Выбрать главу
Народ — ён быў, і ёсьць, і будзе! Таму: спакойна, дзецюкі! Не зьгіне мова наша ў блудзе! Яна нам сьветач — на вякі!
1988, чэрвень

ПЫТАНЬНЕ

Хаджу па чужыне, гляджу на людцоў, На іхняе з Богам вітаньне — I зноў працінаюся болем, і зноў Душу мне сьвідруе пытаньне:
Як доўга яшчэ будзе ў нас у вачах I ў кожным штрыху чалавечым — Наш, пройдзены намі, пакутлівы шлях. Наш сум па няспраўджаным нечым?
1989, травень

ТРЫВАЙМА, БРАТЫ!

Нас могуць Зьневажаць І абражаць, Нас могуць Не любіць і ненавідзець, Але мы мусім Цьвёрда помніць-знаць: У нас ёсць Нёман, І Дзьвіна, I Прыпяць.
Нас могуць Чорным брудам паліваць. Культываваць бяспамяцтва, Бяспраўе, Але мы мусім Цьвёрда помніць-знаць: У нас ёсць Полацк, Тураў I Заслаўе.
Нас могуць Ачмураць і падкупляць, Штодзень даваць Цацанкі-абяцанкі, Але мы мусім Цьвёрда помніць-знаць Наказ Франьцішка, Кастуся I Янкі.
Нас могуць біць — Аж да крывавых слёз, Каб лёкаяў зрабіць З ахвяраў зьдзеку, Але мы мусім Адстаяць свой лёс, Каб ён для нас Шчасьлівы быў давеку.
Таму — Трывайма, любыя браты! Трывайма й верыма: Нішто не спляміць I не асіліць нашай праваты, I нам яшчэ паслужыць Наша памяць!
1989, чэрвень

ПРА НАШУ ГОДНАСЬЦЬ

Што праўда, То праўда — Даўно гэта стала: Віхляньня — багата, А годнасьці — мала.
Багата юродства, Блюзьнерства, Крыўляньня, А мова народа — На грані скананьня.
Таму і цямнеем, Чарнеем ад злосьці. Аж хочацца нават Ударыць кагосьці.
Каго — зразумела, Ды чорт яго знае Чым кончыцца можа Адвага такая!
І што ж тады робім У злосьці і скрусе Мы — існыя родам Сыны Беларусі?
Што — робім? А б'ём-дабіваем заўзята Свайго Недабітага злыднямі Брата.
У гэтым — і мужнасьць, I мудрасьць, I годнасьць, I нашага гора-гібеньня Нязводнасьць.
1989, лістапад

* * *

Я не знаю, што ў нас будзе Ні праз месяц, ні праз год. Абясхрэсьціліся людзі. Абязбожыўся народ.
Распадаецца грамадства. Скрэпы трэскаюцца скрозь. Згода-еднасьць — толькі маска, Пад якой — нянавісьць-злосьць.
Праўда ходзіць белай зданьню Па руінах дзён былых. Ці падымецца, ці ўстане Наша доля з грудаў тых?
Ці ў хлусьні, зладзействе, блудзе Будуць весьці ўсё на звод — Абясхрэшчаныя людзі, Абязбожаны народ?
1990, лістапад

* * *

Не падбівай. Не падбухторвай. Дарма шчыруеш. Я не з тых, Што краю роднаму над прорвай Самазабойча б'юць пад дых.
Табе — павек не будзе веры. Не спадзявайся. Не чакай. Ты ўпотай молішся хімеры, А мне мой Бог — Бацькоўскі край.
Я не забыў: калі ад болю За лёс ягоны я крычаў — Ты шанаваў чужую волю I, падуладны ёй, маўчаў.
Калі дыханьне мне і мову Перацінаў дзікун-сатрап — Ты не ішоў мне на падмогу, Ты на душу не браў затрат.
Таму — не снуй перад вачыма. Не корчы міну. Не прасі. Прадаўшы ўсё, што ёсьць Айчына, Мяне сто раз ты прадасі.
1990, лістапад

ГРАМАДЗЯНЕ, СПЯШАЙЦЕСЯ!