Выбрать главу

Настальгія па вечнасьці

Юрась Півуноў

З прадмовы да кнігі “Настальгія па вечнасьці”

“Музыкай душы назваў паэзію нямецкі пісьменьнік і філосаф Ёган Гердэр. Сапраўды, вершы нараджаюцца тады, на маю думку, калі сьпявае або плача-маркоціцца, крычма крычыць ад болю ці салодка ные ад каханьня самотніца-душа. Спакой-ціша душы ня здольная нарадзіць Паэзію. Толькі боль, пакуты абуджаюць Музу, і выплёскваюцца на паперу вершаваныя радкі.

Вершы, што ўвайшлі ў кніжку, напісаныя ў перыяд з 1989-га па 1999 год. Усё, што перажыла за гэты час краіна, перажыў і я. Менавіта ў 1989-м я стаў БЕЛАРУСАМ. Першыя шматтысячныя мітынгі, праўдзівая гісторыя нашага Краю на старонках газет і часопісаў — усё гэта адкрыла мне вочы…

Я ўсьвядоміў сябе Беларусам, сынам цудоўнай і загадкавай, з трагічным лёсам, Краіны, адкрыў для сябе багацьце й мілагучнасьць роднае беларускае мовы.

Я не спрабаваў парадкаваць-падганяць свае вершаваныя радкі пад той альбо іншы спосаб-стыль вершаскладаньня — як нараджалася, гэтак і запісана…

Таксама прашу не лічыць за памылкі ўжываньне мяккага знака і прыназоўнікаў ня і бяз. Гэта ўсяго толькі элементы “тарашкевіцы” — беларускага правапісу, рэпрэсаванага ў 1933 годзе”.

У 33-м рэпрэсавалі-зьнявечылі мову, ў 95-м — “адмянілі” мову і нацыянальную сімволіку. Але ўсё яшчэ вернецца. І мова зойме пачэснае месца ў грамадстве, і “Пагоня” зь бел-чырвона-белым сьцягам зноўку стануць сімваламі Беларускае Дзяржавы. Усё толькі пачынаецца…А гэты зборнічак няхай будзе цаглінкай у падмурак новай Беларусі — Краіны ХХI стагодзьдзя. “Я не самотны, я кнігу маю…” І ахвярую сваю першую кніжку сваёй маці — Генадзіі Юльянаўне.

Юрась ПІВУНОЎ,

Ліпень 2000 г.”

РАЗЬДЗЕЛ “ЗАСЬНЕЖАНАЕ СОНЦА”

***
З лабірынту вулак гарадскіх На волю рвецца непрыкаянае
                                 Слова — Маёй душы, майго жыцьця Такія простыя й няпростыя                                высновы. І рыфме цесна ў камяніцах                                 і дамах, І белы верш таксама                   просіцца на волю, І невялічкі празаічны абразок, Бы птушка-фенікс,                         нараджаецца ў                                 прасторы.
***
“Я сваё пражыву, І растану, як дым…” Васіль Сахарчук
Я сваё пражыву, І растану, як дым, — Што пакіну На грэшнай зямельцы? Застануцца мае Ў вершах-прозе радкі, Яшчэ сын, Яшчэ ўзрослыя дрэвы…
***
Жыцьцё маё — Бы лёт сьняжынкі… І круціць вецер, Рве ў шматкі Кавалак ільняной кашулі, Ў якой нібыта Нарадзіўся я… І шчасьце заблукала маё недзе: Ў якіх краёх? Якімі сьцежкамі ідзе? Пакуль я плёхаюся Ў гэтым “акіяне” — Штодня надзеі меншае І волі не стае… А можа, Дужа шмат прашу я ў Бога?
***
За небакрай сплывае сонца, Зьмярканьне просіцца у горад, На небе сьціплы абаронца Людской Душы —                             хлапчына-Месяц Глядзіць з вышыняў недасяжных На мітусьню, штодзённы клопат, Ў людзей жа шмат прычынаў                             розных — Іх позірк прыкаваны долу, А будні шэрыя зьядаюць Жыцьця чароўныя імгненьні, Куды ні глянеш — ўсюды бачыш Адны нікчэмныя памкненьні…
***
У трыццаць год шукаў я шлях да Храму, Ў жыцьцёвым лабірыньце заблукаў, І нідзе ня мог знайсьці я выйсьця, І йшоў да Бога, йшоў ў ягоны Храм. Ў касьцёл зайшоўшы, ля дзьвярэй я                                        ўкленчваў: “Даруй мне, Божа, ўсе мае грахі. Бывае момант — сам сабе пярэчу, Сумленьне й здрада — роўныя вагі…”
***
Ён доўгі               і цяжкі — Той шлях,                 твой шлях да Бога. Душа спустошаная Просіць паратунку. “Ўсявышні, памажы!” — Ляціць малітва                         ў вечнасьць, Ды вельмі моцныя яшчэ Цянёты д’ябла. Як цяжка разарваць Грахоў ланцуг заганны, Як цяжка Над будзённасьцю                           ўзьляцець, Спазнаць пяшчоту                           Боскую, І пакаяньне, І дараваньне, Калі яшчэ ня позна                          дараваць…