Выбрать главу
29/ VI1—93
Памаліся
Табе пашанцавала, друг мой Хума, Што не дажыў да гібелі Сухума, Што не заплакаў, дзе быў матчын дом, Цяпер вайна, гамора i садом, I попел там, і горы друзу, Знішчае злосць любоў, дабро і музу Сумленных сэрцаў i натхнёных душ, Калі пілі абхазец i інгуш З бычынага захмеленага рога, Збіраючыся ў дальнюю дарогу, Калі не меч, а келіх паднімалі, Грузінскія паэты абдымалі Фазіля Іскандэра i Баграта I запрашалі да сябе, як брата. Але прашылася змяёю здрада, Зрабіўшы з хлопчыка салдата, Забойцу і ахвяру адначасна, I кожны з ix пакутнік i няшчасны Руйнуе храмы, помнікі, палацы -- Шэдэўры таленту i працы У Афоне, Гагры i ў Тбілісі... Народ, адумайся, укленчы i маліся, Маліся, каб вярнуў вам Бог сумленне, Збярог за пакаленнем пакаленне. Душа баліць i ад бяды нямее: За што вайна?— Ніхто не разумее. Неверагодна! Тысячы сяброў Глядзяць спакойна, як ліецца кроў У ачмурэнні дзікім i шалёным, Што стала мора Чорнае Чырвоным, Няўжо ні міру, ні дабра не будзе, Пакуль людзьмі усё ж не стануць людзі? Мой незабыўны друг, вясёлы Хума, Ужо амаль няма твайго Сухума, Ужо датлелі пальмы на бульвары, Усюды слёзы, кроў i дыму хмары. Не зразумець, чаго забойцам мала. Няўжо распялі i твайго Джамала? А я хачу замест жаночых слёз Убачыць гронкі вінаградных лоз. Дай Божа мне яшчэ хоць трохі сілы Убачыць край квітнеючы i мілы, Магноліі, у белых шапках горы, I Цішыню, i штыль на сінім моры.
21—22/IX—93
Няволя
Самая страшная кара — няволя, Часамі страшней за імгненную смерць. Зона маўчання без сценаў i столі, Дзе нельга ні плакаць, ні голасна пець,
Дзе нельга кахаць i сустрэцца з каханым, Дзе ўлічана кожнае слова i крок, Дзе бачыць цябе цераз мушку нагана Забойца, гатовы націснуць курок.
Жахлівае ўсё засталося у мінулым, А памяць раптоўна душу апячэ, Як толькі дакоціцца плачам i гулам Няволя, што недзе лютуе яшчэ.
Вярэдзяць душу успаміны да болю, I я праклінаю любую няволю.
25/V—93
Тост
Раней пілі за ты x, хто ў моры, Каго дратуюць штормы i мароз, Цяпер я п'ю за тых, хто ў горы Не выплакаўся да апошніх слёз.
«Але наўрад ці выпіць давядзецца», — З мяне барыга рыначны смяецца, — Каб свята чаркаю адзначыць, Патрэбна тыдні тры ішачыць».
Збяру «ваўкоў» i вып'ю чарку За вечную гарэтніцу-ўдаву, За рукі змардаванае даяркі, За кошт якой жывуць усе i я жыву,
І за настаўніцу, што слепіць вочы Над сшыткамі i глупствам справаздач, Што ў класе усміхаецца, а ноччу Ніхто яе не чуе горкі плач.
За вокнамі заходзіцца завея, І дамавік грукоча па страсе, А прыгажуня юная сівее І, не расцвіўшы, вяне пакрысе.
Я п'ю адзін не з радасці, а з гора, Што скрозь развал, нястачы, недарод, За тых, каму бяссілле i пакора Наканавалі безнадзейны звод.
Я п'ю за тую, што не стане маці, Сагнутую у дваццаць восем год, І горка плачу, бо у кожнай страце Знікае мой даверлівы народ.
Няма шампанскага, дык вып'ем квас За ваша будучае i за вас.
16/Х—93
У сацлагеры
Я ўсё яшчэ ў сацлагеры жыву: Кіруюць тыя ж Саўкі ды Мараты І тлумяць, як тлумілі галаву Марксізму дактары i кандыдаты.
Яны ж здавалі некалі залікі, І кожны практыку з тэорыяй злучыў. Каб кіраваць, іх «правадыр вялікі» У навуку прабівацца навучыў.
Хоць творчае i не спазналі мукі, Хвалілі іх таварышы i друк. Даўно ужо няма тае навукі, Але жыруюць «дактары навук».
Яны прызначылі «народных дэпутатаў» І тыя рушылі зацята на народ, Да мікрафонаў, да дэбатаў, Абы рабіць усё наадварот.