На пасту аховы ля шлагба╝ма стая╝ ╕ сумава╝ дзяжурны - дзясятн╕к Дз╕тт Хонаг, нумар сто васемнаццаць-семдзесят. Змена яго заканчвалася, ён бы╝ галодны, ╕ яму жудасна хацелася спаць. Каб трох╕ ╝збадзёрыцца, ён прыня╝ся перал╕чваць людзей, як╕я то╝п╕л╕ся каля загароды. Зб╕╝ся. Пача╝ зно╝. Адчу╝шы, што ╝ яго зл╕паюцца павек╕, ён страпяну╝ся ╕ перавё╝ поз╕рк на самаходныя эк╕пажы, як╕я стаял╕ ╝здо╝ж абочыны. Некаторыя з ╕х выглядал╕ зус╕м новым╕ ╕ давол╕ дараг╕м╕. Гэта ж кольк╕ гадо╝ мантул╕ць трэба, падумалася яму, каб зараб╕ць на так╕ корч? Асабл╕ва кал╕ ты просты служака з усходняй фемы, у якога ан╕ сувязей, ан╕ сваяко╝ у камандаванн╕. Вось ╕ ён, Дз╕тт Хонаг, ужо трэц╕ год у войску, а даслужы╝ся усяго тольк╕ да дзясятн╕ка. А гэтыя, нябось, ╕ дня ╝ арм╕╕ не был╕... Аднак, народу ╝ Па╝ночнай Прав╕нцы╕ жывецца зус╕м не пагана. Вунь, ледзь не кожны друг╕ на прыватным эк╕пажы. Распанел╕ за Намесн╕кам сва╕м, яшчэ ╕ скардзяцца. А на ╝сходзе людз╕ проса рапсавым алеем запра╝ляюць, масла ж сметанковае па разнарадцы. Ну н╕чога, хутка ╝ Па╝ночнай Прав╕нцы╕ пачнецца ╝сеагульная маб╕л╕зацыя, ╕ гэтым разам ╕м не адкараскацца. ╤ прав╕льна. Не ╝сё ж нашым замест ╕х падыхаць...
Дзясятн╕к ажыв╕╝ся, убачы╝шы на дарозе вайсковую машыну, якая, равучы маторам, набл╕жалася да паста аховы. Гэта была грузавая самаходка з двухмеснай каб╕най ╕ кузавам, абцягнутым брызентам, у як╕х звычайна перавозяць людзей. Зменны атрад прыбы╝. Вось жа прынесла нялёгкая пад самы канец дзяжурства, сказа╝ ён сабе. Балазе руц╕нная праверка шмат часу не зойме. Паправ╕╝шы в╕нто╝ку (рэмень ╝жо пачына╝ адцягваць плячо), дзясятн╕к нак╕рава╝ся да шлагба╝ма.
- Дзяжурны Хонаг, - прадстав╕╝ся ён, заз╕рну╝шы ╝ каб╕ну. - Пжалце дакументы...
Ён асекся, угледзе╝шы на месцы шафёра свайго сотн╕ка - рамейца на ╕мя Э╝фра╕мус Гата. Гэта было ╝ вышэйшай ступен╕ дз╕╝на. Камандз╕ры не займаюцца перавозкам╕ - гэта абавязак шараго╝ца╝, у крайн╕м выпадку, дзясятн╕ка╝. Бегла агледзе╝шы каб╕ну, Дз╕тт Хонаг сцям╕╝, што да чаго. У крэсле справа ад шафёра размясц╕╝ся пасажыр. Гэта бы╝ гарбаваты, шчуплы мужычок з парадзелым╕ валасам╕ ╕ вельм╕ непрыемнай ф╕з╕яном╕яй - запалыя шчок╕, тонк╕я падц╕снутыя вусны, кручкаваты нос ╕ круглыя нерухомыя вочк╕, як у драпежнай рыб╕ны. Мужычок бы╝ апрануты ╝ армейск╕ кажух, ватовыя штаны зелянковага колеру ╕ аф╕цэрск╕я боты, аднак ваенным ён в╕давочна не бы╝ - выпра╝ка не тая. У нагах у пасажыра стая╝ грувастк╕ бляшаны кораб з двума шырок╕м╕ шлейкам╕. Дзясятн╕к прыжмуры╝ся. Яму ╝жо не ╝першыню даводз╕лася стаяць на варце каля зачумленых гарадо╝, ╕ ён цудо╝на веда╝, для чаго патрэбныя так╕я скрын╕. Там, усярэдз╕не, загорнутыя ╝ мякк╕ лямец, ляжаць шкляныя капсулы з кашто╝най сывараткай, якая спыняе пошасць. А мужычок у кажусе - гэта, значыцца, барыга.
- Суровы ж ты, дзяжурны Хонаг. ╤ муха не праляц╕ць, - з ╕рон╕яй за╝важы╝ сотн╕к.
- Служу ╤мперы╕! - адчакан╕╝ той ╕ ╝зя╝ пад брыль. - Дакументы, пжалце.
Тонк╕я вусны барыг╕ скрыв╕л╕ся ╝ грэбл╕вай усмешцы. Двума пальцам╕ ён даста╝ з-за пазух╕ пасведчанне ╕ працягну╝ яго дзясятн╕ку. Разгарну╝шы корачк╕, той выяв╕╝ укладзеную пам╕ж ╕м╕ ас╕гнацыю, ро╝ную палове сол╕да. Купюра тут жа перавандравала дзясятн╕ку ╝ к╕шэню.
- Усё ╝ парадку? - спыта╝ сотн╕к.
Дз╕тт Хонаг пачуха╝ патыл╕цу.
- Ну, э-э-э...тут як быццам коска неяк не так ста╕ць, - прамов╕╝ ён.
- Ах ты, шэльма, - рагатну╝ рамеец.
Памаца╝шы ╝ к╕шэн╕ шыняля, ён выцягну╝ адтуль па╝срэбран╕ка ╕ суну╝ яго ╝ рук╕ дзясятн╕ку.
- Цяпер парадак?
Па╝срэбран╕ка - не бог ведама як╕я грошы, але надта нахаб╕цца таксама не варта.
- Парадак, Ваша Благароддзе. Праязджайце, - сказа╝ Дз╕тт Хонаг.
Вярну╝шыся да паста аховы, ён падня╝ шлагба╝м. Машына, ра╝ну╝шы маторам, пакац╕лася. Палова сол╕да, ды яшчэ па╝срэбран╕ка зверху - зус╕м нядрэнна, разважа╝ Дз╕тт Хонаг, праводзячы iх вачыма. Хаця сотн╕ку, напэ╝на, заплац╕л╕ на парадак больш. Непасрэдна каля гарадск╕х варот барыгу прыйдзецца раскашэл╕цца зно╝, але што зроб╕ш, так╕я прав╕лы гульн╕. Гэты першапачатковы ╝нёсак - проста дробязь у пара╝нанн╕ з тым, што ён зароб╕ць ╝ зачумленым горадзе, прадаючы сываратку.
- Э, а ты куды сабра╝ся? - гаркну╝ дзясятн╕к, убачы╝шы, што на╝прост да паднятага шлагба╝ма тупае нейк╕ недаростак у паношаным ва╝чыным кажусе ╕ лямцавай шапцы з 'вушам╕'. - А ну, назад!
Дзясятн╕к заступ╕╝ хлопцу дарогу ╕ для большай перакана╝часц╕ нак╕рава╝ на яго ствол в╕нто╝к╕. Той адступ╕╝ на крок ╕ ╝тароп╕╝ся на жа╝нера. На выгляд хлапцу было гадо╝ шаснаццаць, але магло стацца ╕ так, што гэта дарослы, як╕ выглядае, як падлетак. Над такой пародай людзей узрост не мае ╝лады. Недаростак трыма╝ у зубах карэньчык аеру. З-пад яго лямцавай шапк╕ выб╕вал╕ся нячэсаныя рудыя кудлы.
- Братка, пусц╕ ╝ горад, а? У мяне там жонка-парадз╕ха, - сказа╝ недаростак.
Дзясятн╕к гучна заржа╝.
- Што ╝ цябе за жонка, пудз╕ла?
Недаростак выцягну╝ з рота карэньчык аеру, сплюну╝ у снег ╕ ╝хмыльну╝ся, агаляючы няро╝ныя зубы.
- Жонка як жонка. Як ва ╝с╕х. Рабая, крывая, ╕ кульгае на абедзве наг╕. Але як разьюрыцца, дык у хаце пыл ста╝бом.
- Накшталт цябе? - хмыкну╝ дзясятн╕к. - Ды што ты ╝сё шчэрышся, як гуль на мерцвяка? Твая бабка, часам, з нежыццю не гуляла?
Хлапец паматля╝ галавой
- Ды не-е-е, тольк╕ з млынаром, а ╝ яго брат прыпадачны. А дзядзьку майго кабыла сп'яна капытом стукнула.
- Ды я бачу, - сказа╝ дзясятн╕к. Хлапец, в╕давочна, бы╝ блазнаваты, а гутарыць з вар'ятам╕ ╝ яго не было н╕якага жадання. - Ладна, бяжы адгэтуль. Пакуль вушы не паадстрэльва╝.
Ён адвярну╝ся, даючы зразумець, што гутарка скончана. Недаростак патапта╝ся яшчэ трох╕ каля абочыны ╕, нарэшце, адышо╝. Апусц╕╝шы шлагба╝м, дзясятн╕к Дз╕тт Хонаг вярну╝ся на пост аховы. Настрой у жа╝нера значна палепша╝, нават спаць расхацелася. 'Сягоння па╝златн╕цы, за╝тра па╝срэбран╕ка, а там, глядз╕ш, ╕ на самаходны эк╕паж назб╕раецца, - разважа╝ ён. - Ну, а чаго. Я ж с╕лком не адб╕раю, сам╕ даюць. А дзянёк зада╝ся сёння, эх, за╝сёды б так!..'
***
- Ну што, Памва? - спытала Л╕та, кал╕ той вярну╝ся ад заставы.
Памва-Хлус╕к пац╕сну╝ плячыма.
- Ды н╕чога. Гэтыя, з усходу, непраб╕╝ныя проста. Пакуль грошай не дас╕. А грошай у нас з табой няма, - ён з╕рну╝ на Л╕ту ╕ раптам злёгку пачырване╝.
Л╕та была добра старэйшая за Памву, але ён не-не дый заглядва╝ся на яе. Прыгожая яна, усётк╕. Хаця ╕ валасы коратка абрэзаны, ╕ апранута, як хлопец, у штаны ды кажушок. Яно ╕ прав╕льна, у спадн╕цы па лесе не пабегаеш. ╤ ╝сё ро╝на прыгожая. Рабац╕нк╕ так╕я, ╕ вочы-вас╕льк╕. Напэ╝на, у Яна был╕ так╕я ж, да таго як... А Во╝чак дарма ╝сётк╕ яе з Братчыкам╕ па лясах цягае. Трэ было адразу зраб╕ць так, як Йорхас каза╝ - адправ╕ць яе разам з Янам на сядз╕бу Х╕льдэгерд. Там бы яны был╕ ╝ бяспецы. Сядз╕бу тую н╕водз╕н жандар н╕завошта не знойдзе. А ╝сё таму, што Х╕льдэгерд умее вядзьмарыць. Дакладней, вадз╕ць Мрою - так гэта завецца. А навучылася яна гэтым штукам ад сваяко╝, як╕я хаваюцца ╝ Па╝ночнай Багне... Рабяты, зрэшты, не вераць. Кажуць, што Х╕льдэгерд проста своечасова плац╕ць жандарам, каб яны сядз╕бу 'не бачыл╕', вось ╕ ╝сё вядзьмарства. Можа, ╕ так. А Мроя ╝сётк╕ ╕снуе. ╤ яна не ╝ галовах людзей, яна па╝сюль, разл╕та ╝ паветры, як сонечнае святло. Трэба тольк╕ крышачку напружыць зрок, каб яе разгледзець. Дз╕╝на, што яны не бачаць... Л╕та, аднак, на сядз╕бу ехаць не захацела. Не жадаю, ма╝ля╝, чужым людзям на шыю садз╕цца. ╤ рамейца╝ яна ненав╕дз╕ць больш за ╝сё на свеце. Вось ╕ помсц╕ць ╕м цяпер, са зброяй у руках. Як мужчына. ╤ за сябе, ╕ за брац╕ка...