Рамеец стая╝, дз╕ка аз╕раючыся. Братчык╕ не зман╕л╕ - пад аркай у глыб╕н╕ двара сапра╝ды была прыхавана чатырохмесная "пс╕ла" з нацягнутым брызентавым тэнтам. Ц╕ не тая самая, што надоечы ледзь не ╝ляцела ╕м у карму на скрыжаванн╕? Але, кансп╕ратары з ╕х зус╕м няважныя... Дзесьц╕ побач зара╝ла с╕рэна. В╕давочна, хтосьц╕ з жыльцо╝ ужо паведам╕╝ у жандармерыю. Часу на роздумы не заставалася.
- Кхаз-гай, - па╝тары╝ рамеец. - Ды гары яно ╝сё гарам!
Ён рашучым крокам нак╕рава╝ся да машыны, якая стаяла пад аркай.
Нара
Яго абудз╕ла нейкая валтузня каля дзвярэй ╕ выкрык╕ "кашталяна". Ян пры╝зня╝ся на локц╕ ╕ пача╝ прыслухо╝вацца. Храп сц╕х, вакол чул╕ся смяшк╕ ╕ прыглушаныя галасы. В╕давочна, ад крыка╝ "кашталяна" прачнул╕ся астатн╕я пастаяльцы начлежк╕, ╕ цяпер яны сядзел╕ на сва╕х койках, перагаворваючыся напа╝голасу. Каля ╝ваходу нешта адбывалася.
- Я сказа╝, прэч пайшла! - крыча╝ "кашталян". - Вось дзверы, вось парог - шкыньдзёхай! Альбо грошык╕ ган╕.
- Кал╕ ласка... - пачу╝ся ц╕х╕, дрыготк╕ голас. Голас дзя╝чынк╕ гадо╝ дванаццац╕.
- Прав╕лы тут для ╝с╕х аднолькавыя, - Ян пачу╝, як "кашталян" стукну╝ кулаком па стале. - Альбо плац╕, альбо начуй на вул╕цы.
- Там вельм╕ холадна, - сказала дзя╝чынка. - Кал╕ ласка, дазвольце мне проста пастаяць ля парога.
- Гэта будзе каштаваць адз╕н медны, - "кашталян" бы╝ непах╕сны. - Я ж не патрабую ад цябе залаты сол╕д. ╤ нават не срэбран╕к. Усяго тольк╕ медны. Што, ва ╝с╕м горадзе немажл╕ва адшукаць гэты няшчасны медны?
- Пусц╕ ты яе, Лёс╕к, - прабурча╝ хтосьц╕ на суседняй койцы. - Яна ж дз╕цё зус╕м...
- Яснавяльможна панства, вам вядома такое слова - прав╕лы? Пра-в╕-лы! - выгукну╝ "кашталян" з нейк╕м надрывам у голасе. - ╤ яны пав╕нны выконвацца. Каму гэта не падабаецца, той няхай ╕дзе ╕ скардз╕цца Намесн╕ку.
Пры згадванн╕ аб Намесн╕ку пастаяльцы адразу ж прыц╕хл╕.
- ╤ наогул. Бацьк╕ яе дзе, скажыце мне, кал╕ ласка? - працягва╝ 'кашталян'. - Пэ╝на, памерл╕ ад моравай язвы. Зараз 'дз╕цятка' пазаражае ╝весь гэты прытон. Усё, шкыньдзёхай!
Пачу╝ся жаласны ╝скрык ╕ гук╕ барацьбы - пэ╝на, "кашталян" схап╕╝ дзя╝чынку за руку ╕ с╕лком павалок яе да дзвярэй.
- Я заплачу за яе! - крыкну╝ Ян.
- Чаго? - сказа╝ "кашталян".
Ян сц╕ска╝ у руцэ манету.
- У мяне ёсць яшчэ грошы. Вазьм╕це.
Ян к╕ну╝ манету на падлогу - тая са звонам пакац╕лася па брудных дошках.
- Адразу б так, - прабурча╝ "кашталян". ╤ дада╝ больш м╕ралюбным тонам: - ╤дз╕, прынцэса, вунь ложак свабодны.
Кал╕ дзя╝чынка праходз╕ла м╕ма койк╕ Яна, да яго данеслася ледзь чутнае: "Дзякуй!.."
***
Прачну╝шыся ран╕цой, Ян не адразу ╝спомн╕╝, дзе ён знаходз╕цца. Вакол панавала м╕тусня, чу╝ся тупат ног ╕ ляпанне дзвярэй. Раздава╝ся зычны голас "кашталяна":
- Вымятайцеся, яснавяльможна панства, вымятайцеся, сонца ╝жо высока! Тут вам не гасц╕ны двор.
Ян павольна спусц╕╝ ног╕ на падлогу ╕ пасядзе╝ так некаторы час, зб╕раючыся з думкам╕. Потым ён пача╝ нацягваць свае армейск╕я чарав╕к╕ - на шчасце, ╕х не скрал╕, пакуль ён спа╝. Ён здрыгану╝ся, кал╕ нечая цёплая рука легла на яго плячо.
- Я Нара, - сказа╝ дз╕цячы голас.
- Хто?
- Учора ты заплац╕╝ за мяне. Мяне не хацел╕ ╝пускаць, таму што ╝ мяне не было меднага.
Яна замо╝кла, потым загаварыла зно╝:
- Амаль усе ╝жо разышл╕ся. Ты адз╕н? У цябе няма павадыра?
- Пэ╝на, не, - сказа╝ Ян ╕ пацягну╝ся за курткай.
- Тады можа я...ну, буду тва╕м павадыром?
- Ты?... А бацьк╕ твае дзе?
- ╤х няма, - проста сказала дзя╝чынка. - ╤ я зус╕м адна ╝ гэтым горадзе. Я н╕кога тут не ведаю. Ты таксама адз╕н. Можа, будзем трымацца разам?
Ян задума╝ся.
- Ну...ладна, - сказа╝ ён.
Кал╕ Ян, прытрымл╕ваючыся за плячо Нары, выйша╝ на вул╕цу, у яго закружылася галава ад свежага марознага паветра. Пад нагам╕ пахруства╝ снег. На вул╕цы было вельм╕ ц╕ха - пастаяльцы начлежк╕ разбрыл╕ся хто куды, а жыхары горада не спяшал╕ся выходз╕ць са сва╕х дамо╝.
- ╤ куды ╕сц╕? - спыта╝ Ян.
Нара тузанула плячом.
- Я думала, ты ведаеш гэты горад.
Ян узня╝ твар да неба, спрабуючы вызначыць месцазнаходжанне сонца. Улетку ╕ напачатку восен╕, кал╕ неба не было зацягнута хмарам╕, ён мог адчуць дотык цёплых прамянё╝ да сваёй скуры. Уз╕мку з гэтым было складаней.
- Нара, што там у небе дзеецца? Хмары?
- Н╕ аблачынк╕! Неба яснае, ╕ сонца так ╕ свец╕ць.
- Зразуме╝.
- Ц╕кава, тут ёсць дзе памыцца? - спытала Нара.
- На╝рад ц╕.
- Мне так брыдка, - Ян не бачы╝ абл╕чча дзя╝чынк╕, але ён выразна ╝яв╕╝, як яна скурчыла грымаску незадаволенасц╕. - У прытулку мы шторан╕цы мыл╕ся гарачай вадой з тлушчавым мылам, ╕ кожны вечар таксама.
- Распесц╕л╕ вас у гэтым прытулку, вось што я скажу.
Яны так-сяк абцерл╕ рук╕ ╝ снезе. Потым Ян ухап╕╝ яшчэ прыгаршчу снегу ╕ суну╝ яго ╝ рот.
- Ты што? Снег жа брудны! - сказала Нара.
- А дзе яшчэ ╝зяць вады?
Нара прама╝чала. Потым Ян пачу╝, што яна нешта грызе.
- Лядзяш, - сказала дзя╝чынка. - Ад падстрэшка адламала. Па ╕м дакладна н╕хто не патапта╝ся.
Ян хмыкну╝. Шукаць штосьц╕ чыстае ╝ горадзе, дзе лютуе пошасць -дурная справа. Яны павольна крочыл╕ па брукаванай маставой. На вул╕цах стал╕ трапляцца людз╕. Гараджане стаял╕ невял╕к╕м╕ групкам╕ ╕ ц╕ха перагаворвал╕ся. Прыслуха╝шыся, Ян пачу╝ абрывак гутарк╕:
- Кажуць, ╕х бачыл╕ ╝ горадзе, акурат напярэдадн╕... Ангх╕ той самы, а з ╕м Алл╕л, каралева гуля╝, ну ╕ Морава Дзе╝ка ╝ласнай асобай.
- Ды глупства.
- Ну, не кажы. Людз╕ баюць, што Ангх╕ пацалава╝ тую заезджую манашку, аж у вусны, як любачку сваю. Яна першай ╕ памерла. А Морава Дзе╝ка пацалавалася са Шпегам. Ну з гэтым, на крылатай машыне, памятаеш?
- Машына, дарэчы, так ╕ ста╕ць за варотам╕. Значыць, Шпег той заста╝ся ╝ Лемары.
- Альбо скана╝ ужо...
- А ты так ╕ не назва╝ сваё ╕мя, - сказала раптам Нара.
- Ян.
- Ян... - па╝тарыла яна. - Ян, а што гэта за скрутк╕ каля дамо╝? Так╕я до╝г╕я, ростам з чалавека?.. Ой, здаецца, з аднаго скрутка тырчыць нечая рука!
- Дык мерцвяк╕ ж. Памерл╕ ад язвы. Не набл╕жайся да ╕х, а то таксама зараз╕шся.
- Я-а-ан!..
- Што?
- Тут па вул╕цах расхаджваюць нейк╕я людз╕. На ╕х зелянявыя балахоны ╕ маск╕, як птушыныя дзюбы, а ╝ руках до╝г╕я тычк╕ з крукам╕.
- Коранеры. Не бойся, нас яны не крануць. ╤х ц╕кавяць тольк╕ мёртвыя, а таксама тыя, хто захварэ╝. Гэтых таксама прыра╝но╝ваюць да мёртвых.
- А мы не захварэем?
- Гэта ╝жо як пашанцуе. ╤ ведаеш што, Нара? Не забывай час ад часу паглядваць на свае запясц╕, ╕ на мае таксама. Кал╕ на ╕х з'явяцца чырвоныя плямы, то...
- То мы памром?
- Прыйдзецца памерц╕.
Яны зама╝чал╕.
- Нара, ты ж не тутэйшая? - спыта╝ Ян, каб змян╕ць тэму гутарк╕. - Цябе ╝ Лемар як занесла?
- До╝гая г╕сторыя, - адказала дзя╝чынка. ╤ пачала расказваць.
Сва╕х сапра╝дных бацько╝ яна н╕кол╕ не ведала. Першыя тры гады свайго жыцця яна прабав╕ла ╝ мястэчку Кс╕лея, у прытулку для к╕нутых нема╝лят. Потым яе перавял╕ ╝ манастырск╕ прытулак для дзя╝чынак, што ╝ горадзе Асмень. Там яна ╕ жыла ╝весь гэты час пад наглядам манашак-рахманых сясцёр. Незайздросны лёс. Аднак Нару ╝се л╕чыл╕ шчасл╕╝кай. Няда╝на адз╕н заможны ╕ паважаны чалавек, як╕ жыве ╝ Лемары, выказа╝ жаданне яе ╝дачарыць. Свайго будучага прыёмнага бацьку Нара яшчэ не бачыла. Ёй было вядома тольк╕, што завуць яго спадар Пелягрыюс, ╕ ён працуе ╝ гарадск╕м судзе.
Тыдзень таму да ╕х у прытулак прыязджала спадарыня Сорэкс, давераная асоба спадара Пелягрыюса. Сястра Марта, начальн╕ца прытулку, вывела ╝ гасцё╝ню выхаванак узростам ад дванаццац╕ да чатырнаццац╕ гадо╝ ╕ загадала ╕м выстра╕цца ╝ шэраг. Спадарыня Сорэкс вельм╕ прыдз╕рл╕ва выб╕рала кандыдатку на ╝дачарэнне. Праходжваючыся па пако╕, яна п╕льна ╝з╕ралася ╝ твары выхаванак - ц╕ няма на скуры радз╕мак, восп╕н, шнара╝ ды ╕ншых пашкоджання╝. Запускала руку ╝ ╕х валасы - ц╕ досыць густыя. Дакраналася да ╕хн╕х грудзей ╕ сцёгна╝. Загадвала ╝см╕хацца на ╝весь рот, каб праверыць, ц╕ ╝ парадку зубы ╕ дзёсны. Нарэшце яна спын╕ла свой выбар на выхаванцы на ╕мя Нара.