Выбрать главу
3/ІХ—93
* * *
Так хутка ўсё мяняецца на свеце, А я жыву. А я яшчэ жыву I радуюся веснавому веццю, Калі мне водар кружыць галаву.
Затузаны запланаваным тлумам, Калі хлусня, нібы палын расла, Я гаварыў заўсёды ўсё, што думаў, I толькі не рабіў нікому зла.
Мяне нібыта часам шанавалі, Хоць i трымалі недзе убаку, I часта непрыкметна дабівалі, I паціскалі ветліва руку.
20/XII—92
У вяночку Мельпамены
Алене Рынковіч
Лепш не лічыць жаночыя гады: Жанчына вечна маладая, Як дыямент крыштальнае вады, Душой i сэрцамі ўладае,
І свеціць, i чаруе, як вясна, I грэе поглядам, i ласкаю у сцюжы, I непаўторная i светлая яна Пакутам i дабру аддана служыць,
Загоіць боль з Купалаўскае сцэны Алена непраходнае красы У трапяткім вяночку Мельпамены Натхненнем i ў трывожныя часы.
Ляцяць лісты у апусцелым парку, А Вам вечназялёная сасна Шапоча, што падняў Купала б чарку, Бо ў Вас яшчэ не восень, а вясна.
27/ІХ—93
Незабыўнаму
Не дазваніцца, не дазвацца Ні ў гуле вуліц, ні ў цішы. Відаць, не кончылася праца Твае нястомнае душы.
Яна да слова ніжа слова, Каб сэрца сэрцу далучыць, Каб верылі, што наша мова Жыла, жыве i будзе жыць,
Каб кожны сказ па-беларуску Працяў чыноўніцкую глуш. Твая душа жыве у Глуску, На небе i ў мільёнах душ.
Я за яе ізноў малюся I за гарою пакланюся.
7/Х—93
Журавы

И журавли, печально пролетая,

Уж не жалеют больше ни о ком.

С. Ясенін
Бывайце. Шчасліва ляцець, журавы, Хай будзе бясхмарнаю ваша дарога. Спяшаецца ключ, як на злом галавы, Нібыта на споведзь да зор i да Бога.
Гляджу i зайздрошчу: няма ў вас граніц, Над вамі то сонца, то морак настылы, Нясуць вас праз дождж i агні бліскавіц Нястомныя, дужыя, лёгкія крылы.
Калі ж вы ў мае завітаеце сны Пакутам i даўнім трывогам на змену? Вас будуць чакаць на пачатку вясны... Даруйце, калі я, магчыма, не страну.
18/IX—93
Глухi
Я непрыкметна глухну пакрысе — Не чую ні паклёпу, ні праклёнаў, A ўсё вастрэй сумую па красе, Блакітнай, залацістай i зялёнай.
Мой слых i навальніцу заглушыў, Сірэны гул i трубны рык ласіны, Але дайшоў таемна да душы Ўтрапёны шэпт асенняе асіны.
Не чую ні раз'юшаных, ні злых, Не чую, калі стогнем i крычым мы, Калі знікае безнадзейна слых, Я слухаю i сэрцам, i вачыма.
Я глухну ад бязлітасных прамоў, I абяцанні слухаць не хачу я, Hi выбухаў, ні стрэлаў, ні грамоў, A салаўя i звон пчаліны чую.
5/1—93
Любошчы
Букет чаромхі наламаю I падару паненцы, Прызнаюся ёй, што люблю, I папрашуся ў сенцы.
Яна падзякуе знарок, Але далей napoга Не пусціць нават i на крок Залётніка старога
I скажа: «Голаў не дуры, Бо ты як тыя мошчы. Астынь хоць трохі на двары.. Вось i усе любошчы.
24/V—92
Неюбілейны
Я не святкую юбілеяў. Хіба ж заслуга доўга жыць? Раней я верыў, — пасталею, Каб праўдзе i дабру служыць.
Але дарэмна траціў сілы, Пакуль ад гора не знямеў. Служыць гатовы да магілы, А вось прыслужвацца не ўмеў.