Выбрать главу
Камуна ім была няўцям, Трымаліся, як дзікуны; Палатку й то асобна там Сабе паставілі яны.
Імкнуцца быць не на віду, Самі сабой гуляюць, спяць, Ўсю неспакояць грамаду Нягодных «камунараў» пяць.
Работа ў іх — курам на смех, Работа іх ідзе за плот, А як пасееш, так пажнеш, Такі мець будзеш умалот.
Работа валіцца ім з рук, Ды йшчэ давай круцель-муцель: Каб, мабыць, менш было дакук, Аддзельна ўзялі сабе дзель.
Ды на «дзялянцы» на «сваёй» На месцы топчуцда, як цьмы; 3 бязглуздай працаю такой Не дачакацца вам вясны.
I камунарам іх цярпець Не стала болей ужо сіл; Няхай пустуе лепей клець, Чымся заводзіць у ёй пыл.
Хвалюецца люд малады, Склікае сход аднаго дня. На сход прыйшоў, як заўсягды, Таварыш Модзін — старшыня.
I слова ўзяў, і кажа так: — Тут не прыстанішча у нас Для гультаёў і для гуляк, А месца для працоўных мас.
Мо й смачны хлеб вам дармавы,— Малая ж гэтакім цана. Камуне не патрэбны вы, Без вас абойдзецца яна.
Адзін з пяцярых: — Ды як жа так? Працуй, працуй, Адно багно, Ў дрыгве начуй,
Ні табе сон, Ні ў час яда, Сячэ камар, Смярдзіць вада.
Адзін з камунараў: — А што ж, вы мо хацелі б Пуховае пасцелі? Гарэлкі пяць бутэлек, Як бы дзе на вяселлі?
Каб на стале бліноў і сала Гара высокая ляжала, Ды не рабіць зусім нічога Ні для сябе, ні для нікога?
Другі з пяцярых: — Ты контрафалдаў Нам не мялі,— Свабодных земляў Шмат на зямлі.
Не трэба нам Тваіх балот, Дзе ногі сам Паломіць чорт.
Адзін з чангарцаў (да пяцярых): — Як вам не сорам, як не стыд Сябе так весці між братвы! Чангарцы вы дасюль былі I не чангарцы ужо вы!
Як добрых тутка вас прыняў Камуны вольнай калектыў, Каб вольна, згодна, без прынук 3 балота йсці да яснаты.
I праўду кажа старшыня, Да слоў яго і я дадам: Вы нашай здрадзілі сям'і — Не месца ўжо ў камуне вам!
Другі з камунараў: — Ды што з імі цацкацца, Ды што валаводзіцца? Без гэткіх камуншчыкаў Камуна абойдзецца.
Не нам з адшчапенцамі Такімі ўжо братацца, 3 няўдалай «брыгадаю» Пара нам рассватацца!
Трэці з камунараў: — Пад партыйным кіраўніцтвам Працуем на якасць, Нам урад ідзе насустрач I наша грамадскасць.
За ўсім крэпка назіраем Вокам гаспадарскім I мітрэнжыць не дазволім Лад наш камунарскі.
Ці то лодыр, ці прагулыпчык — Тут не жыць такому… Забірай манаткі з хаткі, Выбірайся з дому!
Старшыня Модзін: — Таварышы, цішэй! А то ўжо надта громка, У нашай грамадзе Яно як бы й няёмка.
3 усіх вашых прамоў Мне ясна тут адно: 3 камуны трэ было Іх выключыць даўно.
Але, як проста кажуць, Лешп позна, як ніколі; Я галасую справу, Як быць тут — ваша воля!
Хто «за», за выключэнне,— Прашу падняць тых рукі. Хто проць, хто устрымаўся? — Няма. Без лішняй мукі.
Прайшло аднагалосна, Каб выключыць за барскасць 3 камуны пяцярых тых 3 дывізіі Чангарскай.
Чацвёрты з камунараў: — Ды выдаць ім паперы I прыпісаць за кару, Каб у Саюзе зналі, Што з іх за камунары.
……………………….
А траіх чангарцаў Працуе й сягоння На тых раскаваных Камунарскіх гонях.

ІІІ

Як з плеч гара звалілася 3 нялёгкай гэнай з'явай. 3 «пяцёркай» расквіталіся I далей зноў за справу.