Выбрать главу

Сяргей Грахоўскі

Недапісаная кніга

Выбраная лірыка

Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі С. Недапісаная кніга: Вершы. — Мн.: Маст. літ., 1996. — 271 с.

ISBN 985-02-0З12-9.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

І.

Лірычная памяць

У сад увойдзем мы з табою,

Адны у змрочнай цішыні,

Ты будзеш за густой травою

Шукаць купальскія агні.

Пачну чакаць з глыбокай верай

Дзівосаў, штo натхняюць жыць.

Няхай на папараці шэрай

Жывы агеньчык задрыжыць.

А. Блок «Купальская ноч»
Недапісаная кніга
У кожным слове — боль маёй душы, Трывогі, радасці i слёзы. Ix, як лісток асенні, засушы, Каб не пабілі раннія марозы.
Спытаеце: «А дзе твой аптымізм, Дзе вера, дзе любоў з надзеяй? Як толькі ўспамінаю кожны «ізм», Дрыжыць душа i сэрца халадзее,
Бо я ўсё зведаў па чужой віне I гора паспытаў па поўнай меры... Цяпер не ашукаюць больш мяне, Не пахіснуць маёй адзінай веры
У дабрату, у праўду, у сумленне I не паставяць болей на калені. У Бога я адтэрміноўку папрашу I, можа, людскае хоць нешта напішу.
20/VI—92
З далёкай даўніны
С.К.
Не ведаю, вы спіце,ці не спіце, Ці бачыце за снамі сны, Вы толькі у душы краніце Струну далёкай даўніны.
Дзе хвоі з хвоямі гамоняць, Сумёты сцежкі замялі, Мяне туга i смутак гоняць Туды, дзе вы гняздо звілі.
У светлы, як пароша, чысты, Спакойны i салодкі сон Мне б даляцець i ўпасці лістам, Як у пару далёкіх дзён.
Таемным шэптам, поўным згоды, I поглядам душу сагрэць, Каб стаць шчаслівым назаўсёды Ці да світання дагарэць.
6/ІІІ—94
Каля вогнішча
Ігару Лучанку
Давай распалім вогнішча на ўзлессі, Па зорах паварожым давідна, Бо ты — i Вераніка, i Алеся, Ты, як i сэрца, у мяне адна.
Заранкамі твае іскрацца вочы, Хоць усміхніся, хоць загавары. Мінаюць хутка чэрвеньскія ночы, Нас кліча перапёлка на зары.
Няўжо твае сляды туман укрые? А я знайду прымятую расу I па слядах, дзе ясені старыя, Цябе, нібы пушынку, данясу.
Пасядзем каля светлае крыніцы У ціхую світальную пару, I я табе з расінак завушніцы I сонечны пярсцёнак падару.
Увечары сустрэнемся на ўзлессі, Не будзем паўтараць забытых слоў... Мая ты — Вераніка,і Алеся, І Вера, i Надзея, i Любоў.
6/III—94
Чужая роль
Мы часта хлусім i іграем Вясёлую чужую роль, Каб выглядала пекла раем I асалодай здаўся боль.
Калі сціскаюць горла слёзы, Глядзім з ухмылкай на распад I не зважаем на пагрозы Вярнуць пакуты зноў назад.
Хлусню з усмешкай непрыкметна Адчаю засцілае муць, Хоць i стаім над апраметнай, Якой ніяк не абмінуць.
Калі нарэшце без апаскі Іграць чужую кінем роль, Трагедыяю стануць казкі, Слязамі — слёзы, болем — боль.
22/III—94
* * *
На шыбах — белыя лілеі З крышталю выразаў мароз. Ад захаплення я нямею I захапляюся да слёз.
Мне мроіцца далёкі бераг: Дрыжаць лілеі на вадзе. Блукаю я ў туманах шэрых, А любая ўсё не ідзе.
Як ні гукаў — не дагукаўся. Здалася прывідам яна. Гляджу туды, дзе ашукаўся, Праз шыбы цёмнага акна.
22-2З/41—94
Сцюдзёная ноч
Туманны вечар. I карункі снегу На вербах i на чырвані рабін Мне нагадалі даўнюю кунегу I шчасце першых радасных хвілін.