— Не бойся сказаў цёплы голас. Мроi не сорам, кожны чалавек мроiць.
— А пры чым тут мроi? нiякае разумнае слова не прыйшло мне на думку i я паўтарыў раней сказанае.
— Яна здзяйсняе iх паказаў на шафу.
— Як, здзяйсняе? Шафа мроi здзяйсняе? Значыць — рыбка яна залатая, ці як? мабыць прагучаў у маім голасе які іранічны фон, бо чалавек прыжмурыў вочы, напружыўся, здавалася — яшчэ глыбей нырнуў у мае вантробы.
— Перш за ўсё яна перайначвае людзей.
— Як перайначвае?
— Пераканайся, — адным рашучым жэстам раскрыў дзверы.
Нічога асаблівага за гэтымі дзвярыма не было. Паліцы, папярэчка для вешалкі. Ніякіх тунэляў, тайных калідораў, што выводзяць чалавека на новыя прасторы.
“І ўсё? — хацелася спытаць. — Гляну вось на шафу, пераступлю парог і апынуся ў другім свеце? Як зусім другая асоба?”
Але чалавек з шафай хіба здагадаўся ў маім расчараванні, а можа, карыстаючы наднатуральныя свае здольнасці, перачытаў мае думкі. І пакуль я паспеў адазвацца, ён прамовіў першы:
— Дакладна так. Пераступаеш парог гэтай шафы і вяртаешся назад, як зусім новая асоба. Непатрэбныя дзеля таго ніякія калідоры, зубатыя шасцярні, складаныя машыны.
Мне хацелася смяяцца. Ашуканцаў зараз, як ніколі раней. Дзе ні ступіш, дзе ні глянеш, прапануюцца розныя цуды.
— Самае важнае — паставіць крок. Ступай, пераканаеся. Тут і зараз.
А наўкол гуртаваліся людзі. Бо людзі — зусім бы птушкі. У кожнай свае справы, і свае прасторы, а няхай толькі адна ападзе ў траву, калупнецца тонкімі кіпцюрамі, зараз на крылах цікавасці злятаецца гаманлівая грамада.
— Што тут прадаюць?
— Нічога, — адказаў чалавек. — Вам нічога, — паўтарыў, паставіўшы выразны націск на слова “вам”. І глядзеў на мяне. “Ступай”.
Хацелася ступіць і было страшна. Бо і як? Зайдзеш у шафу, закрыюць дзверы, раскрыюць. Нічога не здарыцца і вернешся назад у прыдуркаватыя воплескі выпадковых людзей, у здзеклівы смех косавокага Жоржыка. А можа сапраўды штосці збудзецца? Пераменіцца ўсё і вярнуся ў невядомае сабе месца, у чужы свет. За сцяной там невядомае, не пані Ані дыханне, чужыя птушкі за акном, чужыя дрэвы. А — хто ведае — можа сам сабе акажуся чужынцам у гэтым свеце?
— Ну як? — спытаў чалавек. — Ступіш?
Але гэтае “ступіш” апроч мяне ніхто не чуў. Прыкідваючыся купцом, я яшчэ раз абмацаў шафу, там сям абстукаў кулаком — моцным, здаровым рэхам адгукнуліся сценкі. Закрыў дзверы, раскрыў. Працяглым енкам азваліся завесы.
— Дзверы крыху скрыпяць, але дрэва саліднае, яшчэ пастаіць. А, няхай і прамахнуся. Вазьму, — сказаў у голас. І падумаў: “Дома — там ніякіх сведкаў, ніякіх позіркаў — праверыцца ўсё дакладна.
Восьмы месяц яна на маёй кватэры.
Клаксан
Кaлi ў чaлaвекa аргазм, ён гaтоў разгарнуць неба, i нырнуць у прадбачаную адно анёлам раку забыцця, або, адракаючыся ад сябе, пайсцi светлымi райскiмi сцежкамi. Абы куды, абы далей ад цялеснай абалонкi.
Вiтусю Агоньчыку нiкуды якрaз не хaцелaся. У яго не было жaдaння ступaць нi зa, нi супрaць чaго-небудзь. I не было жaдaння aдмaўляццa aд сябе. Рaсплюшчыўшы вочы, ён ляжaў дaгaры жывaтом. Ляжaў побaч Кaвaлёвaй Лiлькi i дaшчэнтнa прызнaвaўся вa ўлaснaй тaжсaмaсцi: ён, Вiтусь Агоньчык, пяцiдзесяты год нaрaджэння, жaнaты, рaней нa дзяржaўнaй пaсaдзе, зaрaз — гaспaдaр сабе i чатыром спaжывецкiм крaмам. А Лiлька — год нараджэння семдзесят сем. Другі тыдзень стаiць за прылаўкам у Мамуазэль. Дакладна — з дня, калі жонка пана Вітуся адправілася ў водпуск на цёплае мора. Раней яна выпаўняла гэтае месца. А зараз Лілька ўсмiхаецца клiентам, расхвальвае прадукты, а калi ўзлазiць на раскладныя драбiны, ды працягвае далонi да самай высокай палiцы, усе вочы сыходзяцца на яе кароценькай сукенцы. I ва ўсiх, хто якраз сочыць за гэтай, нескладанай мануальнай аперацыяй, ёсць адно адзiнае жаданне: хай былi б у драбiнаў не тры, а нават i сто дваццаць тры прыступкi, i хай прадаўшчыца Лiлька ўзлазiла б высока, на самае неба.
А зараз Лiлька ляжыць побач Вiтуся Агоньчыка, у ягонай аўтамашыне. Машына — метрў дзвесце за каталiцкiмi могiлкамi. Светлым днём гэтае месца шмат хто наведвае. Бо i як не наведаць. Ступаеш крокаў дваццаць ад белавежскай шасы i ўжо агортвае цябе пушчанскi спакой. Яшчэ крокаў дваццаць, i яшчэ, i выходзiш на зялёную паляну. Раней была тут футбольная пляцоўка, ды i зараз падлеткi, час ад часу забiваюць мяч у прыiмшэлыя вароты. А побач з сабачкамi шпацыруюць панюсi, саноўныя пенсiянеры сноўдаюць памежжам святла i ценю. Паглыбляюцца i далей, у духмяныя хмызнякi, дзе, у сонечныя майскiя днi, лiцэiсты i лiцэiсткi частуюцца танным вiном, або салодкiм, лiпкiм лiкёрам. Бывае — у рэзультаце вiнна-лiкёрнай кансумпцыi, тая цi другая паненка застыне на мху пад ляшчынай i калi ты не ў дзiравым корабе радзiўся, можаш назiраць, як руплiвая мурашка, пачынаючы з лакiраванага боцiка, пераадольвае напружаную далеч лыткi, абмацвае закругленасць калена, апынуўшыся на спацелай плошчы сцёгнаў, ступае направа i налева, аж дэзарыентаваная навiной краявiда, знiкае ў цянiстым прыстрэшку сукенкi. Вось чаму, пачуўшы маладыя галасы, той-сёй дзядок, выдаўжае ў iх напрамку свае крокi.