Выбрать главу
6/І—94
Далёкае
О, Божа мой, які я быў шчаслівы, Калі усё наперадзе было, Калі за хатай даспявалі слівы I маладзік пасерабрыў сяло.
Хадзіў адзін я палявою сцежкай, I пырскалі расою каласы, Былі надзеі, радасці, i ўсмешкі, I любыя з маленства галасы.
Цяпер усё далёкае ў мінулым Сплыло паводкай веснавой вады, I толькі часам азавецца гулам Неспадзяванае бяды.
З трывогай кожны ранак сустракаю I сам не ведаю, чаго чакаю.
8—9/1—94
Змяя
I ў раі магчыма палюбіць Адзіную, не знаючы аб здрадзе. А як Адам дазнаўся, што рабіць, Каб Ева стала жонкаю i маці?
Здаецца, здагадаўся я: Перамаглі i маладосць i сіла, I, з яблыні схіліўшыся, Змяя Адкрыла вочы ім i спакусіла.
З тае пары пайшоў i род людскі — Чарнявы, русы, шматгалосы, Пячорны, вандраўнік i гарадскі, — Кітайцы, еўрапейцы, эскімосы.
З гадамі разбрыдацца пачалі То па адным, а то сумесна, І так кахаліся, што на Зямлі Адамавым нашчадкам стала цесна.
Адных палохала за стратай страта, Другія не вылазілі з маны, I рушылі з прашчамі брат на брата, Каб дарасці да атамнай вайны.
I дараслі, i залілі крывёю Зямлю, што не знайсці каго вініць... Пакуль вайны, пажараў i разбою Hi Богу, ні Адаму не спыніць.
Як ні пакутую, а дзякую, Змяя, Што гэты дзікі свет спазнаў i я.
18/1-94
Дзіця стагоддзя
Гудзе за вокнамі завея, У шыбы звоніць i скрабе. Мяне ніхто не разумее, Не разумею сам сябе.
Не заціхае завіруха. Пасля дванаццаці гадзін У хаце холадна i глуха, I я пакутую адзін, —
Сябе бязлітасна караю За ўсе пралікі i грахі, Бо не пабачыў зроду раю, Не выйшаў з пеклішча сухі.
Такі, як быў, i застануся, Не стану лепшы i другі, Бо для мяне на Беларусі Усе самкнуліся кругі.
Я чую i ў завейным свісце Ад чай, па грозу i бяду I вобмацкам шукаю выйсця, Але не веру, што знайду.
Такі ўжо лес наканаваны З пачатку да канца жыцця, Бо ў сэрцы не загоіць раны Стагоддзя страшнага дзіця.
17/1—94
Закаханым
Гляджу на маладых i закаханых, Нібы здалёку на сябе гляджу, Вясновай стомаю закалыханы I шэптамі маруднага дажджу.
Здаецца, расхінаю гронкі бэзу, Што расцвіце сягоння давідна, I праз густы шыпшыннік пералезу Да цёмнага высокага акна.
У цішыні дрыжаць на шыбах зоры, I маладзік глядзіць у твой пакой, Ты расхіні хоць напалову шторы I хоць усмешкай сэрца супакой.
Далёкае прыпомніцца, як сёння, Хоць зморшчыны не сцерці на ілбе, I сівізна пасерабрыла скроні, Каханая, ў мяне, a i ў цябе.
Мінула ўсё, i казачная стома З табою разлучыла назаўжды. Дзе ты цяпер? Нікому невядома, I безнадзейна страчаны сляды.
Успамінаю даўнія гады я I шчасце ад вясны i да зімы... Шкада, калі такія маладыя Расстануцца дарэмна, як i мы.
16—17/1—94
Асеннія паркі
Маўчаць фантаны, Апусцелі паркі, Не засталося нават ліхтароў, I толькі водзяць мопсы i аўчаркі На павадках сваіх гаспадароў.
Трава някошаная стыне, Іскрыцца павуціна на галлі, На пачарнелым бэзе i язміне Пасядуць хутка першыя гілі.
Яшчэ шуміць апалая лістота I з кожным ранкам пахне саладзей, Азімак-дуб не скінуў пазалоту I журыцца, што — менш i менш людзей,