Выбрать главу
У думках прасвятлелася У камунараў нашых, Камуне новастворанай Разлад ужо не страшан.
Кіпіць работа цяжкая Ад рання і да ночы, Ніхто не йдзе з дакорамі — Такі ўжо люд рабочы.
Загон балотны шырыцца, Ачышчаны з карэння, Іграюць пілы пілынчыкаў — На дошкі йдзе бярвенне.
Адны рыхтуюць торфішча Для севу безупынку, Другія — дрэва звонкае Пад новыя будынкі.
Цягнулася так месяцы, Ды выплыла такое, ІПто не хапае нечага Камуне маладое.
Яны ўсе аглядзеліся, Што ў іх няма жанчынаў, Што так без гаспадыніных Рук трудна жыць мужчынам.
*
Сход. На сходзе, як звычайна Старшынёй таварыш Модзін; 3 нейкай думкаю патайнай Сход вачыма ён абводзіць.
— Буду коратка мець слова,— Кажа ён, як бы меў клопат: — Для камуны нашай новай Жанчын трэба, ну, і ўсё тут.
— Трэба! Трэба! — стогалосна Загучэла гулка маса, Ажно рэха пайшло ў соснах Ад тэнораў і ад басаў.
— Галасую! — крычыць Модзін. — Так прыняць? нашто час траціць! I прынялі, і ніводзін Проць не меў чаго сказаці.
— Дык вось, — Модзін далей кажа, Па чарзе дадому едзьце, I хай кожны з вас разважа, Як і што мець на прымеце.
Ліквідуйце гаспадаркі — Парасят, авечак, коні, I прывозьце у камуну Камунаркі, хоць сягоння.
Хто жанаты — вязі жонку,— Без падушкі ці з падушкай; Хто не мае жонкі,— звонку Пашукай сабе падружку.
Пасля гэтакай прамовы Ідуць весела дахаты, Усе давольны з пастановы — Нежанаты і жанаты.
I жаніцца, дык жаніцца,— Байцы рады пастарацца,— Святлей будзе у святліцы, Ямчэй пойдзе ў полі праца.
А ў рабоце на балоце Немалая будзе помач, Бо жанчына пры ахвоце Не паддасца ўжо нікому.
*
Шум і гоман вакол, А што за навала? То камуна ужо Ўдвойчы большай стала.
I работа пайшла Там спарней удвое, Камунарскі народ Ходзіць буйным роем.
Ідзе ў свет новы год — Дзевяцьсот трыццаты; Які ж будзе, які: Бедны ці багаты?
Бягуць дні, як вада, Снег ужо сыходзіць — Сваё права вясна На зямлі заводзіць.
Лес зялёны шуміць, Песнямі заліўся, Над палянкай цвірчаць Жаўрукі у высі.
А ў камуне, глядзі, Вялікае свята: Трыста гектар зярна Засеяў ім трактар.
Пахаджаюць сабе Зважна камунары Каля першай сяўбы, Як тут гаспадараць.
Пахадзілі сабе Ды зноў у балота — Карчаваць ды араць Ударнаю ротай.

IV

Шмат чаго зрабілі Камунары ўжо: Выраслі будынкі Над балот мяжой.
Хаты і аборы, Хоць не ўсе яшчэ, Сталі роўным радам, Стала жыць лягчэй.
Хутка збудавалі I млын паравы, Пры ім лесапілку У два паставы.
Млын вурчыць ды меле На муку зярно, Рэжа лесапілка За бярном бярно.
Пры той лесапілцы Працаваў змагар, Барысенкам. зваўся Гэны камунар.
Падкладаў калоды, Дошкі аднімаў, Але рукой моцнай Долі не ўтрымаў.
Аднаго так разу, Неўспадзеў зусім, Адляцела дошка, Гакнула па ім.
Гакнула без жалю, Як тым абухом… Народ збегся быстра, Абступіў кругом.
На нарах панеслі, Клалі ў ложак з нар; Тры дні і тры ночы Ўміраў камунар.
I сканаў ваяка За быт камунарскі; Ўжо яму не трэба Ні трудоў, ні ласкі.
Над магілай свежай Капнула сляза; Чулую прамову Старшыня сказаў: