Але зараз тут пуста i цiха. Па-над пушчай, над лясным стадыёнам стаiць чэрвеньская ноч. Раззоранае неба абапiраецца на дубовыя каланады i вось хвiлiну раней, з гэтага неба, Вiтусь Агоньчык апусцiўся знiчкай на плоскi, напружаны жывот Кавалёвай Лiлькi. А чвэрць гадзiны раней, Лiлька сказала:
— Я не хачу так.
— Як так? — не зразумеў Вiтусь Агоньчык, бо i забрыў якраз у пункт, з якога не шмат што бачыцца ды разумеецца.
— А вось так, на галыша. Нацягнiце кандом. — Сказала i засмяялася. Зразумела раптам недарэчнасць сiтуацыi: зараз атрымаецца ў iх блiзкасць самая блiзкая, а яна да яго звяртаецца на вы. — Бо ведаеш, я нiколi яшчэ....
— Што, нiколi? — рука, якая сцiскаючы Лiльчыны трусiкi даязджала якраз да каленяў, там i спынiлася.
— Я нiколi яшчэ без рызiны — прашаптаў у вуха засаромлены голас. — Разумееш?
Баюся.
— Э-э там — спадзяванне на штосцi другое было, цi не на абсалютную цнатлiваць, бо i рука , знерваваная залiшнiм перапынкам, спрацавала зараз жвавей. — Што тут баяцца. Усё як трэба будзе.
— Але цi напэўна? недавер’е, якое адчувалася ў голасе, неяк спрачалася з дзеяннямі апошніх ворганаў. Калені гойснулі амаль да падбародка, добраахвотна пазбываючыся карункавай абалонкі.
У той момант у Вiтуся ўдарыў пярун. Ён не быў, вядома, фiзiчна-атмасферычны, бо i неба стаяла над лесам чыстае ды зорнае. Быў гэта абсалютна ўнутраны пярун, якi нараджаецца ў чорных хмарах несвядомасцi, агортвае вантробы клубамi агню, спапяляе ўсё наваколле, аж на пажарышчы астаецца адна-адзiнокая, узведзена ў неба, абсмаленая, дубовая кукса. У той момант цi не чарговы пярун дасягнуў таксама ж i Лiльку. Папаў яе цэльна, i дзяўчына, быццам ашарашаная мiльёнам вольтаў, жыватом кiнулася наперад, яе ногi напружылiся, расцягнулiся, закружылi млынком, быццам на веласiпедзе ехалi. I раптам, левая пята, пакаўзнуўшыся на шыбе, прызямлiлася. Якраз на чорную спiну клаксана. Тэхнiка для яе выпадковасць цi памылка не мае нiякага значэння адазвалася.
Светлым днём, у цэнтры горада, мабыць i нiхто не звяртае ўвагу на такiя акустычныя сiгналы. Зараз, пасярэдзiне i лесу, i ночы, клаксан азваўся голасм сотнi зуброў, тысячы аленяў, разюшаных барацьбой за прыхiльнасць самкi. Гэты рык спутаў, спаралiзаваў Вiтусю Агоньчыку ўсе мускулы. I Вiтусь апусцiюся знiчкай на напружаны жывот Кавалёвай Лiлькi. I знярухамеў. I як у песнi спяваецца стала цiха-цiха па усёй зямлi. I ў такую абсалютную цiшыню Лiлька спытала:
— Ужо?
Вiтусь не адказаў. Ён кульнуў у бок i памаленьку пачаў прыходзiць да прытомнасцi. Пытанне паўтарылася, але зараз у дзявочым голасе адчуваўся спалоханы, амаль адчайны тэмбр:
— У-жо? Чуеш ты, цi не чуеш? Ужо?
У асаблiвых сiтуацыях, так пастаўленае пытанне, мужчыне не ў гонар яно. Бо як жа словам дапаўняць тое, што ў добра скамлектаваным калектыве адчуваецца без нiякiх слоў?
— У мяне, значыць, будзе дзiця. У нас будзе дзiця сказала Лiлька. Разумееш ты? Ты разумееш, што нарабiў?
Ён не разумеў. Не зусiм яшчэ прытомны, стараўся адлюстраваць у думках падзеi апошняй хвiлiны. Не атрымоўвалася. Усё, што неяк вярталася на памяць пранiзлiвы гудок клаксана. Так ён i сказаў:
— Я нарабiў? Я? А трэба было пятамi ў клаксан барабанiць?
— Такое малое-маленькае не звяртаючы ўвагу на сказанае Вiтусём, хiба i не яму а сабе кiравала словы. Такое во развяла пальцы на сантыметраў два, а затым, прылажыла iх да жывата, быццам бы стараючыся ўлавiць той момант, з якога пачынаецца новае жыццё. Наша дзiця. Тваё. Не ўцячэш жа, не адмовiшся хiба ад свайго....
У Вiтуся не было жадання нi ўцякаць, нi адмаўляцца ад чаго-небудзь. Як раней сказана, расплюшчыўшы вочы, ён ляжаў дагары жыватом. I думаў. Пра блiжэйшую будучыню. Перш за ўсё як аб’явiць такую навiну жонцы. Што для яе сказаць? I як сказаць? З жонкай, хаця i перажылi з сабою гадоў трыццаць, нiколi такое не было. Нiколi, нат пасля самай блiзкай блiзкасцi, не сказала яна Вiтусю: у нас будзе дзiця. I яго не было.
А затым, з разгубленасцi, непазбежнай у новай сiтуацыi , пачаў вылузвацца дзiўны мужчынскi гонар, упэўненасць у сваю выключнасць, несмяротнасць амаль. „Якое ўсё нескладанае. Не было дзяцей, адна хвiлiна i ёсць яны. Маё жыццё пяройме мой сын” падумаў. I зараз усхваляваўся: „Сын? Адкуль жа ведаць. А мабыць дачка?” I зноў спалохаўся: „Як жа дзiця?