Выбрать главу

— Хто кахае ўсіх жанчын, астаецца вольным, — кажа часам Эдзік. — Толькі адна паасобная жанчына мае сілу апрануць чалавека ў кайданы. Усе разам — ніколі.

І тады яшчэ зайздросцяць Эдзіку волю.

На паўстанак пад’язджае аўтобус і хлопец з дзяўчынай знікаюць за чырвонай шырмой.

“Паедзе? Не паедзе?” — Колька ўважліва ўзіраецца ў паўстанак. Незразумелая, ірацыянальная сіла прымушае яго хвалявацца. З ад’ездам дзяўчыны нешта — не вядома што — астанецца незавершаным, неакончаным і іржавым цвіком будзе муляць вантробы, і скарачаць сціплую прастору мястэчка, памяншаць яе да светлага аблічча гэтай дзяўчыны. “Няхай яна не адязджае”, думае Колька.

Аўтобус адыходзіць. Дзяўчына астаецца на паўстанку сама адна.

— А гэтай во, што якраз трэба? — Грыша хінае галавой на паўстанак.

— Не ведаю. Можна было б пераканацца.

— Праўда была б. Ты ж яе бацька, — прыдзіраецца Грыша.

— Або дзядзька, — падкідае слова Колька.

Наўмысна так кажуць. Дзяўчына апусціла вейкі, паставіла твар да сонца. Залатыя кудзерыкі рассыпаліся на вецер. Няўрымслівая маладосць стаіць люстэркам на фоне вуліцы. А вуліца ступае ў гэтае люстэрка і хілком, сарамліва вяртаецца назад — хітрымі вачыма цыцатай прыгажуні, пульхнымі вуснамі, складзенымі ў сціплы абаранак і яшчэ сотняй звычайных спраў. І хачацца — няхай які кулак, якая сіла тузане светлае шкло, а яно рассыплецца дробным макам, і ўсё будзе звычайна, як раней.

— А можа якраз і сірата яна, і трэба для яе бацьку? — Эдзік уздымаецца на ногі, пацягваецца.

Мочкі глядзяць як перасякае вуліцу, пружыністым, хлапечым крокам накіроўваецца на паўстанак.

Аб чым будзе размова — з гэтага месца не ўчуеш. Эдзік нешта скажа, дзяўчына адкажа, адступіць крок, а ён ступіць следам. І яшчэ раз, і яшчэ крок. А затым яна мабыць спыніцца, а ён, схіліўшыся да белых кудзерыкаў, нешта прашэпча ў заружавелае вуха. І кудзерыкі стрэсануцца жэстам пярэчання, адмовы. А калі не будзе ў гэтай адмове злосці, яго вусны яшчэ раз наблізяцца да ружовага вуха. І зараз кудзерыкі стрэсануцца іначай. Здзіўленнем? Недавер’ем? Можа жартам, а можа ад звычайнай цікавасці, смешна перакульваючы галоўку, зазірне ў ягоныя вочы. А вочы цёплай усмешкай спытаюць: “Ну і як?”

Калі так усё атрымаецца, Колька спытае хрыплым голасам:

— Выпеш піва?

Ад пільнага ўзірання ў паўстанак мястэчковай камунікацыі, у горле засохне, здранцвее, прыліпне да зубоў язык.

— Давай, — такім жа хрыпеннем адкажа Грыша Грынь.

А можа будзе зусім іначай? Можа, у адказ на першае слова злоснай адмовай стрэсануцца кудзерыкі? І як матыль, зняважаны памылковым парывам ветру, разгарне крылы, адляціць у свой свет. Эдзік прыпыніцца хвіліну на паўстанку, правядзе зрокам лёт матыля, пацісьне плячыма і засунуўшы рукі ў кішэні вернецца на ранейшае месца.

І пойдуць утраіх у краму “Атлянта”.

Ніхто тое не ведае, бо вуліца прыпынілася на адну кароткую хвіліну і зноў манатонным майскім крокам ступае за сваімі справамі.

Нос

1.

У квiтнеючы летні час пан Антон Лебяда зaдумaў прыдбаць новы нос. Не такi як зараз сіня-чырвоны, пляскаты, размешчаны наперакор правілам сіметрыі, з заўважальным ухілам на левую шчаку. Быццам пасадзілі яго там далоні далёка нецвярозага скульптара.

Мроiўся пану Антону просты, фiгуральна дасканалы нос Роберта Рэдфарда, якi апранае мужчыну ў нябачны пiнжак мiнiстэрскай саноўнасцi, або кураносiк Майкела Джэксана, той зноў на век-вечны замацоўвае свайго носьбiта ў бестурботным хлапечым свеце, або ўрэшце-рэшт, хай сабе якi другi. Абы не той актуальны.

-Бо i як жа так жыць? — спытaў aднойчы пaн Антон, вывучaючы ў люстэрку дуплiкaт свaёй фiзiяномii. — Дзе нi глянь нос. Вось табе i ўся фiзiяномiя. Не, няма будучынi з такiм картоплем мiж вачэй, — сaм сaбе aдкaзaў, бо нос, якрaз пaдведзены дa прaцэсу рaнiшнягa брыцця, не прaявiў нiякaгa зaцiкaўлення эстэтычнымi рaзлaдaмi. Больш цiкавымi здавалiся яму мануальныя эквiлiбрыстыкi рукi завершанай брытвай. Назiраючы за блiскучым лязом, адчуваючы мабыць сталёвае дыханне, стандартна чырвоны, зараз дадаткова яшчэ прыхарашыўся крывавымi фарбамi.

“Калi б нос Клеапатры быў крышку даўжэйшы, хто ведае ў якiм напрамку пайшала б гiсторыя чалавецтва?” Хто такое сказаў, зараз пан Антон не памятаў. Зрэшты, якая рознiца — хто ён той фiлосаф, калi сказана як адрэзана падумаў пан Антон ступаючы на вулiцу.

А гiсторыя мястэчка ў той дзень, кiравалася якраз у мясцовы парк.