Выбрать главу
Наш дух не змірыўся: I ў скрусе глыбокай Мы ў прышласць глядзелі — Праз далеч гадоў. А ўжо на падворку — Трунар з далакопам: «Труна вам гатова!» «I дол вам гатоў!»
Так проста — няйначай Мы лішнія ў свеце I месца няма нам На грэшнай зямлі... О вешчы лісток залашсты! Ён свеціць І вечна свяціцьме З'яднанай сям'і!
Ніякая змова, Ніякая звяга Не страшныя ўжо нам, Хоць лёс і круты. Святкуй жа, мой краю, Вялікае свята! Наш Дзень уз'яднання Святкуйма, браты!
1992

Беларускія цымбалы

Алесю Лявончыку

Цымбалы, Цымбалкі, Цымбалі кі звонкія! Жывая душа. Беларускай зямлі! На нівах і ў пушчах, На ўзмежках рамонкавых Вы голас чароўны Для спеву ўзялі.
Журчанне крынічкі, I песенька жаўранка, I гоман калосся, I пошум трысця, I шэлест узвышаны Сцягу дзяржаўнага — Усё ў вас злілося У песню жыцця.
Цымбалы, Цымбалкі, Цымбалікі родныя! Пачую — і ўчую: Радзіма пяе! Чаго ж вы парою Такія журботныя? Чаму весялосці Вам так не стае?
Напэўна, вы ловіце Чуйнымі струнамі I сумныя бомы Хатынскіх званоў, I шал чарнавею Над светлымі рунямі, I сыканне гадзін, I крык груганоў.
Няхай сабе грагаюць — Злосныя, хцівыя. Любові не ўсмерціць, Дабра не забіць! Звініце, цымбалкі, Гудзіце, гудлівыя, Каб неба з зямлёю У душах радніць!
1992

Санет Адаму Міцкевічу

Ты нарадзіўся ў сэрцы Беларусі. Тваёю першай нянькаю былі Яе паданні, што наўкол жылі, Яе напеў, якім звінелі гуслі.
Суровы краю лёс цябе прымусіў Пець не на мове роднае зямлі, Бо нашых прадзедаў у зман звялі, Бо душы іх нячысцік збаламуціў.
I ўсё-ткі лёс аддзячыў нам, няйначай: Так, волатам ты ўзрос на ніве нашай, Каб славе Польшчы паслужыць пяром, Але, вялікі і ў любві і ў скрусе, Ты стаў і вечнай славай Беларусі — Яе красы чароўнай песняром.
1992

Нават пекная пані...

Удержи меня,

моё презренье...

С. Ясенін
Скарпіёнскіх кампаній У разгары пара. Нават пекная пані Яд пусціла з пяра.
Пэўна, годная мэта Акрыліла на «плён»? Дробязь: злосць на паэта, Што не вырадак ён.
Прастакам для спажывы, Слоў атрутных паток Сёння ж пойдзе ў паршывы Манархісцкі лісток.
Дзе накутнікаў здані Па закутках маўчаць — Пасквіль пекнае пані Будзе обер чытаць.
Ну, а людзі не клюнуць На заманлівы «твор». Не паглянуўшы, плюнуць, Скажуць: «Ведамы ўзор!»
Скажуць: «Пані ў аблудзе Шлях абрала крывы...» Я — не іншы, чым людзі. Я — такой жа крыві.
I таму, што не іншы I свой род вызнаю — Ты даруй, Усявышні, Мне пагарду маю.
1992

Лозунг

Народ! Калі ты ёсць — Ты мусіш усвядоміць: Ты — не чужак, не госць, Ты — гаспадар у доме.
Пражэрнай саранчы Не дайся на з'ядзенне: Змяці яе! Стапчы! I рэй вядзі — надзейна!
1993

Сцень

На дасветнай вярсце, У ваколіцы золку, Дзіўны волатны сцень Нам адкрыўся на ўзгорку.
Чый ён — нам не відно — Гэты сцень нерухомы. Хоць паставай — даўно I да болю знаёмы.