Выбрать главу
Ну, вось i ўсё. Апошні друг, сядай I, хто наступны пойдзе, адгадай.
11—12/XI1—93
Вечная песня
Я песню палюбіў да нараджэння I з песняю жыву да гэтых пор, Бо слухаў з мамаю у захапленні, Як толькі заспяваў царкоўны хор.
Змяняла калыханка калыханку, Здавалася, Сусвет за мной плыве, Да слёз кранала з вечара да ранку Зажураная песня на жніве.
Хоць змоўкла, але веру, што ўваскрэсне, Каб i натхніць, i зноў заваражыць. Хапала слёз, але звінела песня, А без яе i ў горы не пражыць.
Не ведаю, зімой ці напрадвесні Пакіну назаўсёды свой пакой I не пачую ўжо апошняй песні: «Вечная па-мяць i веч-ны спа-кой».
18/V—92
Сон
Мне збыту не дае жахлівы сон: Зноў у вязніцу гоняць супастаты, Зноў допыты i рэйкі звон, Кандзеі, камеры i краты.
Калі ж ты кончышся, пракляты сон? За што начамі прывіды караюць? А вырвацца удасца з вечных зон, Калі жалобны марш зайграюць.
31/III—91
Аўтаэпітафія
Вось i мяне няма на свеце: Адмучыўся, адгараваў. Забудуць сваякі i дзеці, Суседзі скажуць: «Бог прыбраў».
Усе закончацца інтрыгі, Імя забудуць чытачы, Мае на звалку кінуць кнігі, Ўздыхнуць з палёгкай стукачы,
Замоўкнуць гукі, згаснуць промні, Не ўбачу месяца i зор, Магчыма, праз гады успомніць Двума радкамі хранікёр,
Што я нічога не дабіўся, Што не пакінуў значны след, Што Госпаду не памаліўся, Сыходзячы у лепшы свет.
Так завяршу свае кругі я, Час непрыкметна пабяжыць. На змену прыйдуць нам другія Любіць, пакутаваць i жыць.
20/11—93
Крыж
Назаўжды пакідаю зямную красу, Што любіў i люблю i хацелася ўславіць. Да магілы, магчыма, свой крыж данясу, А яго аніхто не здалее паставіць.
Можа, летам, увосень ці ў сцюжу засну, I ніхто не заўважыць нязначнае страты. Я ж сабе ні адну не дарую віну, Хоць нікому ніколі не быў вінаваты.
14/XII—92
Фінал
Заўсёды спяшаўся, каб толькі паспець, He дбаў i не думаў, што заўтра чакае, Прытулак сабе не сабраўся займець, A ўжо безнадзейная старасць гукае.
О як неўпрыкмет праляцелі гады. Здабыткі? Здабыткі амаль нулявыя. Hi шчасця няма, ні ранейшай хады, І сэрца, i думы, i скроні сівыя.
Наперадзе толькі слата i туман. Апошняй дарогай ужо без звароту Паспешна даставіць маўклівы фурман I клікне: «Хутчэй адчыняйце вароты!»
Спяшаецца: многа заўсёды работы.
28/X—91
Збавенне
І помніка не будзе, i магіла Праз два гады зраўняецца з зямлёй, Бо за жыццё душа наскрозь настыла, А сэрца мулкаю аблытана пятлёй,
Таемнаю, нябачнаю, атрутнай, Што сцежку скарачае з году ў год I прыдушыла доляю пакутнай Мяне i мой няшчасны род.
Страшней за смерць такая доля: Аснова — з гора, уток — з бяды... Развеяцца б хутчэй у чыстым полі I ў змроку знікнуць назаўжды.
25/XII—93
Памяць
О, памяць, што з табой рабіць? Ты днём i ноччу не даеш спакою: То Ціхі акіян пад Месяцам рабіць, То нам ніяк не уцячы з пакою,
Каб не пачулі, i сысці ў палі I да світання праблукаць паволі, Ты толькі жарцікамі сэрца не палі, Зажуранаму па табе i волі,