╤ пажада╝ Той, Хто Мро╕ць стварыць Сусвет у Пустэчы. Са сно╝ сва╕х зраб╕╝ ён Мора Ценя╝ - унутранае мора ╝ ак╕яне Пустэчы, ╕ ╝ сэрцы Мора збудава╝ ён Грот Ц╕шын╕. У цэнтры Грота змясц╕╝ ён Сусвет - ╕мгл╕стае м╕гатл╕вае воблака, вытканае з ягоных мроя╝, ╕ был╕ ╝ ╕м зорк╕ ╕ месяцы, планеты ╕ сонцы, ╕ безл╕ч душа╝ жывых.
╤ ╝звё╝ Той, Хто Мро╕ць прастолы ╝ Гроце сва╕м, ╕ закл╕ка╝ Вартавых з нябыту. ╤ прыйшл╕ яны, пачу╝шы покл╕ч яго, ╕ пасел╕ на троны, зраб╕╝шыся захавальн╕кам╕ Сусвету ╕ заступн╕кам╕ людзей.
А Той, Хто Мро╕ць, палюбава╝шыся плёнам працы сваёй, сышо╝ у Пустэчу ╕ зно╝ звярну╝ поз╕рк свой на Хаос.
А Хаос, падобны да в╕рл╕вай бездан╕, пазайздросц╕╝ Творцу ╕ пажада╝ зн╕шчыць усё, што было створана ╕м.
╤ тады з Хаосу выйша╝ Вандро╝н╕к, безабл╕чны ╕ безназо╝ны, ╕ ╝вайшо╝ у Сусвет, увасоб╕╝шыся ╝ народах, як╕я насялял╕ яго.
З тых часо╝ нябачна вандруе ён па Зямл╕, ловячы душы ╝ цянёты сва╕, ╕ сутнасць яго - няствораны Хаос.
╤ кал╕ збярэ ён усе душы жывыя ╝ сетк╕ свае, надыдзе Дзень Апошн╕.
╤ тады Вартавыя пак╕нуць свае троны ╕ вернуцца ╝ нябыт, ╕ спусцее Грот Ц╕шын╕. Мора Ценя╝ зн╕кне ╝ прорвах Пустэчы, а в╕рл╕вы Хаос, чыё ╝васабленне - Вандро╝н╕к, паглыне крохк╕ Сусвет.
Але кал╕ гэта адбудзецца, ведае тольк╕ Той, Хто Мро╕ць...
'Збор легенд ╕ паданя╝ Па╝ночнай Прав╕нцы╕ (раней Карале╝ства Семгален), складзены Дам'янам Рос╕цам, прафесарам кафедры культур малодшых народа╝ Ун╕верс╕тэта Славеснасц╕ ╝ В╕льску, Рамейская ╤мперыя, год 999 ад Усёспалення'
Дзец╕ грэшн╕ка╝
Успам╕ны нахлынул╕ знянацку, быццам мроя наяве - так перасохлы лясны ра╝чук, пахаваны пад лам'ём, раптам ажывае, ╕ вырва╝шыся на паверхню, б'е магутным, светлым струменем. Аднак ╝спам╕ны тыя был╕ горк╕я, як палын, ╕ чорныя, як дзёгаць. Кал╕сьц╕ да╝но, бясконца да╝но... Была восень. Такая ж, як цяпер - туманная ╕ золкая. Час бы╝ позн╕, месяц на зыходзе праглядва╝ з-за св╕нцовых хмар, бяле╝ у цемры каменны дарожны слуп, небрукаваная дарога стужкай в╕лася сярод пожня╝, а ╝далечын╕ на ╝злесс╕ пунсовым╕ ╕ зялёным╕ агеньчыкам╕ ╝спыхвал╕ вочы ва╝ко╝. ╤ларыя стаяла на ╝збочыне, чакаючы начную фурманку, з н╕з╕н на гасц╕нец наплывал╕ пасмы туману, а трох╕ наводдаль ╝ яе за сп╕ной цямне╝ узгорачак сельск╕х мог╕лак, зарослых па баках калючым шыпшынн╕кам ╕ высок╕м, у рост чалавека, быльн╕кам. У паветры ╝жо адчувалася дыханне з╕мы. С╕вер нёс пах╕ крыв╕ ╕ гару. Там, на по╝начы, гарэла зямля, ╕ г╕нул╕ людз╕...
- Цётачка, чаму ты не пам╕раеш?
Яна расплюшчвае вочы. Дзверы хаты разнасцежаны, на парозе ста╕ць дз╕ця гадо╝ чатырох. У адной ╕льняной сарочцы - ╕ як яму не холадна? Тут, у гэтых балотах, народ як з жалеза. ╤ валасы белыя-белыя, быццам выбеленыя марской соллю, а вочы колеру волава.
- Чаму ты не пам╕раеш? - пытаецца шэравокае дз╕ця.
Ты таксама ╕х бачыш, маленьк╕ мой? Два сабак╕ каля парога. Ганчак╕ Ману. Псы-прыв╕ды, што суправаджаюць душы памерлых да Прапрадзеда╝ за Жалезныя Скалы - так кажуць гэтыя язычн╕к╕. Там, дзе яны з'я╝ляюцца, абавязкова будзе нябожчык... ╤ларыя спачатку ╕х баялася - ляжаць каля парога, чорныя, страшныя, вочы, як каганцы. Пасля прыгледзелася - ды не, не страшна. Добрыя калматыя сабачэнцы╕. Чакаюць цярпл╕ва. А яна ╝сё н╕як.
- Нельга мне, дз╕цятка.
Нельга, пакуль жывыя ╝спам╕ны. Пошчак капыто╝ ╕ грукат кола╝ па грунце. Яна падышла да краю дарог╕, узмахнула рукой. Фурманка спын╕лася. Храпл╕ шараватыя кон╕, пазвоньвала збруя, разгойдва╝ся алейны л╕хтар. Ля ног фурмана ляжала до╝гая крэмневая стрэльба, побач валя╝ся б╕зун, сплецены са скуры ╕ св╕нцовай н╕тк╕. Часы надышл╕ неспакойныя, цяпер н╕хто б не наважы╝ся падарожн╕чаць па начных дарогах без збро╕.
╤ларыя працягнула фурману некальк╕ манет, ╕ асцярожна перахап╕╝шы кошык, у як╕м спала нема╝ля, паднялася ╝ фурманку. Яна чула, як звонку фурман хвастану╝ коней, зарыпел╕ рысоры, куза╝ фурманк╕ пача╝ злёгку гайдацца. ╤ларыя села на дра╝ляную лаву ля акна, пастав╕╝шы кошык сабе на кален╕. Апроч яе ╝ фурманцы был╕ яшчэ двое падарожных - бязвусы юнак, падобны да шкаляра, ╕ бледная худая жанчына з нема╝лём на руках. Шкаляр спа╝ сном праведн╕ка, жанчына ц╕хенька напявала, люляючы дз╕ця. Кал╕ ╤ларыя ╝вайшла, мац╕ к╕нула на яе каротк╕, п╕льны поз╕рк, по╝ны недаверу ╕ нават варожасц╕. В╕даць, беспамылковае жаночае чуццё падказала ёй, што нема╝ля ╝ кошыку ╤лары╕ чужое, а мабыць, яшчэ ╕ крадзенае... ╤ларыя павярнулася да акна, каб не сустракацца з ёй поз╕ркам, ╕ заплюшчыла вочы, ╕мкнучыся не думаць больш н╕ пра што...
- Яны бы загуб╕л╕ гэтае дз╕ця. Не дал╕ б яму жыць. ╤гумення сказала - к╕нь на падваконн╕к, само дойдзе. Яны дал╕ яму малака, змешанага з настоем краса╝к╕. ╤гумення сказала - добра зраб╕л╕, бо плачу ╕ крыку тут хоп╕ць ╕ без таго. Дз╕ця амаль не дыхала, ╕ тварык бы╝, н╕бы з воску. Я думала, ╕ напра╝ду дойдзе. А яно выжыла. Выжыла, кацянё гэта.
╤ларыя зма╝кае. Бялявая дзе╝ка, якая двойчы на тыдзень прыходз╕ць прыб╕рацца ╝ хаце, к╕дае на яе до╝г╕, пуставаты поз╕рк. Потым, пах╕та╝шы галавой, яна вяртаецца да свайго занятку - старанна скрабе падлогу бярозавым дзеркачом, вымятаючы смецце з куто╝ ╕ з-пад лавак. Дзе╝ка апранута ╝ вышываную кашулю ╕ спадн╕цу-андарак у каляровыя палосы. На яе шы╕ ╕ запясцях пазвоньваюць абярог╕ - 'месяцовыя сонцы', 'карал╕ жаб' ╕ сплеценыя зме╕. Людз╕ Багны амаль не разумеюць па-рамейску. А мова ╝ ╕х прыгожая. Складаецца як быццам з адных галосных, яе можна слухаць проста як музыку. Яны вераць, што продк╕ семгальца╝ прыйшл╕ з-за Па╝ночнага Мора. Адтуль, дзе цяпер Абшар Цемры. Заба╝на. Продк╕ рамейца╝ таксама з-за мора, кал╕ верыць паданням. Яны прыйшл╕ з Ледзяной Зямл╕ ╝ Год трохсоты ад Усёспалення. Прыйшл╕ ╕ прынесл╕ з сабой дары Творцы - Мрою ╕ Ключ... Рамейскай ╤мперы╕ ╝жо семсот гадо╝. Кажуць, што год Тысячны будзе апошн╕м.
У мястэчка пад назвай Кс╕лея яна прыбыла досв╕ткам. Л╕хтары ╝жо згасл╕, ╕ вул╕цы был╕ пустыя - тольк╕ ╝здо╝ж бруку цягнул╕ся ╝ прыцемках вул╕чныя гандляры, валакучы на сп╕нах кошык╕ ╕ палукашк╕. Некаторыя ╝жо пачынал╕ разгортваць прыла╝к╕ ╕ раскладваць свой нях╕тры тавар - познюю восеньскую гародн╕ну, ячменныя праснак╕, вяленую рыбу, дра╝ляныя лыжк╕, гл╕няныя гаршчк╕... Дом, у як╕м жыла загадчыца прытулку, ╤ларыя адшукала давол╕ хутка. У вокнах не было н╕ агеньчыка - пэ╝на, гаспадары яшчэ спал╕. Пераадоле╝шы нясмеласць, ╤ларыя пазван╕ла ╝ дзверы. Праз некаторы час у перадпако╕ запал╕лася святло, ╕ на ганку з'яв╕лася заспаная служанка - дзя╝чынка гадо╝ трынаццац╕ ╝ стракатым сарафане. Потым ╤лары╕ давялося чакаць добрую гадз╕ну, пакуль гаспадыня апраналася. Нарэшце на парог выйшла мажная кабета сярэдн╕х гадо╝, убраная ╝ жо╝ты каптур ╕ л╕ловую сукенку з мноствам банта╝ ╕ фальбон. Яе твар бы╝ давол╕ азызлы ╕ бледны, быццам абсыпаны мукой. З-пад цяжк╕х павека╝ глядзел╕ маленьк╕я, уважл╕выя вочк╕. То была спадарыня Катапа╝ла, начальн╕ца прытулку.
- Паслушн╕ца, ц╕ што? - спытала яна, ак╕ну╝шы поз╕ркам шэрую сукенку ╤лары╕ ╕ такую ж хусткачку. Затым спадарыня Катапа╝ла заз╕рнула ╝ кошык, ╕ яе верхняя губа злёгку скрыв╕лася - ц╕ то ад жалю, ц╕ то ад г╕дл╕васц╕. - Ну што ж, хадзем.
Потым яны сядзел╕ ╝ працо╝ным каб╕неце, асветленым газавай люстрай. Спадарыня Катапа╝ла афармляла дакументы - пяро-самап╕сец, парыпваючы, так ╕ лётала па паперы. Прафес╕йная чыно╝н╕ца.
- Тваё малое? - спытала раптам спадарыня Катапа╝ла, не адрываючы вачэй ад папер.
Не атрыма╝шы адказу, яна падняла галаву ╕ проста ╝п╕лася ╝ ╤ларыю сва╕м╕ вачам╕-шп╕лькам╕. Тая ма╝чала ╝ разгубленасц╕. Яна не чакала, што ёй стануць задаваць падобныя пытанн╕.
- Бач ты, чырванее, як няв╕нн╕ца на адрыне, - сказала, пасмейваючыся, спадарыня Катапа╝ла. - Раней трэба было чырванець. А цяпер чаго ╝жо...
Яна зно╝ сх╕л╕лася над паперам╕, ╕ пяро яе зарыпела.
- Як, у кляштары? Дажыл╕ся, называецца. ╤ куды тольк╕ свет коц╕цца? - прыгаворвала яна, запа╝няючы фармуляры. - ╤ хто ╝ вас там так╕ спрытны? Пэ╝на, дзячок як╕ прыгожаньк╕? Ц╕ гэта бы╝ садо╝н╕к? Можа, апольн╕к? Ат, свавольн╕к╕... Добра, ма╝чу, ма╝чу. Не мая гэта справа.