Выбрать главу
Саўгас — горад, не мястэчка, Не які там Любань! Лад-парадак, люду поўна, Толькі глянуць люба.
Гаспадарнаму саўгасу Ёсць чым пахваліцца: Ў ім будынкі ў два паверхі, Клуб, як у сталіцы.
Ёсць бальніца, у бальніцы — I доктар, і фельчар, Хто прыходзіць ці прывозяць — Хворых лечаць, лечаць.
Ёсць аптэка, акушэрка — Служыць, ну, за бабку, Бо ў саўгасе тэмпы, тэмпы, Не спяць людзі ў шапку!
На рабфаку на вячэрнім Вучацца студэнты,— Сваю цемру, некультурнасць Знішчаюць дашчэнту.
А рабфакаўцаў нямала — 3 сем'яў больш бядачых; А рабфакаўкі як глянуць, Ажно сэрца скача!
Для рабочых, для работніц Выгады, аж міла! Яслі, лазня і прачкарня, Колькі хочаш мыла.
Людзі там працуюць дружна, Няма ўхілаў панскіх, Бо народ усё савецкі, Рабоча-сялянскі.
Ёсць, напэўна, недахопы, Бо як жа іначай Ў гаспадарстве, ў будаўніцтве? Але іх не бачыў.
У саўгасе электрычнасць, Віднаты без кошту, Свая радыёўстаноўка, Тэлефон і пошта.
Я закончу, бо апісваць Прыйшлося б бясконца… Наагул там ценей меней, Болей кветак, сонца.

Замест заключэння

I камуна гэта, I гэты саўгас Будуць з лета ў лета Расці ў добры час.
Каб прысуд свой выдаць Аб новых палёх, Сюды людзі прыйдуць Зблізку і здалёк.
Падзівяцца з новай, Вольнай грамады, Ўспомняць добрым словам Герояў тады.
Сонца, месяц, зоры Будуць аглядаць Новыя прасторы — Ніву, сенажаць.
Аб новым Палессі Яснае зары Складаць будуць песні Складна песняры.
Апяюць у песнях Працу, гераізм, Як на край балотны Йшоў сацыялізм.
Як пад пільнай вартай Партыі пабед — Бальшавіцкай партыі — Вырас новы свет.
I хоць будзе шкодзіць Вораг мо й не раз,— Пройдуць у стагоддзі Камуна й саўгас.

1933