- А халера яго ведае. Можа, ╕ памёр, - сказа╝ той, разглядваючы сваё адлюстраванне. - Во╝чак вунь таксама памёр, а з парабелума садз╕ць лепш за мяне.
- Йорхас, ты ╝ парадку? - спагадл╕ва спыта╝ семгалец.
- Памва, я ╝жо дванаццаць гадо╝ не ╝ парадку!
- Можа, мы лепш пойдзем? - спыта╝ Памва ╕ пасуну╝ся да выхаду.
- Ды сядз╕ ╝жо, - стомлена сказа╝ рамеец. - Не балабонь тольк╕, ладна? ╤ так у галаве зв╕н╕ць.
Паразважа╝шы трох╕, Памва суну╝ руку ╝ к╕шэнь кажуха, даста╝ адтуль карэньчык аеру ╕ працягну╝ яго рамейцу.
- Вось, вазьм╕. Можа, палягчэе.
- Гэта што?
- Аер балотны. Ды не бойся, не атруц╕шся. Я сам яго е╝.
Звонку пад нечым╕ крокам╕ зарыпе╝ снег, потым у бакавое шкло пастукал╕.
- О, Л╕та вярнулася. Нарэшце! - сказа╝ Памва-Хлус╕к, адчыняючы дзверы.
- Не паснул╕ тут? Чарга рухаецца так марудна, - сказала Л╕та, заз╕рну╝шы ╝ салон. У яе руцэ дым╕╝ся кацялок з гарачым духмяным напоем. - Давайце чай п╕ць. Кона╝к╕ ёсць?
- Зараз знойдзем, - сказа╝ Памва.
- Няма тут конавак, - прагавары╝ рамеец.
- Значыць, будзем проста з кацялка. Глынеш, Памва? Не апяк╕ся тольк╕, - сказала Л╕та, працягваючы яму кацялок.
- А давай.
Узя╝шы кацялок з яе рук, Памва паднёс яго да вусна╝, ╕ раптам знерухоме╝.
- Вандро╝н╕к. Вандро╝н╕к тут бы╝. ╤ раптам зн╕к, - прамов╕╝ ён напа╝голасу.
- Што, Памва? - спытала Л╕та.
Памва-Хлус╕к патрос галавой.
- Не ведаю. Так, падумалася раптам, - сх╕л╕╝шыся над кацялком, ён асцярожна, каб не апячыся, адп╕╝ глыток. - Добры чай. Аерам пахне. Яну бы спадабалася. Эх, ведаць бы, як ён там, за сцяной...
За сцяной
Да здз╕╝лення Нары, народу ╝ карчму наб╕лася многа. Быццам ╕ няма н╕якай пошасц╕. На дра╝ляных сталах стаял╕ гарлачы з в╕ном. Наведн╕к╕ курыл╕ гл╕няныя люльк╕, гучна гаман╕л╕ ╕ смяял╕ся. У глыб╕н╕ залы нехта гра╝ на лютн╕, напяваючы, дакладней, нашэптваючы дз╕╝ным рэчытатывам: 'Яшчэ адз╕н, Вандро╝н╕к. Глядз╕-тка, яшчэ адз╕н. На адно звяно менш у тва╕м ланцугу, чорным, н╕быта базальт. Яшчэ адна душа ╝цякла ад цябе, Вандро╝н╕к...' Змрочная падавальшчыца к╕нула ╕м на стол кардонку з назвам╕ стра╝. Нара прабегла яе вачыма ╕ разгуб╕лася: усе назвы был╕ незнаёмыя. У прытулку ╕х карм╕л╕ ╝ асно╝ным варанай а╝сянкай ╕ сачав╕чнай пол╕╝кай, у Сёмы дзень давал╕ смажаную рыбу з мучным коранем, ╕ тольк╕ ╝ святы Аб'я╝лення╝ выхаванак частавал╕ запечаным куранём з брусн╕цам╕ ╕ глазураваным п╕рагом з разынкам╕ ╕ марцыпанам. Нарэшце яна выбрала на╝здагад: тушаны мучны корань з грыбам-арэхав╕кам, гарачыя а╝сяныя праснак╕, земляны сыр ╕ гарбату з сям╕ лясных зёлак. Усё аказалася надзвычай смачным. Заробленых грошай хап╕ла, каб заплац╕ць карчмару, ╕ ╝ кашальку заставал╕ся яшчэ манеты.
- Нара, не нак╕двайся адразу на ежу. З галадух╕ можа знудз╕ць, - папярэдз╕╝ Ян.
Натал╕╝шы голад, яны не спяшал╕ся сыходз╕ць. Трэба было выпра╝ляцца на пошук╕ начлегу, але ╝ карчме было так цёпла ╕ ╝тульна, ╕ не хацелася зно╝ выходз╕ць на мароз. У Нары пачал╕ зл╕пацца вочы. Як было бы файна, кал╕ б ╕м дазвол╕л╕ заначаваць тут!..
За суседн╕м стол╕кам размясц╕лася кампан╕я маладзёна╝. Хлопец у мехаватых нагав╕цах, скураной кам╕зэльцы ╕ чырвонай кашул╕ гультаявата смакта╝ гл╕няную люльку, раз-пораз к╕даючы поз╕рк╕ на дзя╝чынку ╕ сляпога. Зрэшты, гэтыя двое яго не ц╕кав╕л╕. Яго ╝вага была засяроджана на вышываным пацеркам╕ кашальку, як╕ ляжа╝ на кра╕ стала. Дзя╝чынка драмала, уран╕╝шы галаву сабе на рук╕. Прыгледзець за кашалём не было каму. Хлопец адкла╝ люльку ╕ падня╝ся з лавы. Нядбайным крокам набл╕з╕╝шыся да стала, ён узя╝ кашалёк ╕ зац╕сну╝ яго ╝ далон╕. Нара падхап╕лася.
- Не чапай! Гэта нашае!
Яна саскочыла з лавы ╕ к╕нулася да хлопца.
- Аддай кашэль! - крыкнула дзя╝чынка ╕ схап╕ла яго за руку.
- Як╕ яшчэ кашэль? Няма ╝ мяне н╕якага кашаля, - адказа╝ той, хмылячыся.
- Аддай! - Нара паспрабавала расц╕снуць яму пальцы. Потым, нах╕л╕╝шыся, яна ╝п╕лася ╝ яго руку зубам╕.
- Вось, паскуда! - прашыпе╝ хлопец.
- Нара, адыдз╕ ад яго! - крыкну╝ Ян.
Хлопец з с╕лай адштурхну╝ ад сябе дзя╝чынку - тая адляцела да стала, ледзь утрыма╝шыся на нагах. Ён хаце╝ бы╝ сунуць кашалёк сабе ╝ к╕шэнь, але раптам нечыя пальцы, быццам абцугам╕, абхап╕л╕ яго запясце. Ён падня╝ вочы ╕ ╝бачы╝ перад сабой сляпога. Заз╕рну╝шы яму ╝ твар, хлопец адзначы╝ у думках, што яны з ╕м прыкладна аднаго ╝зросту.
- Аддай грошы, - ц╕ха прагавары╝ сляпы.
- А ╕дз╕ ты!..
Хлопец уск╕ну╝ свабодную руку ╕ прыц╕сну╝ раскрытую далонь да твару сляпога, спрабуючы адштурхнуць, але тут яму раптам дал╕ падножку. Ён страц╕╝ ра╝навагу ╕ з праклёнам╕ павал╕╝ся долу, пацягну╝шы за сабой сляпога. Счап╕╝шыся, яны пакац╕л╕ся па дошках падлог╕. Наведн╕к╕ зара╝л╕ ад захаплення, некаторыя пачал╕ пляскаць у ладк╕.
- Г╕ля, я ста╝лю на цябе! Не падвядз╕ мяне, старэча! - крыкну╝, рагочучы, хтосьц╕ з кампан╕╕ хлопца.
Хлопец на ╕мя Г╕ля выг╕на╝ся на падлозе, спрабуючы стрэсц╕ з сябе прац╕╝н╕ка. Той на╝рад ц╕ бы╝ мацнейшы, але б╕╝ся ён куды больш умела. Г╕ля паспрабава╝ гваздануць яму каленам пад рэбры, але адразу ж атрыма╝ так╕ ╝дар у скулу, што ╝ яго зазв╕нела ╝ галаве.
- Калека чорта╝! Ну, чакай... - прагырка╝ Г╕ля. Вызвал╕╝шы руку, ён пацягну╝ся да пояса.
- Ян, у яго нож! Нож! - залямантавала Нара.
Наведн╕к╕ па╝скоквал╕ са сва╕х месца╝ ╕ то╝п╕л╕ся вакол, з ц╕кавасцю наз╕раючы за бойкай. Н╕хто не ╝мешва╝ся. Нару адц╕снул╕ ╝бок. Яна н╕чога не бачыла за сцяною сп╕н, да яе слыху данос╕л╕ся тольк╕ глух╕я ╝дары ╕ бязладныя выкрык╕ Г╕л╕. Ускочы╝шы на лаву, яна з╕рнула па╝зверх сп╕н ╕ гало╝. Цяпер нож апыну╝ся ╝ руцэ Яна. Г╕ля ляжа╝, распласта╝шыся, на падлозе. Ян прыц╕ска╝ яго каленам, трымаючы нож ля ягонага горла.
- Спын╕ць бойку! Неадкладна!
На сярэдз╕ну залы выйша╝ гаспадар карчмы - мажны, каржакаваты, мужчына з с╕вым╕ вусам╕. У руках ён трыма╝ парахавую дубальто╝ку. З ╕м побач стая╝ рослы маладзён з в╕лам╕ ╝ руках - магчыма, яго сын.
- Спын╕ць! - па╝тары╝ гаспадар карчмы. - У горадзе безуладдзе, але абыдуся без жандара╝. З дэбашыра╝ жы╝цом буду шкуру спускаць. Сва╕м╕ рукам╕.
- Ды мы так, паспрачал╕ся злёгку, - сказа╝ Г╕ля.
Ён сядзе╝ на падлозе, зак╕ну╝шы галаву ╕ спрабуючы спын╕ць кро╝, якая л╕лася ╝ яго з носа. Ян падня╝ся на ног╕, сц╕скаючы ╝ руцэ нож.
- Нара! - пакл╕ка╝ ён.
- Я тут! - дзя╝чынка падбегла да яго ╕ ╝зяла за руку.
- Нара, хадзем адгэтуль.
'Яшчэ адз╕н, Намад. Глядз╕-тка, яшчэ адз╕н. Зно╝ ты сх╕б╕╝, Намад!..' Сыходзячы, Нара мелькам за╝важыла чалавека з лютняй у руках - пэ╝на, гэта ён гра╝, кал╕ яны ╝вайшл╕ ╝ карчму. Лютн╕ст п╕льна глядзе╝ на дзя╝чынку ╕ ╝см╕ха╝ся. З-пад яго пунсовай, з адваротам╕, шапк╕, упрыгожанай па╝л╕навым пяром, выб╕вал╕ся пасмы вугальна-чорных валасо╝, а яго правае вока было зацягнута бяльмом.
Яны паспешл╕ва, амаль бегма ╕шл╕ па начной вул╕цы. Кал╕ злашчасная карчма засталася далёка ззаду, яны трох╕ запавол╕л╕ крок. Нара рыдала ад кры╝ды ╕ злосц╕.
- Кашалёк! Кашалёк прапа╝! Г╕ля яго ╝сётк╕ сцягну╝, - па╝тарала яна.
- Ды халера з ╕м. Зароб╕м яшчэ, - адказа╝ Ян.
- А чым мы заплац╕м за начлежку?
Ян апусц╕╝ руку ╝ к╕шэнь куртк╕. Манета была на месцы.
- Прыдумаем што-небудзь, - сказа╝ ён.
Ён усё яшчэ сц╕ска╝ у руцэ нож, як╕ адабра╝ у Г╕л╕. Дзяржальна нажа было абцягнута мяккай скурай. Ян правё╝ пальцам па лязе - вострае, як брытва. Непагана. Ён хаце╝ бы╝ па звычцы сунуць нож сабе за пояс, але ╝спомн╕╝, што рамень у яго адабрал╕ яшчэ ╝ гарн╕зоне. Згада╝шы жа╝нера╝ нядобрым словам, ён схава╝ нож у к╕шэню куртк╕.
- Нара, ты памятаеш, дзе тая начлежка? - спыта╝ Ян. - Зможаш адшукаць?
- Паспрабую, - усхл╕пнула дзя╝чынка.
Варгус
Паблука╝шы некаторы час па бязлюдных вул╕цах, яны выйшл╕ да абшарпанага будынка са спадз╕стым╕ прыступкам╕ ля уваходу. Дзверы был╕ заб╕ты дошкам╕, ╕ на ╕х бяле╝ намаляваны крэйдай крыж.