Выбрать главу

У ноч напярэдадн╕ пакарання я не спала. Да самай ран╕цы я ляжала, скурчы╝шыся, на тахце ╕ слухала, як за акном па рэйкавай дарозе праносяцца грузавыя вагоны. У тое лета стаяла страшная спякота ╕ ночы был╕ гарачкава-душныя, але мяне л╕таральна калац╕ла ад холаду. Я ляжала, хутаючыся ╝ ко╝дры ╕ з╕мовыя шал╕, ╕ н╕як не магла сагрэцца. Крын╕ца холаду была ╝ мяне ╝сярэдз╕не. Мяне знутры вымарожвал╕ самота ╕ скруха.

На досв╕тку я ╝жо была на Гарматнай. Нягледзячы на ранн╕ час, плошча была запо╝нена людзьм╕. За гады к╕равання "Ахм╕стрыньчыка" публ╕чныя пакаранн╕ зраб╕л╕ся ╝любёнай забавай прасталюдн╕ка╝. Плошча была ачэплена. На брукаванцы ╝звыша╝ся эшафот. Кат ╕ яго памагатыя ╝жо чакал╕. Усё было падрыхтавана - завостраная сякера, побач жаро╝ня, ╝ якой чырванел╕ чатыры распаленыя метал╕чныя стрыжн╕. У той дзень пав╕нны был╕ пакараць тра╕х асуджаных - аднаго за раба╝н╕цтва, два╕х за забойства. Ян забойцам не бы╝. Але так╕м было рашэнне Намесн╕ка.

Асуджаных прывезл╕, як звычайна, у закрачаным фургоне. Узброеныя в╕нто╝кам╕ стражн╕к╕ падвял╕ ╕х да эшафота, падганяючы прыкладам╕. Асуджаныя был╕ апрануты ╝ аднолькавыя турэмныя робы зелянява-шэрага колеру. Ян бы╝ там. Я хацела, каб ён мяне ╝бачы╝. Хацела, каб ён веда╝, што я побач, што я яго не пак╕нула. Але ён не глядзе╝ на нато╝п. Ён глядзе╝ у неба. Помню, неба тым ранкам было вельм╕ с╕няе, з до╝г╕м╕ ружаватым╕ аблокам╕ ля самага далягляду.

Спачатку расправ╕л╕ся з чалавекам, асуджаным за раба╝н╕цтва. Двое памагатых ката ╝цягнул╕ яго на эшафот ╕ падштурхнул╕ да каменнага блока накшталт н╕зкага стала. Асуджанага прымус╕л╕ пакласц╕ на каменны блок абедзве рук╕ далоням╕ ╝верх. Прыкруц╕л╕, перахап╕╝шы запясц╕ скураным рамянём. Кат узя╝ся за сякеру. Ён бы╝ майстрам сваёй справы. Адз╕н узмах - ╕ чалавека ╝жо сцягваюць з эшафота, перацягваючы жгутам╕ яго знявечаныя абц╕нк╕. Адсечаныя к╕сц╕ рук ляжал╕ ╝ лужыне крыв╕, як крылы невядомай птушк╕.

Затым на эшафот уцягнул╕ забойцу. Не Яна. ╤ншага. Адз╕н з памагатых стукну╝ яго ззаду, так што ног╕ яго падкас╕л╕ся, ╕ ён павал╕╝ся на кален╕. Друг╕ залам╕╝ яму рук╕ за сп╕ну ╕ пача╝ сцягваць запясц╕ рамяням╕. Потым кат выцягну╝ распалены жалезны прут з жаро╝н╕. На яго руку была нацягнута то╝стая скураная пальчатка. Звыклым жэстам кат абхап╕╝ галаву асуджанага так, што твар яго павярну╝ся да неба. Рукой у пальчатцы кат паднёс распалены прут да ягоных вачэй. Пачу╝шы немыя ляманты з боку эшафота, я зац╕снула вушы далоням╕ ╕ пайшла прэч, не разб╕раючы дарог╕. Я не бачыла, як усё гэта раб╕л╕ з Янам. Хаця мне варта было застацца. Хаця бы дзеля таго, каб паглядзець, куды адносяць целы пакараных на пласе. Я мус╕ла вярнуцца ╕ забраць брата - жывога ц╕ мёртвага.

Братчык╕

Я адшукала Яна тольк╕ праз некальк╕ гадз╕н. Тых, хто выжы╝ на пласе, аднос╕л╕ ╝ лякарню для жабрако╝, якая размяшчалася ╝ туп╕ковым завулку непадалёк ад Гарматнай плошчы. Завулак той я знайшла не адразу - мне давялося двойчы спытаць дарогу ╝ м╕нако╝. Ад ╕х жа я даведалася, што адз╕н з асуджаных памёр падчас экзэкуцы╕, не вытрыма╝шы болю. Чалавек, якому адсекл╕ к╕сц╕ рук, бы╝ жывы, кал╕ яго сцягвал╕ з эшафота. Значыць, альбо Ян, альбо той, ╕ншы. Хтосьц╕ з ╕х.

Лякарня месц╕лася ╝ прысадз╕стым цагляным будынку, абсаджаным чэзлым╕ к╕парысам╕. За хворым╕ прыглядвал╕ манашанк╕ з мясцовага кляштара. Тут панавала страшная нэндза. У па╝цёмным кал╕доры востра пахла карболкай, фарба на сценах растрэскалася ╕ зв╕сала струпам╕, а рассохлыя масн╕цы па-здрадн╕цку рыпел╕ ╕ спружын╕л╕ пад нагам╕. Дзверы ╝ агульную палату был╕ прыадчыненыя, ╕ я разгледзела шэраг╕ вузк╕х жалезных ложка╝, на як╕х покатам ляжал╕ нерухомыя целы - мужчыны, жанчыны, старыя, дзец╕, усе ╝ адным памяшканн╕. Гэта был╕ "звычайныя" хворыя. Пакараных на эшафоце трымал╕ ╝ асобным пакойчыку, як╕ знаходз╕╝ся ╝ самым канцы кал╕дора. Аб так╕х н╕хто не клапац╕╝ся. ╤х проста к╕дал╕ на койку ╕ сыходз╕л╕. Некаторых потым заб╕рал╕ сваяк╕. Некаторыя пам╕рал╕.

Кал╕ я ╝вайшла, мяне ледзь не занудз╕ла ад спёртага паветра. Перш-наперш я к╕нулася да акна ╕ разнасцежыла яго. Потым я агледзела пакойчык. Тут стаяла некальк╕ коек. Усе яны был╕ пустыя, апроч адной. На ёй ляжа╝ Ян. Жывы. Змярцвела-бледны, з закарэлай ад крыв╕ павязкай на вачах. Яго калац╕ла, як у л╕хаманцы, вусны был╕ абкусаныя. За ╝весь гэты час н╕хто не падышо╝ да яго, каб хаця бы даць яму вады.

Я хацела забраць яго дадому, але хутка зразумела, што справа безнадзейная. Сам ён не дойдзе, а без старонняй дапамог╕ я яго не дацягну. Але штосьц╕ трэба было раб╕ць. Хаця бы змыць кро╝ з яго твару. Я выз╕рнула ╝ кал╕дор ╕ пакл╕кала адну з манашанак. Суну╝шы ёй некальк╕ манет - балазе кашэль бы╝ з сабой - я папрас╕ла прынесц╕ цёплай вады ╕ чыстых б╕нто╝. Потым я спытала, ц╕ маюцца ╝ ╕х як╕я-небудзь лек╕ - абеззаражвальныя ╕ для загойвання ран? Не, адказала яна, няма н╕чога, бо не маем сродка╝. Тады я аддала ёй увесь кашэль ╕ загадала схадз╕ць да аптэкара ╕ набыць усё неабходнае. Рахманая сястра падц╕снула вусны - пэ╝на, яна не прывыкла, каб ёй камандвал╕ ╝сяк╕я прасталюдз╕нк╕ - але кашэль узяла. Не╝забаве яна вярнулася са склянкам╕ ╕ аптэчным╕ прыналежнасцям╕.

Рэшта дня прайшла, як у пекле. Я сядзела каля ложка брата, трымаючы яго за руку. Час ад часу я размешвала ╝ шклянцы з вадой выцяжку кораня краса╝к╕ ╕ давала яму п╕ць маленьк╕м╕ глыткам╕. Зелле заглушала боль ╕ прынос╕ла забыццё. За расх╕нутым акном чу╝ся натужл╕вы гуд, па сценах пакоя па╝зл╕ да╝гаватыя цен╕. У небе над горадам плыл╕ паветраныя карабл╕. Яны был╕ св╕нцовага колеру, ╕х туг╕я бак╕ ╕льсн╕л╕ся, як рыб╕на луска, а пад брухам╕ лунал╕ на ветры барвовыя палотн╕шчы. Карабл╕ плыл╕ на па╝ночны захад. Тое, чаго ╝сё так чакал╕, адбылося. Усе╝ладарка к╕нула войск╕ на Дуумв╕рат.

Зрэшты, аб А╝гусце я зараз не думала. Я спрабавала ╝яв╕ць, як мы будзем жыць далей. Працу ╝ карчме я страц╕ла ╕ новай, хутчэй за ╝сё, ужо не знайду. Хутка мне не будзе чым заплац╕ць за кватэру. Значыць, мы з братам апынемся на вул╕цы... Можна, канечне, сысц╕ ╝ кляштар, да рахманых сясцёр. Так╕х, як я, прымаюць ахвотна. Але хто тады будзе даглядаць Яна? Можна зраб╕цца куртызанкай у вясёлым доме. Але кольк╕ я там працягну? Год, два, пяць гадо╝? "Публ╕чныя дзя╝чынк╕" згараюць хутка, як свечк╕. А што будзе з Янам?

Спакваля за акном згусц╕╝ся змрок, ╕ ╝ завулку запал╕л╕ся алейныя л╕хтары. У пакойчыку мелася лямпа з выключальн╕кам, але святла я не запальвала. Сядзела ╝ прыцемку. Як гэта - жыць у цемры, думала я. Увесь час у цемры... Я здрыганулася, кал╕ Ян загавары╝. Мне здавалася, што ён у забыцц╕. Ён расц╕сну╝ далонь. Я ╝бачыла прада╝гаваты шкляны ф╕ал памерам з пазногаць на вял╕к╕м пальцы рук╕. Ф╕ал мацава╝ся да тонкага срэбнага ланцужка. Я ведала, што ╝ так╕х капсулах захо╝ваюць атропас. Смяротны яд, адной кропл╕ якога досыць, каб заб╕ць чалавека. "Адкуль гэта?" - спытала я. Ян сказа╝, што да яго прыходз╕л╕. Адз╕н чалавек. Незадо╝га да мяне. Ён не назва╝ свайго ╕мя ╕ гавары╝ як быццам у ка╝нер, н╕быта ╕мкнучыся змян╕ць свой голас. Але Ян яго пазна╝. Валога. Алех Валога. Брат Берэн╕с. Той самы, агент Канцыляры╕, помн╕ш? Яшчэ б не помн╕ць. Ну ╕ каламутны жа тып. Прыпёрся ╝ жабрацкую лячэбн╕цу, каб перадаць Яну капсулу з атропасам. Выконва╝ чыйсьц╕ загад? Альбо гэта яго асаб╕стае рашэнне? Вырашы╝ збав╕ць ад пакут ня╝далага забойцу... Зрэшты, атруты тут дастаткова, каб заб╕ць два╕х. У той момант мне здавалася, што смерць будзе найлепшым выйсцем для нас аба╕х. ╤ для мяне, ╕ для Яна.

Потым я пачула, як у цемры пад акном нешта зашастала. Мне здалося, што гэта нейкая жывёла. Зараз палезе ╝ хату. Тольк╕ гэтага не хапала. Я падышла да акна ╕ зб╕ралася ╝жо зачын╕ць яго, але нечакана ╝ аконную раму ╝чап╕лася нечая рука з до╝г╕м╕ пальцам╕. Потым над падваконн╕кам з'яв╕лася галава з ускалмачаным╕ валасам╕. Я разгледзела ╝ прыцемку круглявае абл╕чча, абсыпанае вяснушкам╕. Зус╕м малады хлопец, гадо╝ шаснаццац╕, не больш. На ╕м была зрэбная св╕тка ╕ вышываная кашуля, ╝ як╕х ходзяць вяско╝цы.