Выбрать главу

У гэтым урыўку Евангелля гаварыцца аб тым, што пра «цуды Божыя», альбо Божы Промысел можна гаварыць рознымі мовамі, і гэта азначае, што розныя народы (этнасы, нацыі) аднолькава важныя для Бога. І з другога боку Ён (Бог) прымае чалавека не як бязлікую істоту, а як адзінку этнасу, ці нацыі. Гэтыя разважанні даюць магчымасць разгледзець гісторыю чалавецтва праз прызму крытэрыя рэлігіі — з аднаго боку, і праз прызму нацыі (племені, этнасу) — з другога.

Найбольш распаўсёджанай класіфікацыяй перыяда гісторыі, якая прынятая у марксісцка-ленінскай філасофіі, з’яўляецца наступны падзел грамадскіх ладаў: першабытна-абшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны, сацыялістычны і, нарэшце, камуністычны. Аднак час паказаў не зусім празрыстую адэкватнасць такога падзелу, асабліва ў яго апошніх трох стадыях: капіталізм (І) ® сацыялізм (ІІ) ® камунізм (ІІІ). Праблематычны пераход І ® ІІ, а эвалюцыя ІІ ў ІІІ ці наогул магчыма, бо сама стадыя камунізма недасягальная і ёсць, фактычна, існаванне чалавека з Богам і ў Богу, і вядома з Бібліі як Рай (Эдэм).

Існуюць іншыя класіфікацыі гістарычных перыядаў, звязаныя з імёнамі О. Шпенглера, А. Тойнбі, П. Сарокіна, Л. Гумілёва і іншымі.

Не ставячы задачай аналізаваць усе існуючыя падыходы, абмяжуемся тут толькі некаторымі.

Леў Гумілёў, напрыклад, не адмаўляючы класіфікацыі прынятай савецкай філасофскай навукай, разглядае перыядызацыю гісторыі чалавецтва праз этнагенез чалавечых супольнасцей. Кожны этнас, згодна Гумілёву, пасля пасіянарнага штуршка праходзіць наступныя фазы развіцця: пад’ём, акматычную фазу (пік развіцця), надлом (пераход да наступнага выраджэння этнасу), інерцыйная фаза, абскурацыя і нарэшця мемарыяльная фаза (гібель этнасу, ці яго пераўтварэнне (зліццё) ў новы этнас).

Іншы падыход быў прапанаваны савецкім даследчыкам С. А. Токаравым. У адрозненне ад Л. Гумілёва ён не абмяжоўваецца існаваннем у гісторыі толькі этнасаў. Ён вылучае чатыры гістарычныя фармацыі: племя (абшчынна-радавы лад), дэмас (рабаўладальніцкі лад), народнасць (феадалізм) і нацыю (капіталізм і сацыялізм).

Наш падыход блізкі да поглядаў Токарава, але адрозніваецца тым, што мы спрашчаем папярэднюю схему і вылучаем, на наш погляд, больш істотныя гістарычныя калектывы людзей — племя, этнас і нацыю. Другой рысай нашага падыходу з’яўляецца неабходная адпаведнасць паміж адзначанымі супольнасцямі людзей і пэўнай рэлігіяй.

На нашую думку эвалюцыя чалавецтва гэта не поста этнагенез, бясконцы кругаварот этнічных адзінак без мэты і новай якасці, і гэта не толькі тэхналагічны прагрэс. Яг гаварылася вышэй этнасы не толькі змяняюцца ці пераходзяць адзін у аднаго, а пераўтвараюцца ў новую якасць — нацыі. Гэты працэс, пачатак якога мы ўмоўна датавалі канцом ХVІІІ ст. у наш час не толькі працягваецца, але і вызначае ход гісторыі. Грунтуючысь на гэтых развагах, а таксама на папярэдніх выніках аб неабходнасці уліку крытэрыя рэлігіі пры аналізе эвалюцыі чалавецтва, на наш погляд, гiсторыю чалавецтва можна падзялiць на тры вялікія перыяды, якiя вызначаюцца двумя галоўнымі рысамі — адносiнамi да рэлiгii і сацыяльна-біялагічнай структурай грамадства у выглядзе плямён, этнасаў і нацый. Мы прапанем наступны ланцужок стадый эвалюцыi чалавецтва:

Дзейснасць гэтай схемы можна прасачыць на працягу гісторыі розных народаў свету. Так, Еўропа прайшла шлях першай стадыі (політэізму) ў форме антычных старажытнай Грэцыі і Рымскай імперыі. І хаця да Ражджаства Хрыстовага ў антычным свеце існаваў народ — яўрэі, якія прызнавалі толькі аднаго Бога — Іегову, яны складалі выключэнні, былі богаабраным народам. Прыход хрысціянства паклаў пачатак новай эпохі — монатэізму з пункту гледжання рэлігіі, і эпохі поўнага перакрайвання карты Еўропы з пункту гледжання палітычнай гісторыі. Еўропа пакрылася густой сеткай хрысціянскіх краін і увесь механізм іх утварэння праходзіў галоўным чынам пад знакам сцвярджэння хрысціянскай веры, у выніку чаго язычаскія плямёны і этнасы альбо зніклі, альбо сталі хрысціянскімі.