Выбрать главу

Мы ўжо актыўна займаліся сэксам паўсюль: у прыбіральнях, парках, трамваях, на дахах, у падʼездах, ліфтах, кватэрах, лецішчах, намётах, машынах, на сталах на кухнях...

Разам з сацыяльным пэдагогам мы езьдзілі ў паходы. У нас была заснаваная арганізацыя ЮНЭСКА, я быў дырэктарам сэкцыі экалёгіі і займаўся паходамі, пошукам намётаў і алькаголю. Падчас аднаго з такіх паходаў я спакусіў дарослага сацыяльнага пэдагога. Яна была тоўстая, амаль круглая, але што мне ― абы ў сподняе да яе залезьці... Гэта ж гонар для шаснаццацігадовага падлетка — пры ўсіх сваіх сябрах са школы й ЮНЭСКА распрануць пэдагога й завесьці яе ў намёт... Мне яна была ня надта прыемная, занадта тоўстая, і да ўсяго яна цьмяна пра што цяміла... я ператварыўся ў дасьледчыка новага матэрыялу... мацаў яе за азадак, залазіў пальцамі ў похву... пакуль у намёт у пошуку ліхтарыка не ўварваўся пʼяны аднаклясьнік ... я выскачыў з намёта разам зь ім, трымаючыся за напаўпустую бутэльку гарэлкі... мне патрэбная была нагода, каб зьбегчы...

Чуткі, плёткі й гоман пра гэтую падзею не сьціхалі шмат месяцаў... шмат чвэрцяў...

Мы сачкавалі амаль усе ўрокі, мацюкаліся й марылі пра дарослае жыцьцё, хадзілі па кватэрах, жлукцілі ўсё, што там налівалася, — каньяк, рыжскі бальзам, пяршак, гарэлку, піва, ўіскі... Пазбаўлялі цнатлівасьці дзяўчат пад сьпевы Віле Вала з HIM. За адзін вечар у мяне атрымалася пазбавіць цнатлівасьці трох дзяўчат з розных раёнаў у трох розных кватэрах, на кожную я выдаткаваў па гадзіне: выпіць, пераспаць, сесьці ў таксоўку — і да наступнай...

Маральныя каштоўнасьці былі на пэрыфэрыі мозгу, намі кіравалі падлеткавы імпэт, рок і алькаголь. Але ў нас усё роўна атрымлівалася расьці й станавіцца кімсьці істотным... з адукацыяй і вераю ў нешта ідэальнае, нягледзячы ні на што...

А тым часам мясцовыя панкі выходзілі з турмаў, сканчалі вячэрнія школы, станавіліся больш-менш падобнымі да людзей альбо сьпіваліся, альбо хіпавалі й наркаманілі, альбо, як мясцовы Верабей, ператвараліся ў адвакатаў — Віктараў Аляксандравічаў... Я таксама рос, і панк з рокам ужо ня вабілі, я захапляўся хардкорам, але, па сутнасьці, зьмяняліся не музычныя густы, а толькі вопратка. Ідэі андэграўнду, суб- і контркультурнасьці засталіся. Я адгадаваў доўгія валасы і перажываў першае сапраўднае, моцнае каханьне, якое было старэйшае за мяне на год і вышэйшае на дваццаць пяць сантымэтраў...

У старэйшых клясах нам выпала віншаваць вэтэранаў з круглаю датай заканчэньня Другой сусьветнай. Мы цягаліся па кватэрах зь лістамі ў форме трохкутнікаў, нібыта лістамі з фронту, дзе было напісанае традыцыйнае віншаваньне ад прэзыдэнта й краіны... мы слухалі дзіўныя гісторыі, апранутыя ў форму радавых... вэтэраны радаваліся, плакалі, паціскалі нам рукі... мы ім уручалі кветкі (бэз) і сыходзілі... на той час у маім раёне жыло каля дзьвюх тысяч такіх самотных вэтэранаў, але з кожным годам іх колькасьць памяншалася на сорак адсоткаў... пасьля віншаваньняў мы абавязкова сумна выпівалі ў напаўцёмным дворыку.

А потым, калі ў краіне зьявіўся першы мабільны апэратар Velcom, мяне да яго падключылі. Гэта быў падарунак на дзень народзінаў, і я атрымаў сваю першую мабілку... Не папса, як я лічыў, пазіраючы на тое, як людзі цягаюць свае вялікія Nokia, якія не зьмяшчаліся ў кішэнях і боўталіся ў футаралах на паясох як мужчын, так і жанчын... у мяне была Motorola c200 ― а то ж, нават нейкая мадыфікаваная падмадэль, з антэнкаю вонкі, амаль мініяцюрная... Але яна не ратавала ад нечаканых выбрыкаў жыцьця, як вялікая Nokia, напрыклад. У майго сябра ўвечары нейкія гопнікі зьбіраліся адабраць сноўборд, дык ён сваёю Nokia аднаму з вычварэнцаў павыбіваў пярэднія зубы й нічога, толькі на корпусе мабілкі зьявіліся сьляды паламаных зубоў. Мая мабілка была на той час элегантнаю й эстэтычнаю, але праз год я ўсё роўна перайшоў на масіўную Nokia, хадзіў і марыў пра тое, як буду ісьці са сваёю дзяўчынаю і, калі падыдуць якія быдла-хлопцы, я ім таксама павыбіваю зубы... але хлопцы не падыходзілі...

І тут нечакана на мяне абрынуўся Стывен Кінг. Я выпадкова набыў ягоную кнігу "Чатыры сэзоны", у якой апавядалася пра школьніка, які вырашыў зьвесьці рахункі з настаўнікамі й аднаклясьнікамі пры дапамозе "абрэза", пра чатырох сяброў, якія знайшлі труп... Я падсьвядома ставіў на месцы герояў сябе й перачытваў гэтую кнігу... Так, напэўна, можна сказаць, што менавіта гэтая кніга абудзіла ўва мне думкі й жаданьне пачаць пісаць самому. Ужо тады я напісаў апавяданьне ў сваім школьным сшытку па матэматыцы. Сюжэт быў просты — чатыры сябры выпраўляюцца ў лес... і там разьвіваецца містычна-трылерны сюжэт... Апавяданьне дзесьці згубілася, літаратурныя ўзоры зьмяніліся.