Выбрать главу
I першае — што за жыццё зрабіў? Пратупаў столькі тысяч кіламетраў, Крывінкі капалі, нібы з рабін, Пабітых сцюжаю i паламаных ветрам.
Kaго парадаваў? Kaго пакрыўдзіў? Хто на мяне страчыў паклёп? Магчыма, ценем Гамлетавым прыйдзе, Той, што калісьці цэліўся мне ў лоб.
Трызня... Прымроіліся цень за ценем Ускрэслыя i маладыя ўсе. Ix сёння голас вечарам асеннім
З крывавай даўніны сумленне данясе Жывым, натхнёным, незабытым словам, Гарачым, то празрыстым, як лядок. Хоць я не быў ніколі адмысловым, Хачу, каб некалі ўваскрос i мой радок.
Страты
Стаю на ростанях дарог I сам сябе не вінавачу, Што анічога не збярог, A толькі траціў, толькі трачу.
Я мог бы Млечны Шлях аддаць За безымянную камету, Але ён толькі ледзь відаць У верасні, на сконе лета.
Ніводнай страты не знайду, Удары сыплюцца за ударам, I толькі гopa i бяду Ніхто не возьме нават дарам.
I дзень i надвячорак згас, Іду з прызнаннямі да Валі, Што пераплачваў кожны раз I нават рэшты не давалі.
Мая i не мая віна Сабе самому вочы коле... Прызнанне ёй не навіна, Бяда — не папракне ніколі.
14/Х—92
Двайнік
Не ведаю, куды ён раптам знік. Я зноў адзін, але блукае дзесьці Самотны i зажураны двайнік. I пачынае калаціць i трэсці.
Становіцца амаль бязважкім цела У заінелай снежаньскай цішы, Здаецца, што кудысьці адляцела Часцінка неспакойнае душы.
I... пустата. Угледзеўся ў прадонне, Павольна вочы засцілае змрок, Але крывінкі стукаюцца ў скроні, За зоркай зорка асвятліла змрок.
Я тут яшчэ. Не верыце — праверце, I кожнаю хвілінай даражу, Бо нечакана не магу памерці, Пакуль усё, чым жыў, не раскажу,
Пра мары i святыя летуценні, Якім на цёмных сцежках страціў лік. Пульсуе сэрца, i празрыстым ценем Вяртаецца самотны мой двайнік.
Мы неразлучныя, мы зноўку разам, Бывае,боль, то радасць апячэ, I рана думаць над апошнім сказам, I ставіць кропку не хачу яшчэ.
21/XI—92
* * *
Мае апошняе каханне Не ява — толькі успамін, То з'явіцца чароўнай зданню, То знікне... Я ізноў адзін.
Гляджу самотны на змярканні У заінелае акно, I тое першае каханне З апошнім адышло даўно.
Імёны ўспомню, i абліччы, I салаўіную вясну. Каханых з далечы паклічу, Жывых i мёртвых памяну.
8/1—93
Таемны гук
Сягоння мне так горка i так млосна, Перад вачыма ўвесь сусвет плыве, I не сціхае доўгі гук галосны У стомленай ссівелай галаве.
Няма ратунку ні ў гасцях, ні дома: То выкаўзне пяро, то шклянка з рук, То ходзіць побач нехта невядомы, I не сціхае той злавесны гук.
Ён то звініць, то раптам замірае, То набірае сілу на ляту. Здаецца, з апраметнай, а не з раю Даходзіць шматгалосае «Р-а-а-ту-й!»
Жалобны гук за свечкай тушыць свечку I шаргаціць да рання па сцяне: Святло i змрок ніяк не скончаць спрэчку, Таму так млосна i трывожна мне.
24/XI—92
* * *
Калі ў буйных зорах бачу неба I ў шызай хмарцы — тонкі маладзік, Я думаю — пажыць хоць трохі трэба, Пакуль у зрэнках гэты свет не знік,
Парадавацца веснавой дажджынцы I дню, што з кожнай раніцай даўжэй, Драбочку солi i сухой скарынцы, Што з кожным тыднем даражэй,
Сачыць за легкакрылай аблачынкай, За зоркай, што над полем узышла, Залюбавацца тоненькай дзяўчынкай, Што выплыла з дажджынак i святла