Впрочем, на эту тему можно говорить долго и много, и, я надеюсь, такой разговор состоится. И о святом, божеском праве наций на самоопределение, и о неотъемлемом праве каждого рожденного под солнцем не только на жизнь, но и на свободу. И о праве гражданина полностью реализовать его, Богом данные ему способности в самых благоприятных условиях, предоставленных и организуемых для него государством. Конечно, каждое государство — определенная система регламентаций и ограничений, но вовсе не карцер с решеткой и намордником, в который оно давно превратилось у нас. В идеале это скорее лаборатория, мастерская для разумной жизнедеятельности гражданина. В противном случае зачем ему государство? Суверенитет нации — не порочная идеология университетских профессоров и не преступное политиканство «деструктивных сил», как это некоторым кажется, а единственно возможная форма выживания наций в современных разрушительных условиях. Теперь уже ясно, что без полного суверенитета ни одна нация с ослабленным (в условиях долголетнего имперского существования) менталитетом сохраниться не сможет. Поэтому — полный суверенитет для тех наций, которые для него созрели, полная демократизация общественных отношений и полное устранение из жизни общества коммунистической идеологии и морали как средств тупикового варианта общественного развития. В этом категорический императив нашего времени, если мы всерьез озабочены намерением вернуться в семью цивилизованных народов Европы и мира.
ВЫСТУПЛЕННЕ НА КАНГРЭСЕ БЕЛАРУСІСТАЎ
Май 1991 г.
Беларусы — мабыць, адна з самых няшчасных нацый Еўропы. Не зважаючы на ўсе нашы зусім неблагія, Богам дадзеныя чалавечыя якасці, мы дагэтуль не маем таго, чаго варта мець кожная нацыя свету, для чаго, па сутнасці, яна і існуе пад небам. І ўсё таму, што з нейкага капрызу гісторыі мы ўпусцілі свой нацыянальны цягнік і апынуліся ў ролі вечных паязджан, пазбаўленых прыстойнага лёсу, здатнага прытулку дзяржаўнасці. Можа, толькі цяпер гісторыя дае нам пэўны і надта сумніцельны шанец, і ўсё залежыць ад таго, ці пакарыстаемся мы ім. Ці ён у каторы раз выслізне з нашых няўмелых рук. Асабліва калі ёсць надта спрытныя рукі, якія б'юць спрактыкавана, пад дых.
Зноў, як і заўжды, найбольшыя спадзяванні на нашу мову, гэты галоўны нацыянальны набытак, наша гістарычнае апірышча. Нездарма яе так вынішчалі ў стагоддзях — забаранялі, аплёўвалі, адвучвалі ад яе цэлыя пакаленні — у імперыі патрэбна была адна, унітарная мова. Але калі мы, нацыянальна панішчаныя, класава раз'яднаныя, спаскуджаныя шматгадовай маной, нешта ўсё ж значым у сусветнай суполцы народаў, дык найперш праз гэтую нашу мову. Без яе ад нас не засталося б і следу, як не засталося яго ад колішніх тутэйшых ятвягаў. Мова верна служыла народу ў добры і благі час, ратавала яго існаванне і ніколі не здраджвала яму. Гэта ёй нярэдка і няўдзячна здраджвалі на Беларусі, за што заўжды былі бязлітасна караны Богам і гісторыяй.
На гэтай мове праз пэўную долю маны і пустаслоўя створаны, аднак, самы светлы і высакародны фальклор, напісана немалая літаратура. І сёння я рады вітаць у гэтай зале нашых братоў у выгнанні, а таксама нашых знакамітых паслоў, паўнамоцных прадстаўнікоў беларушчыны ў розных краінах свету. Гэта іх намаганнямі народы пазналі Беларусь і беларусаў — высакароднасць нашага сэрца, наш бясхітрасны розум і наш неспатольны боль. Так, боль. Менавіта боль — гэты наш гістарычны спадарожнік, які ні на год не пакідаў нас у мінулым, не пакідае і зараз. У нашай імперыі даўно ўжо няма шчаслівых народаў, але беларусы, як ужо сказана, можа, самыя нешчаслівыя сярод іх. Бо, не зважаючы на гаманкую імітацыю рэфармізму, на Беларусі нічога не мяняецца, па-ранейшаму кашай афіцыйнай рэлігіяй застаецца сацыялістычная дэмагогія, наш парламент — не болей чым гаманкая сходка камуністаў, занепакоеных адзінай праблемай — утрыманнем улады. У нас беззваротна панішчана сялянства, гэты традыцыйны асяродак беларускасці, наш рабочы клас робіць толькі першыя няўмелыя спробы ўстаць з каленяў, а наша нацыянальная інтэлігенцыя ў масе сваёй — тыповае ўвасабленне лакейскага канфармізму. Менавіта ў гэткіх варунках беларускі народ наблізіўся да краху нацыянальнай культуры і дзяржаўнай эканомікі, наперадзе нас чакае татальны заняпад і голад з усімі яго жахлівымі наступствамі. Перспектыва выжывання нацыі, густа засыпанай радыенуклідамі, абсалютна няпэўная, калі не зусім змрочная. У гэткіх варунках ашчаднікамі нашай нацыянальнай існасці можа стаць беларуская дыяспара, выгнанне, дзе высілкамі беларускіх патрыётаў можа захавацца наш нацыянальна-культурны генафонд. У нас, на Беларусі, тое ўжо немагчыма, тое панішчыцца калі не пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі, якая не паспела гэтага зрабіць у свой час, дык ва ўмовах рыначнай эканомікі. Гістарычны вопыт паказвае, што зберагчы сябе ды сваю існасць нацыя здольна толькі ва ўмовах абсалютнага суверэнітэту. Дзяржаўны суверэнітэт, поўная культурная самастойнасць і палітычная незалежнасць — не заганная ідэалогія і не сепаратысцкае палітыканства, як гэта сцвярджаюць шавіністы-дзяржаўнікі. Гэта адзіна магчымая форма нацыянальнага выжывання ў сучасных, савецкіх умовах. Без поўнай палітычнай незалежнасці нацыя з такім аслабленым у нацыянальных адносінах менталітэтам выжыць не можа. Успомнім мудры запавет мужнага Яські з-пад шыбеніцы, у ім уся справа. Таму зусім наіўнымі, калі не яўна спекулятыўнымі, з'яўляюцца намеры тых нашых псеўдапатрыётаў, якія цешаць сябе ілюзіямі дамагчыся захавання на беларушчыне метаду прыручэння да яе «правільнай», «нескажонай» камуністычнасці, бальшавізму з «ласкавым» тварам. Які ў бальшавізму твар, чалавецтва добра ўжо ўведала, і нідзе той твар не меняецца. Ён нязменны.