- Як маешся, старушэнцыя? - спыта╝ Ян, дакрану╝шыся да яе шчак╕. - Замуж яшчэ не выйшла?
- Можаш удакладн╕ць, за каго? - у тон яму адказала Л╕та.
- Я за╝важы╝, табе падабаюцца кантрабандысты.
- Войцах Гарэза, ц╕ што? - яна чмыхнула. - Ён жа пень стары.
- Тады Коган.
- Ён палясо╝шчык. ╤ ён жанаты.
- Будзеш так╕ пераборл╕вай, памрэш старой дзевай.
- Табе-то што?
- Я ж твой брат.
- Малодшы.
- А ты зануда!
- Ян, - Л╕та з╕рнула на яго з усмешкай. У лепшыя часы яны часцяком так гаман╕л╕. Жарта╝л╕ва, злёгку пацвельваючы адно аднаго. Тольк╕ было гэта вельм╕ да╝но. Яшчэ да Гарматнай плошчы. ╤ кал╕ жывая была мац╕. Альбо нават раней, кал╕ яны яшчэ не пак╕нул╕ дзюны... А цяпер усё як быццам вярнулася. Няхай на кароткае ╕мгненне, але вярнулася.
- Ян, у цябе снег у валасах. Дай атрасу, - сказала яна, правё╝шы далонню па яго зблытаных пасмах.
- Ай, Л╕та, ну я сам, - адказа╝ ён, адмахваючыся.
- Рабяты, вы гэта чул╕? - спыта╝ раптам Памва.
Ён стая╝, трох╕ сх╕л╕╝шы галаву, ╕ ╝важл╕ва да нечага прыслухва╝ся.
- А што такое? Паветраны карабель гудз╕ць? - спытала Нара.
Памва паматля╝ галавой.
- Ды не. Па дахах капыты прагрукатал╕. Гэта Морава Дзе╝ка з горада паскакала, на худой кабылцы. Больш яна ╝ Лемар не вернецца. Н╕кол╕!
***
У зале карчмы было пуста. Кноты алейных свяц╕лень был╕ падгорнуты, лавы ╕ крэслы перакулены на стальн╕цы, а падлог╕ чыста вымецены ╕ адшараваны да бляску. Аднак у зале пала╝ кам╕н, тут было цёпла, ╕ адсюль не выганял╕. Карчмар бы╝ настроены дабратл╕ва. За некальк╕ дзён каранц╕ну наведн╕к╕ пак╕нул╕ ╝ шынку кругленькую суму, амаль ро╝ную яго гадавому даходу. Акрамя таго, ён шчасна перажы╝ пошасць ╕, хвала Вышняму, н╕хто з яго родных ╕ бл╕зк╕х не захварэ╝ ╕ не памёр. Таму, убачы╝шы на парозе карчмы дз╕╝наватую кампан╕ю з шасц╕ чалавек, ён не раздумваючы ╕х пусц╕╝. ╤ нават не ╝зя╝ з ╕х грошай, хаця яму працягнул╕ прыгаршчу манет ╕ пару змятых ас╕гнацый. Пры ╕ншых абстав╕нах карчмар выгна╝ бы ╕х у карак, але цяпер ён жада╝ аддзячыць Госпада за свой шчасл╕вы лёс, а найлепшай падзякай была дабрачыннасць, як сказана ╝ Высло╝ях Праведн╕ка╝. Карчмар загада╝ накарм╕ць гэтых абадранца╝ бясплатным абедам ╕ падрыхтаваць для ╕х пако╕ наверсе, а таксама прынесц╕ гарачай вады ╕ паболей мыла. Зраб╕╝шы распараджэнн╕, гаспадар карчмы пайшо╝, пак╕ну╝шы гасцей гутарыць ля кам╕на.
Л╕та па╝ляжала на плюшавай канапцы, з трывогай гледзячы на брата. Той сядзе╝ на падлозе каля кам╕на, ужо з павязкай на твары. Ян папрас╕╝ сястру даць яму якую-небудзь хустку або палоску ткан╕ны, каб схаваць шнары. Яму здаецца, што твар яго моцна абязвечаны, хаця насамрэч гэта не так. Проста заплюшчаныя вочы... Пасля кароткага ╝сплёску радасц╕ Ян зно╝ замкну╝ся ╝ сабе, ╕ Л╕ту гэта непако╕ла. Тольк╕ б ён зно╝ не сасл╕зну╝ ╝ гэтую бездань смутку... З ╕м побач на дошках падлог╕ сядзела Нара, трымаючы яго за руку ╕ прыц╕сну╝шыся шчакой да яго пляча. Дзя╝чынка старанна вымылася ╕ прычасалася, хаця апранута яна была ва ╝сю тую ж казённую сукеначку мышынага колеру ╕ панчох╕ з калючай во╝ны. Л╕та паглядала на дзя╝чынку, спрабуючы ╝яв╕ць яе ╝бранай у парф╕равы плашч ╕ залатую сукенку са стаячым ка╝няром, у як╕х люб╕ць фарс╕ць А╝густа. Зрэшты, Нара не мела н╕якага падабенства, н╕воднай агульнай рысачк╕ з А╝густай, гэтай засушанай мегерай пад пластом бял╕л... Памва-Хлус╕к сядзе╝ ля стала, гушкаючыся на крэсле, ╕ грыз карэньчык аеру. На яго рабац╕н╕стай ф╕з╕яном╕╕ адб╕валася надзвычайнае здз╕╝ленне.
- Ачмурэць г╕сторыя, - сказа╝ ён нарэшце. - Нара, дык выходз╕ць, А╝густа твая бабуля. Якая заб╕ла тва╕х бацько╝.
- Ну. Гамон проста нейк╕, - адказала дзя╝чынка.
"Гамон". Упадабанае сло╝ца Яна. Нахапалася ╝жо.
- Гэта н╕чога, бывае, - сказа╝ Памва, к╕ваючы галавой. - Мая бабуля таксама злосная, як ведзьма. Таму я ад яе ╕ ╝цёк. Я ж кажу, мы з табой роднасныя душы!
- Дванаццаць гадо╝, - напа╝голасу прамов╕╝ Нартас. Ён стая╝ каля сцяны, скрыжава╝шы рук╕ на грудзях. У сва╕м чорным сурдуце ён бы╝ больш падобны на местачковага трунара, чым на духо╝ную асобу. Яго выдавала тольк╕ кл╕наватая падстрыжаная бародка, якую належала нас╕ць манахам. Валасы яго, некал╕ цёмныя, был╕ выбелены с╕в╕зной, а вочы был╕ шэра-сталёвага колеру, як ва ╝раджэнца╝ Дольнай Зямл╕.
- Дванаццаць гадо╝ таму А╝густа здзейсн╕ла пераварот, зрыну╝шы з трона кесара Ала╕са з Парф╕ранароджаных. Свайго сына, - гавары╝ Нартас. - У той жа год М╕ка Венд атрыма╝ пасаду Намесн╕ка з рук А╝густы, ╕ Карале╝ства Семгален спын╕ла сваё ╕снаванне, зраб╕╝шыся прав╕нцыяй ╤мперы╕. Пасля падзей каля Марна-С╕гёл час для нас спын╕╝ся. Усе гэтыя гады я замольва╝ свой грэх. ╤х кро╝ на ма╕х руках.
╤мператрыца Феафана. Заб╕та стрэлам у сп╕ну каля Марна-С╕гёл. Мажл╕ва, яе забойцам ста╝ М╕ка Венд. Ён узначал╕╝ атрад найм╕та╝, як╕я пераследвал╕ уцекачо╝.
Ала╕с, ╤мператар Раме╕. Схоплены найм╕там╕ А╝густы каля Марна-С╕гёл. Аслеплены на загад сваёй найсвятлейшай мац╕. Рэшту жыцця ён мус╕╝ правесц╕ ╝ манастыры. Праз тры дн╕ яму перадал╕ капсулу з атрутай. Ён абра╝ смерць.
Альб╕н Гхор. Камандз╕р палацавай варты, целаахо╝н╕к ╤мператара. Паранены ля Марна-С╕гёл. Арыштаваны. Правё╝ год у Фарнагск╕м астрозе, затым бы╝ асуджаны на бестэрм╕новую ссылку ╝ Дромас, на самерытавыя шахты. Адтуль мала хто вяртаецца. Амн╕ставаны два гады таму.
- ╤ проста хаце╝ пажыць спакойна, - сказа╝ напа╝голасу Альб╕н. - Дажыць, дакладней кажучы. Ссыльныя на шахтах мруць як мух╕. Ад самерытавага пылу. А той, хто вяртаецца, таксама л╕чы смяротн╕к. Год-два ╕ ╝сё. Тхоос застаецца ╝ крыв╕, знутры з'ядае. Сам не ведаю, чаму я не здох. Аж дагэтуль.
- А можа, так пажада╝ сам Госпад Вышн╕, - сур'ёзна сказала Нара.
Альб╕н не адказа╝. Ён сядзе╝ на лаве ля кам╕на, сашчап╕╝шы пальцы рук на каленях ╕ безуважл╕ва гледзячы на агонь. Рамеец да мозгу касцей. Ростам вышэй, чым прысадз╕стыя семгальцы, чарнавалосы, з вузк╕м╕ скулам╕ ╕ да╝гаватым╕ вачыма. Рамейцы ╝се так выглядаюць - валасы, як крыло гругана, ╕ вочы, як аскепк╕ базальту. Зрэшты, чарната з яго вачэй сышла, ╕ цяпер яны цёмна-с╕н╕я, як ва ╝раджэнца╝ Разлогу. Нартас кажа, што гэта чарноцце ╝ вачах рамейца╝ не проста так. З глыб╕н╕ ╕х зрэнак глядз╕ць Вандро╝н╕к. Дэман, што нябачна хадз╕╝ па зямл╕ да Усёспалення, ╕ заста╝ся, кал╕ новы кантынент падня╝ся з ак╕яна. Таксама яго называюць Намад ╕ Айал-Гач. Але тут, у гэтай зале, яго няма.
- А ╝сётк╕, як да цябе цяпер звяртацца - Йорхас ц╕ Альб╕н? - пац╕кав╕╝ся Памва.
- Цяпер у мяне пасведчанне на ╕мя Нэд Варнас, - сказа╝ той, усм╕хну╝шыся. - Але ╕ ад яго прыйдзецца пазба╝ляцца. Алех жа не дрэмле. Валога.
Гэта прозв╕шча ён вымав╕╝ з адмысловай ╕нтанацыяй, з якой звычайна кажуць 'гадзёныш' альбо 'шэльма'.
- Аднак. Мабыць, лепш не ╝дакладняць, кольк╕ ╝сяго ╝ цябе ╕мёна╝, - за╝важы╝ Памва.
- Адно, на самай справе. Пры нараджэнн╕ дадзенае, - адказа╝ Альб╕н.
- Царгародская Цытадель - гэта свайго роду машына, - задуменна прамов╕╝ Нартас. Голас яго раптам зраб╕╝ся пран╕кнёным. - ╤дэальна адладжаны, дасканалы, бяздушны механ╕зм, як╕ перамолвае жыцц╕ ╕ лёсы, падобна жалезнаму млыну. Але нават гэты бездакорны механ╕зм часам дае збой. Адна маленечкая пясчынка, найменшая з найменшых, здольная паламаць гэтыя зубчастыя колы.
А╝густа загадала пазбав╕цца ад дз╕цяц╕. ╤накш у будучын╕ па╝стал╕ бы нязручныя пытанн╕ са спадчынн╕кам╕. Рэч у тым, што дз╕ця Ала╕са ╕ Феафана мела ро╝ныя правы ╕ на карону Семгалена, ╕ на парф╕ру валадаро╝ Раме╕. ╤мя Феафана ╝ дзявоцтве - Аннеке Венд. Жанчына карале╝скай крыв╕, пляменн╕ца старога Барыслава. Мног╕я л╕чыл╕ яе шлюб з Ала╕сам чыста пал╕тычным. Хаця было там ╕ каханне...
Пазней ╕гумення паведам╕ла А╝гусце, што ╝сё зроблена. Яна схлус╕ла. Загад не бы╝ выкананы. Машына дала збой. Паслушн╕ца ╤ларыя...сама яшчэ дз╕ця...я ста╝ яе спавядальн╕кам. Яна чакала мяне дванаццаць год. Там, сярод мройца╝ Багны. ╤ларыя расказала мне пра цябе, Нара. Гэта яна прыдумала для цябе такое ╕мя. Яго ╕ зап╕сал╕ ╝ паперах. Хаця пры нараджэнн╕ ╕мя табе было дадзена ╕ншае.