Выбрать главу
І не было, i век не будзе. Час непрыкметна прабяжыць... Мы знікнем, але будуць людзі I Беларусь па-людску жыць.
29/Х1—93
Першае чысло
Як рыку ашалелага асла, Палохаюся першага чысла.
Снуюць чыноўнікі ў шыкоўных кабінетах, Ix сцерагуць вярзілы у берэтах.
Тут не адзін укормлены узвод Тых беражэ, што «дбаюць пра народ»,
Што галасіў за «мудры лад», Парламент i цвярозы ўрад,
Што на рабоце аж кіпіць да пены, Каб першага чысла патроіць цэны,
Каб кожнаму набіць найбольш гузоў I кошт узняць у тысячу разоў,
А жабраку на гузік i на лату Узняць на два «зубры» зарплату.
Чыноўнікі стараюцца да поту Сабе прыдумваць марную работу,
Нас абдзіраць з усіх бакоў I суцяшаць мільёны жабракоў,
A прыхапкамі пасля «працы» За лета збудаваць сабе палацы.
За тое, што яны трымаюцца пасад, Мы кормім i Парламент i Урад,
Што ў нас забралі поснага масла, А што ж адхопяць першага чысла?
Якое нас яшчэ чакае зло? О, Божачка! Зноў першае чысло!
«Пакутнікам» за народ
Зрабіце ласку, не хварэйце за народ, Ён сам ад ласкі вашае хварэе, I з дня на дзень, i з году ў год Ўсё скарачаецца i з голаду хірэе.
Зірніце, з торбамі спяшаюцца усе, Штурмуюць i ларкі, i гастраномы, Але ніхто нічога не нясе, Бо пуста на паліцах, кашальках i дома.
«Рэформам» кожны быў спачатку рад, Мы ўсе рублі на чорны дзень збіралі, А чорны дзень прызначыў нам урад, I ўсіх, як ліпку, злыдні абадралі.
Яны з трыбун крычаць: «Мы — за народ! За ваша шчасце. Нашым планам верце!» Аж захлынаюцца i крывяць рот, А я малю: «Ад шчасця б не памерці».
Не бачаць злыдні нашае бяды, За ўладу грызучыся ў цытадэлі. Яны ад балбатні i ад нуды Старых парадкаў вельмі захацелі.
«Інтэлігенты» ў першым пакаленні, «Макрушнікі», «шасцёркі», «паханы», Каб толькі нас паставіць на калені, Мільёны расстралялі без віны.
О, дзікі свет! Скажы, каму паверыць? З якімі прайдзісветамі ісці? Якою меркаю ix душы мераць, Каго маліць, каго клясці?
Хто колькі варты? Што з ix кожны значыў, Як ні стараўся, зразумець не змог, Відаць, пакутнікамі кіраваць прызначыў Люцыфер, а не мудры Бог.
Мы зведалі хлусню, кашчунства, здраду На сотнях акрываўленых дарог, Угневаны на змагароў за ўладу Расплюшчы вочы, ўсемагутны Бог,
На Беларусь-пакутніцу зірні I злітуйся, бо мы з Тваёй радні.
12/Х—93
I раманіст i лірык
Лірычная i чулая душа Цяпер не варта ні граша. Нікому лірыка не трэба, Калі няма ні бульбы i ні хлеба, Калі ў кватэрах хоць ваўкоў ганяй I тысячы «зайцоў» на долар памяняй. Трашчаць ад мяса i калбасаў рынкі, Любуйся i глытай ад смагі слінкі, Прамовы урадоўцаў слухай, Патыліцу i лысіну пачухай, Калі зацятыя змаганцы Грызуцца за выгоды на «трасянцы», Упартыя, як тое пагалоўе, Усё за дзяржаўнае двухмоўе, Бо выракліся мовы роднай I добра не валодаюць ніводнай. Не трэба ім тэатры i культура, Абы жыла наменклатура, Бо ўеўся ім да самых нырак I раманіст, i чулы лірык. Мільёны ў ix для уласнай касты, A раманісту — цюбічак зубное пасты.
Вось i гадай — чыя душа Цяпер не варта ні граша.
5/ V—92
У тупіку
Дзялок, нячысты на руку, Даўно жыве ў асабняку, Ў Камуністычным тупіку. Ён быў чэкістам, трохі катам, Пасля увішным бюракратам, З тае элітнае пароды, Што мае ўсе узнагароды. Цягнуў аднойчы на «Героя», Але было старэйшых трое... Цікава, кім ён стаў цяпер, Без сакратаркі, i папер, I ўсемагутнае вяртушкі, I ўжо не дагаджаюць служкі, Калі няма казённых «ЗІМаў» I плоймы ўвішных падхалімаў А што пазбавіўся пасады, ён раздабрэў i нават рады, Сабраў ён колішні актыў, I вось вам — кааператыў. У тупіку прачнуўся зранку, Бо ўжо рахунак ёсць у банку. А грошы? Робяцца з паветра I лічацца на кіламетры. Ён некалі аптовым базам Даваў усім заданні разам: Ён ix трымаў, яны — яго (Вядома, што не аднаго). Загадчыкі там не святыя, Галоўнае — ўсё тыя, тыя. Змяніў пасаду толькі ён На фірму з назвай «Балабон». Ен звоніць з раніцы на базу I вырашае ўсё адразу. Пасля «актыў» на Камароўцы, Хто ў куртачцы, а хто ў вятроўцы, Расклалі джынсы i дублёнкі, Сукенкі, фінскія пялёнкі, Касеты, магнітолы, плёнкі. Дзялкі i цэны — лібералы, А людзі клічуць «АББІРАЛЫ», Бо грошы робяцца з паветра Даўно у фірменнага «мэтра». Зубрыў ён Марксаў «Капітал», Цяпер свой мае капітал I не застаўся убаку, Хоць i не чысты на руку, I цешыцца ў асабняку Ў Камуністычным тупіку.