– Гэтага нельга дапусціць, – прамовіў Гастон, спахмурнеўшы. – Я гатовы падпісаць любыя паперы, якія ты захочаш, і нават пакінуць табе Прэйсак па завяшчанню. Толькі ці будзе гэта законна? Я хачу сказаць, ці не перавышае вартасць Прэйсака тваю долю спадчыны?
– Трошкі… вельмі мала. Але гэта лёгка ўладзіць, – ажывілася Валянціна, – калі ты захочаш.
– Як? – запытаў ён. – Ты была ўжо ў месье Пасага, натарыуса, раілася з ім?
– Ну так… выпадкова зайшла на мінутку, – прызналася Валянціна і змоўкла.