А потым мы даведал╕ся, што Л╕эндале спалены. Старажытная стал╕ца каралё╝. Горад, як╕ ляжа╝ м╕ж трыма высок╕м╕ грудам╕, размешчаным╕ ╝ выглядзе кароны або трызуба. Аднойчы я была ╝ Л╕эндале. Кал╕ яшчэ жывы бы╝ бацька, мы ездз╕л╕ туды на святкаванне Летняга Сонцавароту. Л╕эндале, дзе храмы так╕я высок╕я, што здаецца, быццам ╕х ╕гольчатыя шп╕л╕ прац╕наюць аблок╕. Л╕эндале з брукаваным╕ вулачкам╕, так╕м╕ вузк╕м╕, што там ледзьве раз'едуцца два вершн╕к╕, ╕ з шумным╕ к╕рмашовым╕ плошчам╕, так╕м╕ прасторным╕, што на ╕х хапае месца ╕ гандлярам, ╕ скамарохам, ╕ святочнаму нато╝пу. Л╕эндале з беласнежным╕ вежам╕, каваными масткам╕ ╕ каляровым╕ сцягам╕, як╕я лунаюць на цёплым летн╕м ветрыку. Я не магла паверыць, што горада больш няма. Я плакала па Л╕эндале, як плачуць па памерлых.
А потым М╕ка захап╕╝ карону, заб╕╝шы брата М╕раслава, ╕ ╝ Дольную Зямлю прыйшл╕ рамейцы. Прыморск╕я дзюны был╕ абвешчаны памежнай тэрыторыяй, дзе грамадзянскае насельн╕цтва не пав╕нна знаходз╕цца. Я помню, як у выдмы заб╕вал╕ сва╕ ╕ нацягвал╕ на ╕х калючую метал╕чную сетку. Цёрн. А потым па жалезных шыпах пабег с╕н╕ агонь, як╕ заб╕вае ╝сё жывое. Мы сыходз╕л╕. Мы разв╕твал╕ся з морам. Рыбацк╕я хаты стаял╕ к╕нутыя, спусцелыя. У трысняговых стрэхах шамаце╝ дзюнны пясок. Сонца ╝ чырванаватай смузе павольна апускалася ╝ мора. Па дарозе з рыпеннем валак╕ся калёсы, даверху нагружаныя хатн╕м начыннем. Побач цягнул╕ся людз╕ - мужчыны, жанчыны, дзец╕. Нямоглых старых везл╕ на вазках. Нема╝лят несл╕ на руках. Уздо╝ж дарог╕ стаял╕ рамейцы з а╝таматычным╕ в╕нто╝кам╕.
Мац╕ не плакала, кал╕ памёр бацька. Але кал╕ мора зн╕кла за грэбнем дзюны, яна завыла. Не заплакала, а менав╕та завыла. Як вые смяротна паранены звер. Як галосяць плакальшчыцы над маг╕лай. Дзень нашага зыходу запомн╕╝ся мне гукам╕, перадус╕м. Рыпенне кола╝. Рэзк╕я вокрык╕ вайско╝ца╝. Патрэскванне Цёрну. Плач дзяцей ╕ ляманты кабет. Брат бы╝ яшчэ занадта малы, каб усвядом╕ць увесь сэнс таго, што адбывалася, але напалоханы слязам╕ мац╕, ён таксама пача╝ румзаць. Я рэзка ╕рванула яго за руку ╕ ╝ляп╕ла яму по╝ху. "Не вый, ты ж не дзя╝чынка!" - сказала я. Ён бы╝ спалохана замо╝к, але амаль адразу разро╝ся зно╝ку - ╝жо ад болю ╕ кры╝ды. А ╝ мяне ╝жо не заставалася слёз. Больш н╕ разу ╝ жыцц╕ я не заплакала. Нават праз шмат гадо╝, кал╕ мой брат стая╝ на эшафоце, побач са злодзеям╕ ╕ забойцам╕, а кат сх╕ля╝ся над жаро╝няй, правяраючы, ц╕ дастаткова распал╕л╕ся жалезныя пруты.
Перасяленцы
Дванаццаць год м╕нула з тых часо╝, як мы пак╕нул╕ дзюны. Майму брату тады было сем. У восем яго аддал╕ ╝ адну з ╕мперск╕х ваенных школ, як╕я па╝сюдна адчынял╕ ╝ былым карале╝стве пасля ╝сталявання Закона Праведн╕ка╝. У шаснаццаць ён ста╝ жа╝нерам унутраных войска╝. У дзевятнаццаць яго адправ╕л╕ на эшафот за замах на забойства. На шчасце, наша мац╕ была да╝но ╝жо ╝ маг╕ле ╕ не бачыла ╝сяго гэтага.
Пасля адсялення мы атрымал╕ новае жытло ╝ горадзе В╕льску. Л╕чылася, што нам добра пашанцавала, бо пасял╕л╕ нас не дзе-небудзь, а ╝ стал╕цы Прав╕нцы╕. Не ведаю, чаму Намесн╕ку ╝здумалася зраб╕ць новай стал╕цай менав╕та В╕льск. Шэры, маркотны горад з пустынным╕ вул╕цам╕ ╕ ня╝клюдным╕ будынкам╕. Магчыма, горад сам па сабе бы╝ не так╕ ╝жо дрэнны. Але мне ён здава╝ся выродл╕вым.
Мы жыл╕ ╝ барачным квартале на ╝скрайку горада, непадалёк ад рэйкавай дарог╕. Небрукаваныя вул╕цы пасля кожнага дажджу расцякал╕ся граззю. Квартал бы╝ абнесены высок╕м до╝г╕м плотам, адразу за як╕м пачынал╕ся пустк╕. Удалечын╕ па-за пусткам╕ в╕днел╕ся вежы В╕льскага астрога. Дамы был╕ пабудаваны спехам ╕ прызначал╕ся адмыслова для перасяленца╝. Кожны барак бы╝ разл╕чаны на дзве сям'╕. Кватэры злучал╕ся цёмным кал╕дорам, вечна загрувашчаным, заваленым нейк╕м смярдзючым рыззём. У нас бы╝ адз╕н пакойчык ╕ кухня з вял╕кай печчу. Прыб╕ральня месц╕лася на вул╕цы - адна на тры барак╕. Гэтыя дамы прыналежыл╕ гарадской радзе. Плац╕л╕ мы тольк╕ за пастой. Сума была невял╕кая. Уз╕мку даводз╕лася даплачваць за пячны вугаль.
Нельга сказаць, што нас к╕нул╕ на вырак лёсу. Я помню, як да нас прыходз╕л╕ чыно╝н╕цы з Калег╕╕ Грамадскага Нагляду. Тры атлусцелыя кабец╕ны з бульдожым╕ ф╕з╕яном╕ям╕, нейк╕я аднолькавыя, як сёстры-бл╕зняты. Усе трое ╝ нягнутк╕х шэрых п╕нжаках, з высок╕м╕ прычоскам╕ ╕ залатым╕ пярсцёнкам╕ на мяс╕стых пальцах. Камян╕ ╝ пярсцёнках был╕ буйныя ╕ фальшывыя. Выраз твару ╝ ╕х таксама бы╝ аднолькавы, злосна-грэбл╕вы. Чыно╝н╕цы прапанавал╕ мац╕ аддаць сына ╝ ваенную школу. Плац╕ць за навучанне не трэба - аб ус╕м паклапоц╕цца ╝рад. Ян атрымае адукацыю, ╕ апроч таго, будзе забяспечаны жыллём, ежай, вопраткай ╕ ╝с╕м неабходным. Мац╕ не пярэчыла. Таксама яны знайшл╕ для мац╕ часовую працу - прыб╕ральшчыцай у гарадской карчме. Часовую, бо жанчынам Рамейскай ╤мперы╕ не належыла працаваць. Невял╕к╕ заробак падтрымае яе, пакуль яна не знойдзе сабе новага мужа. Чыно╝н╕цы нават пак╕нул╕ ёй аркуш паперы са сп╕сам уда╝цо╝ ╕ халасцяко╝, гатовых прыняць самотную жанчыну з дзецьм╕. Кал╕ яны сышл╕, мац╕ скамячыла гэтую паперчыну ╕ к╕нула ╝ печ. Яна не працягнула до╝га. Мац╕ за╝сёды была моцная духам, але пасля перасялення ╝ ёй быццам штосьц╕ надлам╕лася. Мора давала ёй с╕лы ╕ ╝дыхала ╝ яе жыццё. У В╕льску мац╕ затыхалася, як рыба, вык╕нутая на пясок.
Яна мы цяпер бачыл╕ нячаста. Выхаванцы ваеннай школы магл╕ адведваць сваяко╝ тольк╕ па вял╕к╕х святах, кал╕ ╕м давал╕ каротк╕ водпуск. Я разумела, што брату з нам╕ нец╕кава. Кал╕ ён прыходз╕╝, нам нават не было пра што пагутарыць. Спакваля мы раб╕л╕ся яму чужым╕. Кал╕ мац╕ пачала хварэць, я змушана была падмяняць яе ╝ карчме. Нам патрэбны был╕ грошы. Кал╕ яна памерла, брату дал╕ пазапланавы водпуск. На сутк╕. Але ён сышо╝ адразу пасля пахавання. ╤мперская школа зраб╕ла сваю справу. Родная мац╕ стала для яго чужым чалавекам. ╤ я таксама. Я нават не ╝пэ╝нена была, ц╕ памятае ён Дольную Зямлю.
Стражн╕к╕
╤шо╝ трэц╕ луструм к╕равання М╕к╕ Ахм╕стрыньчыка. Намесн╕к╕ прав╕нцый прызначал╕ся А╝густай тэрм╕нам на пяць гадо╝. Гэты адрэзак часу ╕ зва╝ся "луструм". М╕ка як к╕ра╝н╕к А╝густу цалкам задавальня╝. ╤ не тольк╕ як к╕ра╝н╕к, кал╕ верыць чуткам... Пачатак кожнага луструма суправаджа╝ся бунтам╕. На маставых гарэл╕ перакуленыя машыны. Жа╝неры ╝нутраных войск стралял╕ ╝ нато╝п з в╕нтовак, схава╝шыся за метал╕чным╕ шчытам╕, а бунта╝шчык╕ шпурлял╕ ╝ жа╝нера╝ камян╕ ╕ к╕дал╕ся на ╕х з жалезным╕ прутам╕ ╝ руках.
У гэтыя дн╕ ╝ Прав╕нцы╕ ╝водз╕лася ваеннае станов╕шча. У мэтах бяспек╕ Намесн╕к пак╕да╝ стал╕цу ╕ хава╝ся ╝ адной са сва╕х прыгарадных рэз╕дэнцый. А╝густа дасылала з Царгорада рэгулярныя войск╕, ╕ ╝ горад уваходз╕л╕ ╕мперск╕я баявыя машыны. Нязграбныя "храм╕ёны", падобныя да г╕ганцк╕х бран╕раваных чарапах. Лёгк╕я хуткаходныя "камп╕╕" з лапам╕-лёзам╕. Машыны стаял╕ на пляцах, рухал╕ся па гарадск╕х вул╕цах. Па начах я чула ╕х глух╕, працяглы гуд, ╕ зямля злёгку дрыжэла. "Камп╕╕" выкл╕кал╕ ╝ мяне пан╕чны жах. Я бачыла аднойчы, як падчас вул╕чных закалота╝ адна з "камп╕й" з разгону ╝ляцела проста ╝ сярэдз╕ну нато╝пу. У мяне ╝ вушах до╝га стаял╕ немыя крык╕ няшчасных, як╕я трап╕л╕ пад лёзы. Нато╝п адразу ж рассея╝ся. Кал╕ вул╕ца спусцела, прыйшл╕ коранеры, як╕я трымал╕ ╝ руках до╝г╕я тычк╕ з жалезным╕ крукам╕ на канцах. Яны л╕таральна саскрабал╕ з бруку крывавае шмаццё ╕ к╕дал╕ яго ╝ до╝г╕я скураныя мях╕. Потым вул╕цу старанна пал╕л╕ вадой са шланга╝. Але ╝сё ро╝на над гэтым месцам до╝га кружыл╕ згра╕ гругання. Крумкачы апускал╕ся на маставую ╕ нешта выдзё╝бвал╕ са шчыл╕н пам╕ж камяням╕.