Выбрать главу
Ззяюць крамаў багатых рады. Гоман-шум гандляроў, ржанне коней. Вецер з возера, з Мястры, густы Ў залатыя шарахаўкі звоніць. — Гэй, купіце прыборы хутчэй!.. — Не, купец не маніў, не марудзіў. Ведаў — хлопца любіць весялей Чарнабровая з хустачкай будзе.

5

Ні галасоў, ні гоману Ў нахлынуўшым тумане. Ля возера Баторына Сядзіць адна Тацяна. Даўно паснулі вуліцы, I толькі адгалосы Яшчэ дзе-недзе чуюцца Асвераў і калёсаў. Зара ў трысці хаваецца, Мігціць Шлях Млечны зораў. Дзяўчына прыслухаецца, Што возера гаворыць, А хвалі пераліўныя Пяшчотна з трыснікамі Шапочуць казкі дзіўныя I гойдаюць чаўнамі. А месяц пераломаны То вынырне з туману, То выплыве з Баторына Каля чаўна Тацяны.

Грышка

Прыйшлі, ці доўга нас чакала? Сход зацягнуўся дапазна. Што ж, кагарка, не сумавала Над Мястрам-возерам адна?

Тацяна

Дамоў ісці была гатова, На кірмашы пакінуць вас… — А вочы зорацца з-пад броваў, Як золак у вясновы час.

Прахор

Ну, хлопцы, ўдаль па хвалях сініх, Каб дома быць нам да зары. А ты, арол, глядзі — дзяўчыны У рыбакоў не забяры!
I пырснуў смех з блакітнай хваляй, Аж зашумелі трыснікі. На першых лодках рыбакі Пра Нарач песню заспявалі. I паплыло па хвалях рэха Туды, дзе цёмны бор стаяў, Дзе летнім сном драмалі стрэхі… Эх, песня родная мая!

6

Трэба вёсламі ударыць, — Зноў Прахор гаворыць. Лодкі выплылі на Нарач, Бы на сіне мора. Лес над берагам прачнуўся, Песню паўтарае… «Паляцелі белы гусі Ды з чужога краю…»

Грышка

Слухай, сэрцамаё, шчыра Я цябе кахаю, А ты вечна, быццам вырай, Ад мяне ўцякаеш. Ціха кагарка паўноччу Песню абарвала, За шаўковай хусткай вочы Зорныя схавала. — Я даўно цябе кахаю, — У адказ дзяўчына, Ці мо прашаптала хваля, Грышка вёслы кінуў. — Што ж там песню абарвалі? — Зноў Прахор гаворыць. Паняслася песня хваляй, Хваляй па азёрах. Уздымецца высока Недзе над барамі, Рэе-кружыць, нібы сокал Па-над трыснікамі, На прасторах Беларусі Долі след шукае… «Вы пастойце, белы гусі, Я вас запытаю…»

Частка пятая

І

На пабярэжжы азёрным, зялёным Павырасталі палацы магнатаў, Воддаль чарнеюць вузкія загоны, I валуны, і рыбацкія хаты. Неба заслала блакітам шырокім Наднарачанскія нівы і вёскі, Ціхі магільнік, крыж адзінокі Каля пахіленай ветрам бярозкі. Людзі жывуць у палацах ліхія, — Хлеба ў іх досыць, і хлеб без мякіны — Глыбака ўгрызліся ў нашу краіну, П'яўкамі смокчучы сокі жывыя. Толькі гаруе ўвесь бераг рыбацкі: Рукі крывавым пакрытыя потам, Твары абмыты слязамі сіротаў, Плечы намулены лямкай батрацкай. Нават і песні там іншыя, неяк Звоняць яны сіратліва над полем, Пераліваюцца скаргай жалеек, Сумам прадвечным па шчасці, па волі.

2

Выйшлі ўсе разам. Праз межы, праз поле З вёсламі моўчкі арцелі ішлі. З берага кагаркі Раптам ўзняліся, Зніклі ўдалі. Выплылі лодкі. — Смела ў дарогу! — Шчаслівы палоў! — Помніце — хлеба няма ўжо!.. Хваляў шум. Звон галасоў. З Нарачы выплыла сонца. Лодкі да сонца плылі. Біліся хвалі аб вёслы, Пеніліся і гулі. Дзеці, жанчыны, старыяI Сёння на бераг прыйшлі З віламі, з пешнямі. Сталі, чакаюць, калі Новыя выплывуць лодкі. — Што, усё яшчэ не відаць? — Мо толькі выплыве вёска адна?.. Нарач шуміць. Пільна угледзеўся Ў гатаўскі бераг Сымон, У бераг далёкі. Пеніцца сонца, і хваль перазвон. — Кагаркі, можа?.. — Не, лодкі! — Бачыце, бачыце! — бераг ажыў. Радасна бліснулі вочы, Быццам іх сонца прамень запаліў.