Выбрать главу
Я, дзівак, твайго шукаю следу На пачатку кожнае вясны I прыходжу, каб ніхто не ведаў, Да ўчарнелай нашае сасны.
16—17/IV—92
Нязводны боль
Цікаўны, я цябе прашу, — Не трэба задаваць пытанні Пра нашы познія спатканні, Пра спапялелую душу.
Бо ты i плямкі не заўважыш. Не пасыпай на раны соль, Бо ёсць такі на свеце боль, З якім i ў дамавіну ляжаш.
I толькі не лічы віной Мае зацятае маўчанне, Бо водар позняга спаткання Адыдзе назаўжды ca мной.
Калі i сэрца ў змроку анямее, Салодкі боль ніхто не зразумее.
17/VI—93
Жаданне
Вытрывай, сэрца, i гэтую муку, Перацярпі i адолей бяду. Хутка без скаргаў, без лішняга гуку Я беззваротна адгэтуль пайду.
Не застанецца ні следу, ні ўзгорка, Голас ніхто не пачуе нідзе, I непрыкметна маленькая зорка Блісне i ў цёмнай начы прападзе.
Так i канчаецца наша дарога Без хвалявання i прывідных сноў. Вер ці не вер у няўмольнага Бога, А хочацца ўбачыць світанне ізноў,'
Каб першы прамень засвяціўся ўваччу, Любімых i блізкіх убачыць хачу.
26/ІХ—93
Дзіўны сон
Які быў сон! Які быў дзіўны сон — Душа з душой спявала ва ўнісон. Глядзелі вочы ў вочы давідна, I не было ні берагоў, ні дна. Клубіўся бэз. Шалелі салаўі, I мы з табой былі, як у раі: Пад сінім небам, у густой траве Сядзела ты з вянком на галаве. Расінкі зіхацелі, як каралі, I не чытала болей мне маралі, I не было Абрыдлай мітусні, Hi спрэчак, ні папрокаў, ні хлусні. Здавалася — Ўсе сплочаны даўгі I больш няма бясконцае чаргі. Такіх я не прыпомню дзён, Таму i быў такі дзівосны сон. Ды зазваніў будзільнік: Сем гадзін: «Ану, ўставай хутчэй, грамадзянін Сон адляцеў. Спяшаюся, бягу I станаўлюся ў доўгую Ч a р г у.
24/X—93
Загадка
Таямніца таямніцай засталася, Якой не разгадаць, не абысці, A колісь недасяжнаю здалася I самай неабходнаю ў жыцці.
Бягуць гады, ідуць дзесяцігоддзі, Мы страцілі ўсё, што трэба мець, Жылі нібыта у надзейнай згодзе, А душы не паспелі зразумець.
У колішнім i ў недалёкім часе, Што хутка непрыкметна праміне, Загадкай ты была i засталася I для сябе, i для мяне,
Самаахвярнай, шчодраю, адданай I да канца яшчэ не разгаданай.
18/VI—93
Таемная вячэра
Ніяк з табою не нагаваруся У поцемках i пры агні, У дзверы грукату баюся I да цябе, i да радні.
Яшчэ нясмела свецяць зоры, А мы ў палоне дзіўных кроз Глядзім, як тонкія узоры На шыбах выразаў мароз.
Мы падуладныя даверу I дотыку гарачых рук, Але таемную вячэру Перапыніў трывожны стук.
За твой i свой спакой малюся, Бо ў дзверы грукату баюся.
Срэбны пасаг
Шуміць даспелы вераснёвы сад: То яблык упадзе, а то галінка хрусне. Над намі ноч i шчодры зарапад, I раптам вусны адшукалі вусны.
Рассыпаў Месяц срэбраны пасаг, — Каралі нанізаў на павуцінкі, I ў тваіх мільгаюць валасах Халодныя празрыстыя расінкі.
Такая цішыня. Нікога больш няма, I ноч, i Месяц — нашыя да рання, Нясмела ты прызналася сама, Што гэта — шчасце, а не пакаранне.
Хай сэрцы стукаюць суладна, як адно, А ўсе трывогі згінуць, быццам здані, З табою зразумелі мы даўно, Што свет ратуюць праўда i каханне.
Па куль цвітуць сады i зоры свецяць, Каханне i жыццё не кончацца на свеце.