Выбрать главу
Жывём, як за апошнім перавалам, Не ўмеем ні смяяцца i ні пець. I колькі ж доля нам наканавала Яшчэ дарэмна верыць i цярпець?
Абаронцы міру
Змагары за мір у свеце Быццам i не заўважалі, Што ад куляў гінуць дзеці У Сумгаіце i Цхінвалі,
Гінуць маці, i бабулі, I бацькі, i юнакі, Кроў ліецца, свішчуць кулі, Трапна б'юць баевікі.
Замаўкаюць калыханкі, I начамі ў мірны сон Грукаюць тупыя танкі, Завіхаецца АМОН.
Змагары за мір на свеце, Дык усё ж чыя віна, Што не дзесьці на планеце, А у нас ідзе вайна?
Вы збіраеце узносы, Моцна спіце давідна, А у вас амаль пад носам Кожны дзень ідзе вайна.
I Урады рады, мусіць, Што тэлевізійны бас Не спяшаючыся хлусіць, Што спакойна ўсё у нас.
Павадыры
Мы не ходзім, нас вядуць То налева, то направа, I павадыры гудуць: «Разважаць не маеш права
Мы чырвоныя былі, З гора сталі сінія, Бо брыдзём, як i брылі, «Генеральнай лініяй».
Доўга нам яшчэ ісці З цуглямі i з шорамі, Каб у збэшчаным жыцці Чырванець ад сораму.
Нас усix павадыры Водзяць i не каюцца, Самі ў масле, як сыры, Кожны дзень купаюцца.
Ад Кармы да Калымы Ўсе з маленства мучымся. Невядома, калі мы Жыць усё ж навучымся.
13/VIII—91
Расплата
За кругам круг бягуць кругі, Усё жыццё ідзе кругамі. Не разлічыцца мне з даўгамі, Куды ні кінуся — даўгі.
I кожны дзень, як год, даўгі, А я заўсёды вінаваты. Hi талеры i ні дукаты Не сплоцяць даўнія даўгі.
Загадваюць: «Плаці! Плаці! За сонца, за ваду, паветра, За кухні лішнія паўметра, За ўсё, што трэба у жыцці».
Плаціў я потам i крывёй Казне, i злодзею, i суддзям, I добрым, i нядобрым людзям Плаціў пакутаю сваёй.
Плаціў i ўсё жыццё круціўся, Цягаў даўгі, як ланцугі, А за пякельны лёс даўгі Ca мной ніхто не разлічыўся.
На стыку
Шукаю, клічу, — ўсё дарэмна, — Нідзе спакою не знайсці, I нарастае гул падземны Жалобным маршам пры жыцці.
Вярнуцца ў свой выток спрабую, A сцежкі глогам зараслі, I долю, ўсё жыццё сляпую, Ваджу, як старца, па зямлі.
Туманам, золкаю імжою Зноў далягляд завалакло, I за апошняю мяжою — Усё, што было i не было.
Мая душа без адпачынку Ліпіць на вастрыі ляза, I ледзь трымаецца расінка I адзінокая сляза.
Шукаю, клічу, варажу я, Наіўна веру, як дзіця, А лес шляхі мае крыжуе На стыку смерці i жыцця.
Адны пад навальніцай гнуцца. Знікаюць іншыя, як цень... Як ні шукаю, мне вярнуцца Не суджана ў шчаслівы дзень.
28—30/IV—92
Чарнобыльскі чад
Магнітныя буры, Чарнобыльскі чад, I ранак пахмуры, I воўчы пагляд.
Смяротнаю параю Дыхаюць рэкі, Атрутай i караю Робяцца лекі.
Ідзі хоць да Бога, У Рым або ў Мекку, Не свеціць нічога У бядзе чалавеку.
Ён сам баламуціць, З глыбіняў грабе I хутка атруціць Самога сябе.
Магнітныя буры, Чарнобыльскі чад. Як з гэтай «культуры» Вярнуцца назад.
Размова з помнікам
Ізноў заканваіравалі вас? Міліцыя i дзень, i ноч пільнуе. Апора верная — рабочы клас, — I беспрацоўны, i бунтуе.
Вы так упэўнена вялі Народ да шчасця i да згоды, Сялянам абяцалі даць зямлі, Рабочым — шахты i заводы.