Выбрать главу
Што згіне мова, здраднікам не верце. Мы не дадзім ніколі ёй памерці. У сэрцы, у душы i ў роднай хаце Яна мае адзінае багацце. Калі ў дарогу назаўжды збяруся, Ўздыхну апошні раз па Беларусі, Халодная сляза спаўзе з шчакі, A Беларусі жыць і.жыць вякі.
29—30/XІІ—30
Жывучыя
Яны не разумеюць нават жартаў, Яны не паміраюць ад інфарктаў,
Ніколі ix не мучыла сумленне, Яны ж з таго, стальнога, пакалення,
Калі «вопросы» вырашалі крута, З пяра i з вуснаў пырскала атрута,
Яны дагэтуль пазіраюць тупа, Здаровыя i тоўстыя, як ступа,
Упартыя, нястомныя на словах, Ідуць да мэты па чужых галовах.
Калі ж каторы выстаяць не зможа, Яму другі i трэці дапаможа
«Служыць аддана» паслухмяным масам, Жабрацкім кіраваць рабочым класам.
З ix кожны ўвішны, далікатны моднік, Ліслівы звонку, а знутры — нягоднік.
17—21/XІ—92
Атрутнае джала
Сумна без ворагаў жыць на зямлі, Паклёпнік патрэбен таксама, Без ix бы ніколі набраць не змаглі Столькі статыстаў крывавае драмы.
Паклёпнікі надта жывучы народ, Без ix аблянуюцца каты, Бо шэпчуць i сыкаюць без перашкод: «I гэты, i той вінаваты».
Гэта засвоіў адважны Эзоп, Калі i яго нізавошта каралі, Атрутаю пырскалі ў вочы i ў лоб Паклёпнікаў доўгія джалы.
За грыўню, за грош чалавека прадаць Для ix найвялікшае свята. Паклёпнік здалёку i зблізку відаць Па хітрай усмешцы Пілата.
A зробіш паклёпніку часам дабро, Ён дзіду шпурне наўздагонку Ці крукам падчэпіць цябе пад рабро I ўесца ў жывую пячонку.
Шчыруе паклёпнік i сыкае злом Пры розных сістэмах i зменах, Каб часам яго сярод нас не было, Ніхто б не заўважыў сумленных.
А што ў яго незвычайнае ёсць? Нянавісць, i зайздрасць, i лютая злосць.
4/ХІІ—92
«Купляю ардэны»
Дзядок у пінжачку стракатым, Відаць, з мясцовае шпаны, Стаіць з маленечкім плакатам: «Купляю ардэны».
«Героі тылу» — інтэнданты Гешэфт з барыгамі вядуць, За тры «мядзведзі» з пляшкай «Фанты» Душу i ордэн аддадуць.
Хто ж выпаўз пашматаны з бою, A ў полі засталася часць, Залітыя сваёй крывёю Узнагароды не прадасць.
Калі ж нарэшце люты голад Скарынкі пазбірае ўсе, Медаль апошні ў дождж i ў холад На Камароўку панясе.
На развітанне шапку здыме, Успомніць, з кім насмерць стаяў, Цішком падзякуе Радзіме За ўсё, што ён заваяваў.
3/ХІ—92
Бежанцы
— Куды бяжыце, бежанцы, куды? — Ад горкай да крывавае бяды, — Адкуль бяжыце вы, адкуль? — Ад полымя i ад шалёных куль. Бяжыць за намі i страляе- ўслед Не прышлы вораг, а сусед. Яго стрымаць не можа анішто, Хоць ён i сам не ведае за што Застрэліў i бабулю i дзіця — Святыя іскаркі жыцця. — Ці ёсць у вас над галавою дах? — Хутчэй прытулак знойдзем на кладах. — Куды бяжыце, бежанцы, куды? — З семнаццатага ў дзевяностыя гады.
28—29/Х1—92
Маці
Ты не знала спачыну, Бо карміла паўсвету, Не выпроствала спіну Hi зімою, ні летам:
Ўсё рабіла з ахвотай, Не зважала на змены, I з пякельнай работай Дзень канчаўся імгненна.