Выбрать главу
Азёры, азёры, азёры, Шум бору сасновы, Вузкіх палазінаў узоры I кій ялянцовы!
Старыя рыбацкія хаты, Пад прызбамі — гурбамі снег. А вокны з-пад броваў кудлатых Глядзяць з-пад завеяных стрэх.
А ў хатах і змрочных, і цесных Варожаць: як выйсці з бяды, I з сумнай азёрнаю песняй Снуюць невады.
Азёры, азёры, азёры Ў імгле забялелі. Калышацца снежнае мора На крылах мяцелі.
Азёры, да вас я дарогай Прыйшоў пралажыць новы след. З-за кратаў жалезных, з астрогаў Прынёс вам прывет.
Ад тых, што вас больш не пабачаць, Ад тых, што прыйдуць грамадой У сонечны час, у гарачы, Шчаслівай вяснянай парой.

Частка трэцяя

І

Насустрач дарога Далёка, далёка, Аж за небасхілы Струною лягла.
Нявесела ў полі Блукаць адзінокім Па сцежках завеяных, Гурбах высокіх Брысці ад сяла Да сяла.
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
— Адкуль, брат, здалёку? — Здалёку, таварыш… Здаецца, ці не сустракаліся мы. Адзе? — не прыпомню. Махоркі не маеш? Хоць рукі пагрэць бы ад сцюжы зімы. — І я цябе бачыў… Ці не на Лукішках? Эх, краты, як хутка змяняюць людзей! Нат я ледзь пазнаў цябе, Браце мой Грышка, З кім столькі астрожных дзён Разам сядзеў! Даўно ты на волі?
— Вясною год будзе. Вярнуўся дамоў — Нідвара ні кала. Сястра з меншым братам, Вясковыя людзі Казалі, На службу пайшла.
Прыйшлі прывітацца Суседзі-сяляне. «Што ж, — кажуць, — Дакуль яшчэ будзем чакаць? Ці чуў, што бунтуюцца наднарачане? Не нам жа ад іх адставаць». I мы на паноў узняліся нанова. Ды сілы ў нас мала было. I мусіў я ноччу Глухой, вераснёвай Пакінуць і хату сваю, I сяло. Прыплёўся, як бачыш, У гэту старонку, Да гэтых галодных азёр, Рыбакоў… А ты што раскажаш Пра Гродна і Вронкі, Пра Вільню, Пра нашых сяброў?..
— Што ж, вестак нямала, Іхцэлыахапак… Сустрэнемся, можа, Яшчэ мы з табой На гэтых шляхах, На бясконцых этапах Шчасліваю, лепшай парой.
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
У полі адзін Між сумётаў высокіх. Настольнікам белым Дарога лягла, I толькі чарнеюць Хваіны далёка Ды родныя стрэхі сяла. Насустрач, памалу, Надснежнай раўнінай, Над шляхам З заходняй ліхой стараны Плывуць, як з палову, Павозеры сінім, Змарыўшыся, хмары-чаўны.

2

Часамі вецер Гэтак б'ецца ў вокны: З размаху ўдарыць I без рэха змоўкне, I толькі ціша Грозная тужліва Застыне чуйна Перад новым зрывам. Так гаварылі Ноч усю ў нядзелю, Так гаварылі Рыбакі арцелі, Так разбівалі Свае путы-гора Азёры: Нарач, Мястра і Баторын.

Архіп

Што ж, не тапіць нам Снасці, падвалокі I не ўцякаць жа Нам у край далёкі, I не хадзіць нам З торбамі па свеце, Каб за жабрацтва Пракліналі дзеці, Шукаючы прытулку I работы,— А без азёр I самі мы — сіроты. Мо годзе ўжо Рыбацкімі плячамі Пакорна гнуцца нам Перад панамі?!

Грышка

Вас шмат, ды толькі Навальніцай чорнай Вас хіліць, косіць, Як трыснік азёрны Або як човен На пясчанай мелі. Параузняць Рыбацкія арцелі, Супольнай сілай Ўскалыхнуць дзень шэры, Абняўшы бунтам Надазёрны бераг! — Так разбівалі Свае путы-гора Азёры: Нарач, Мястра I Баторын.