Выбрать главу
Спанаваў звярыну страх, Ад людзей страх гоніць — Па тарфянні, па карчах, За гонямі гоні…
На гектары абнялі Канавамі нетры, Далей мераць пачалі Ўжо на кіламетры.
Магістралі прад табой — Не змераць і вокам,— Тарфянішча прад сяўбой Блізкай, недалёкай.
Магістралі, дрэнажы Шляхі ў багне значаць… Ой, дарэмна варажыў Паляшук няўдачу!
Недабачыў паляшук 3 хаты безаконнай Дзён надходзячых без мук, Без трудоў прыгонных.
Раскаваў балота з пут, 3 дрыгвы непраходнай Гераічны вольны люд Працаю свабоднай.

II

I ляжаць канавы, Тыя магістралі, Па іх воды рэчкай Усё далей, далей…
Бягуць да Арэсы Сярод яшчэ пустак,— Цаліной балота Залягае густа.
Магістралі складна Шлях працерабілі,— А йшчэ шмат работы Чалавечай сіле,
Каб зрабіць прыгоднай Глебу ў самым дзеле, Каб на полі роўным Трактары запелі,
Каб высокі, буйны На тарфянні чыстым Зашумеў чаротам Колас залацісты.
Чакае Палессе Людзей смелых, жвавых, Каб прыйшлі і дружна Ўзяліся за справу.
Рук яно чакае Новых, гаспадарных, Спаборнікаў стойкіх, Брыгадаў ударных.
Яны хутка прыйдуць, Вогнішчы разложаць, Да канца балота 3 багны адварожаць.
Бо йдуць чуткі сільна Па цэлай краіне, Што адкрыты скарбы Ў балотнай пустыні.

Камуна

I

Вясной з'явілася іх-сем Свет новы будаваць, А восенню прыйшло яшчэ Іх семдзесят і пяць.
3 Самарскае дывізіі Было найбольш за ўсіх — Балотных здольных піянераў, Ахвочых, маладых.
Прыйшлі і фрунзеўцы варочаць Супольна цаліну, На дрэмлючых спрадвеку землях Заводзіць навіну.
Таксама і з Чангарскай Дывізіі ўдалой Сюды з'явілася іх восем Наступнаю вясной.
Жаданне ладзіць новы лад Сюды ўсіх прывяло, Надзея, вера ў лепшы час — Багацце іх было.
Не страшны смелым ім былі Спякота, халады, Асенняя слата, імжа, Снягі, марозы, льды.
А Забалоццем той бугор Зваў паляшук здаўна, Дзе першы раз нагу сваю Паставіў камунар.
Балота, забалаць балот, Як там ні называй, Але ступіў тут бальшавік — Ён зменіць гэты край.
Палаткі, пілы, тапары Прывалаклі з сабой. I згодна, як адной сям'ёй, Пайшлі ў рашучы бой.
Адны ў дрыгве карчуюць гаць — Паўзуць уверх карчы, Другія вараць у катлах Ім скромныя харчы.
А трэція цягаюць лес, Каб збудаваць барак… Ў палатцы добра ўлетку жыць, Але зімой — не так.
Карчуюць нетру дзень у дзень Удоўж, ушыр, углыб; Палаткі з імі след у след,— Другіх няма сяліб.
За крокам крок, за метрам метр, За гектарам гектар — Чысцее поле тарфянішч, У сонцы ўжо абшар.

II

Кіпіць работа, як нідзе, Гарыць ажно яна ў руках, Што знача праца ў грамадзе, Які палёт, які размах!
Здавалася б, чаго хацець,— Працуй ды весела пяі, Але павук расставіў сець У камунарскае сям'і.
I пазіраюць спадылба, Як бы тачыў на іх хто нож, Там-сям прарвецда і кляцьба, Скрабецца ў сэрцы нейкі смоўж.
У камуне быццам нелады, Бы менш дабра, а болей зла.. А таго ліха, той бяды Прычына простая была.
3 васьмі чангарцаў пяцярых Няўдалых выйшла змагароў: Яшчэ нявольніцкіх, старых Не пазбыліся ланцугоў.