы.

Яна хоча запярэчыць, але тут распачынаецца бязладная стралян╕на - зелянявыя святл╕выя палосы раскрэсл╕ваюць туман. Альб╕н раптам выпускае зброю з рук ╕ вал╕цца тварам на зямлю.

- Дз╕ця, Аннеке, - гаворыць Ала╕с. - Нашае дз╕ця пав╕нна жыць. Выратуй яго, Аннеке.

╤ тады яна к╕даецца бегчы. Пераскочы╝шы цераз вузк╕ ро╝, праараны ╝здо╝ж л╕н╕╕ загароды, Анеке нясецца да пралому. Над яе галавой св╕шчуць кул╕. Наперадзе ляжыць пустка, ах╕нутая туманам. Маленькая Зо╕ заходз╕цца ╝ плачы. 'Ц╕шэй, ц╕шэй, дз╕ця, - шэпча Аннеке, прыц╕скаючы да грудзей кволае цельца, загорнутае ╝ абрывак парф╕равага плашча. - Кляштар ужо бл╕зка...'

Адчу╝шы рэзк╕ штуршок у сп╕ну, Аннеке ледзь не падае, але ╝пёршыся каленам у зямлю, прымушае сябе падняцца на ног╕. Болю яна не адчувае. Зо╕ крычыць. Дзякуй Богу, не ╝пусц╕ла... Узня╝шы вочы, яна бачыць наперадзе высокую чарнавата-шэрую сцяну, якая спачатку падаецца ёй крэпасцю, што ста╕ць проста пасярод ра╝н╕ны. Марна-С╕гёл. Яловы гай, як╕ нашчадк╕ ксайлахск╕х лучн╕ка╝ завуць 'Чорным'. Марна-С╕гёл - гэта на ╕хняй мове...

Х╕стаючыся, яна ╝ваходз╕ць пад шаты дрэ╝, н╕бы ╝ пячору. Глеба тут рудавата-бурая ад апалай ╕гл╕цы, вяршын╕ елак патанаюць у тумане, з гал╕н зрываюцца кропл╕ вады. Адчуваючы, што ног╕ яе слабеюць, Аннеке асцярожна кладзе дз╕ця на зямлю ╕ сама ╝ знямозе вал╕цца побач. ╤гл╕ца здаецца ёй мяккай, як пярына. Зо╕ крычыць. Н╕чога, дз╕цятка, н╕чога. Матуля зараз падымецца ╕ падыдзе да цябе. Дай тольк╕ аддыхацца. Хоць хв╕л╕начку. Нам ╕сц╕ яшчэ тры м╕л╕, цераз лес. Дарога ро╝ная, але напрыканцы прыйдзецца падымацца пад гару.

"Вы бачыл╕ кал╕-небудзь гэты кляштар? - чуе яна голас Альб╕на. - Н╕штаваты так╕. Ста╕ць на вяршын╕ скалы, што ╝здымаецца над лесам, як уцёс па-над морам. Ёсць у гэтым пэ╝ная прывабнасць".

"Альб╕н!.."

"Аднак у Семгалене вам лепш не затрымл╕вацца. Тут ╕ так м╕жусоб╕ца, а старушэнцыя напэ╝на палезе ╝ бойку за свайго Ахм╕стрыньчыка. Перачакайе кольк╕ дзён у кляштары, а потым рушце ╝ Эверон ╕ Антра╝м. Дуумв╕рат не выдасць вас А╝гусце, яны ╝ гэтым не зац╕ка╝леныя..."

"Чакай, Альб╕н, чакай. Дай аддыхацца!.."

Аннеке расплюшчвае вочы ╕ бачыць над сабой набрынялыя яловыя гал╕ны з заблытаным╕ ╝ ╕х пасмам╕ туману. Пам╕ж ял╕н м╕льгаюць агн╕. Чуецца гуд рухав╕ко╝ ╕ храбусценне вецця пад чы╕м╕сьц╕ цяжк╕м╕ крокам╕. Галасы. Разма╝ляюць на рамейскай, мове ╤мперы╕. Яны зайшл╕ на н╕чыйную зямлю, парушаючы ╝се прав╕лы. Аннеке спрабуе пры╝зняцца, але разумее, што не можа зрушыцца з месца. У ног╕ холадна, па сп╕не пад сукенкай збягаюць струменьчык╕ чагосьц╕ клейкага ╕ гарачага, дыхаць цяжка, быццам у горле захрас камяк зямл╕. Потым яна бачыць постац╕ ╝ адзенн╕ зелянковага колеру. Яны выплываюць з туману, як здан╕. М╕льгаюць агн╕, бразгае зброя. Хтосьц╕ сх╕ляецца над ёй. Бляклыя вочы, бялясыя валасы. Твар з восп╕нкам╕. Тонк╕я вусны крывяцца ва ╝хмылцы. Аннеке ведае гэтага чалавека. А╝густа паабяцала яму карону Семгалена як узнагароду за пэ╝ную паслугу.

- М╕ка. М╕ка, ты не ведаеш, што дзееш, - шэпча яна на семгальскай мове. - Спын╕ся, М╕ка...

Ён хмыл╕цца.

- Не "М╕ка", а Яго Мосць, спадар Намесн╕к. А ты - ╝се вы - па-ранейшаму - н╕хто.

Яе падхопл╕ваюць з зямл╕ ╕ цягнуць да машын. Зо╕ крычыць - дзесьц╕ вельм╕ далёка. 'Не кры╝дз╕це яе. Не кры╝дз╕це', мол╕ць Аннеке, але голас яе ╝жо занадта слабы. Яшчэ некаторы час чуюцца вокрык╕ каманд ╕ гуд рухав╕ко╝. Потым святло пражэктара╝ згасае, ╕ роб╕цца вельм╕ ц╕ха.

МРОЯ ПЕРШАЯ. ПРЫВ╤ДЫ

Прыпавесць першая. Аб стварэнн╕ Сусвету

Была Пустэча, пракаветнае нястворанае Н╕што, якое не мае н╕ пачатку, н╕ канца, ╕ бы╝ Хаос у Пустэчы, падобны да в╕рл╕вага ак╕яна.

╤ бы╝ Той, Хто Мро╕ць. У бязмежнай Пустэчы суз╕ра╝ ён Хаос ╕ мро╕╝ аб сусветах, яшчэ ненароджаных. Цен╕ ягоных сно╝, зменл╕выя ╕ зыбк╕я, лунал╕ ╝ Пустэчы над ак╕янам Хаосу, ╕ та╕л╕ся ╝ ╕х пачатк╕ ╝с╕х рэча╝, яшчэ безназо╝ных.