Выбрать главу
Там вёсачка недзе ў бярозах, I хата на ўскраіне там... Ах, колькі разоў ён у крозах Заходзіў туды, як у храм!..
Што ж сёння душа яго ў траўме? Што мроіцца зараз яму? Ці, можа, вяртаецца ў травень — На споведзь юнацтву свайму?
Ці чуе, як сіверам клятым Да сэрца крадзецца зіма?.. А што там, за тым даляглядам,— Адказу няма і няма.
1992

Як доўга?

Як доўга ў сэрцы горкі боль Ператвараецца ў атруту? За дзень? За месяц? Ці за болып? А можа — толькі за мінуту?
Залежыць — як усчаўся ён: З якой бяды, з якіх страхоццяў... Мой боль-пратэст, мой боль-праклён Атрутай стаў за пяць стагоддзяў.
1992

Апошні паверх

Апошні, так... Вышэй — карніз, Паддашша, дах і — неба ў зорах. Спяшайся! Ліфт чакае — ўніз, Туды, дзе выйсце ў вечны горад.
Ашляхне, сыдзе крыўдаў шквал. Аціхне думак тлумны вэрхал... Адно б не з'ехаць у падвал — З-пад зор, з апошняга паверха.
1992

Віхура

Віхура!.. Віхура!.. Няўрымсная бура!.. Адкуль узялася? З чаго пачалася? Схапіла, сарвала I цягне, і ўзносіць Угору і ўгору, Увысь, у прастору, У чорныя хмары, За хмары, да сонца, Да сонца! А сонца Так зырка там свеціць — I паліць, і смаліць, I вочы мне слепіць!..
Віхура, віхура! Шпурляе, шматае, I круціць. і гоніць, I рве-разрывае, I дух забівае, Займае, сцінае... Куды яна кіне? I дзе апыпуся? Чаму не баюся, Што гэта стыхія Душу мне скамечыць I збэрсае-склыча? За тое, што кліча Заглянуць у вечнасць? А можа — што возьме З разгону, з размаху Шпурне мяне вобзем — I ціша наступіць? I ціша наступіць!.. I ціша наступіць... Навек!.. I нікому Нідэе не зарупіць, Што ў буры-віхуры Звіхурыўся хтосьці... Не! Грьшнуцца вобзем, Рассыпяцца косці Ды вочы паб'юцца На пырскі-асколю — Расою пральюцца На травы і зёлкі... А дух безаглядны, Душа-непакора Ачахне, ашляхне, Знямогне няскора! А будзе насіцца, Між хмарамі віцца I весела жыхаць Агнём-бліскавіцай. Хто прагне віхуры, Як прагнуць збавення,— Агонь-бліскавіца Таму блаславенне!
1992

Утопія

Утопія — хай і не казка, Ды ўсё-такі з гэтага роду. А казка — не болей чым казка, Як кветка без завязі плоду. Ёй вераць маленькія дзеці, Не менш і дарослыя, праўда,— I казцы пра рай на тым свеце, I казцы пра светлае заўтра... Уцешная байка-прыдумка — Ад болю душэўнага лек... Ніколі ў нялёгкіх варунках Без казкі не жыў чалавек.
1992

* * *

Страх, ды не найстрашны, пакарыцца Пераможцу-гвалту, Бо нашмат страшней ператварыцца У старую малпу, Што з няўцямнай злосцю На людзей глядзіць I трасе рашотку, За якой сядзіць.
Ганьба, ды не з самых большых,— здацца На спагаду моцным, Бо нашмат страшней, ганебней стацца Ішаком бязмозглым, Што над пысай бачыць Харчу жмут свайго I бяжыць наперад, Каб дастаць яго.
1992

Радкі з усяночнай

І.
Я — не Хрыстос, о не! Але й на Юду Я не гаджуся — не з яго радні. Чаму ж, за што ж усё жыццё паўсюду Я мушу чуць: «Распні яго! Распні!»
Ды мне не страшна, людзі! Распінайце! Гваздайце ў цела тленнае гвазды!.. О Беларусь, мая Радзіма-Маці, Чаму й за што — найлепей знаеш ты.