Выбрать главу
Па спелых вуснах, па тваіх вачах, Пакуль дзівосны вобраз не растане, Пакуль агонь у сэрцы не ачах I не настала горкае расстанне,
Якое не забудзецца павек У адзіноце, у журбе, у скрусе, Калі, прыпаўшы да тваіх павек, Я прашаптаў, што назаўжды скаруся.
О, памяць, што з табой рабіць? Усё жыццё, як акіян рабіць, Пераліваецца, іскрыцца прад вачамі На досвітку i доўгімі начамі.
3/IV—94

ІІ.

Балючыя элегіі

He столькі «хамскія» натуры

На карках вынеслі сваіх!

I свіст даносчыкаў пануры,

Паверце, не запудзіць ix!

К свабодзе, роўнасці i знанню

Мы працярэбім сабе след!

I будзе ўнукаў панаванне,

Там, дзе сягоння плача дзед!

Янка Купала — «Ворагам Беларушчыны».
Прадмова
Боль за сябе i за народ Скалечыў i маю душу, Таму ужо каторы год Крывёю ўласнаю пішу,
Пакутую, але не лгу, Бо я іначай не магу: Адзін гаруе дзень пры дні I моліць літасці у неба,
Няма ў кішэні — ані-ні, Сям'я жадна скарынцы хлеба. Другі — разбойнік барыша, Мастак на хітрыя рашэнні.
Пустая ў яго душа, Затое поўныя кішэні. Надзейны спрат Я ноччу пішу,
А на золку закрэслю, Каб часам ізноў Вертухаі не трэслі Кішэні, каўнер
I рубцы на кашулі, Каб спрат не шукалі Ў падстрэшшы i ў шуле, Туды б не заглядваў
Наглядчык стары, Куды зазіраюць Адны дактары. Я ціха сказаў абшуканцу
«Хоць трэсні, Не знойдзеш крамольнай Hi казкі, ні песні. Яны ні пад бэлькаю,
Hi на паперцы. У думках — яны I глыбока у сэрцы». Ніхто ix не знойдзе,
Бо прагна хачу я I веру, што праўду Хоць нехта пачуе.
31/111—92—2/IV—94
Новыя каралі
У кожнага свая парафія. Выгода там, дзе ўсё з рукі, Вышэйшага парадку мафія Далярамі пакуе сундукі.
Змянілі шыльды ўсе функцыянеры: Прапагандыст зрабіўся каралём, Хоць i вядома, што міліянеры I грош не зарабілі мазалём.
Махлярствамі i страчаным сумленнем, Як ліпку, абдзіралі свой народ, I вучаць маладое пакаленне Ступаць па трупах толькі «упярод»!
З дзяржаўных кабінетаў да бытовак Даюць, бяруць i зноў даюць дары, Ад экспарту да дробных нарыхтовак Адзіны клан стварылі махляры.
Рабаўнікі займаюць авансцэны I нажываюць на крыві працэнт, У тысячу разоў раздуюць цэны, Каб скараціць галодны кантынгент.
Свабоду думак i свабоду слова Аратарская абяцала раць, I вось нарэшце большая палова Свабоду атрымала паміраць.
Стварылі, потым знішчылі Саветы Няўмекі, махляры i прайдзісветы, I ходка адыходзіць з году ў год Замардаваны чэргамі народ.
Цярпенне
Жывём, як за апошнім перавалам, Над прорваю, заўсёды на мялі, Нягода нас ізноў не мінавала, Вятры наўкол сумёты намялі.
Мы не прасілі літасці у Бога, Бо ў нас з маленства Бога аднялі, Наабяцалі, — не далі нічога, Сядзім, як i сядзелі, на мялі.
Цяпер ужо не вымавіць збавення, Ад недавяркаў адвярнуўся Бог. Пастаўленага змалку на калені Ніхто падняць i выпрастаць не змог.
Цяжар хлусні сагнуў душу i плечы, Цярністы шлях завёў у тупікі, Сумленне затуманіў i скалечыў: Што ні пачнём, усё нам не з рукі.
Нас доўга павучалі па паперках, Хітрэйшыя дурылі без папер, Што дбаюць i пра нас па новых мерках, Хоць абдзіралі так, як i цяпер.
Цярпелі мы, гатовыя на страты, Маўчалі доўга, вытрывалі шмат... Сухімі выпаўзаюць супастаты, Калі дарэмна рэжа брата брат.