Выбрать главу

— Змучыўся, мілы?..

Ясь вырваў далонь. Сеў. Упіўся ў яе вачыма. Потым нахіліўся і чула, з удзячнасцю, пацалаваў яе ў губы. Крыху няўпэўнена ён запытаўся:

— Чаму ты нічога не сказала, што яшчэ нявінніца? Настка ўсміхнулася.

— Бо я цябе хацела… Калі б не хацела, то нічога б і не было. Ты б мяне не здужаў.

З-за сцяны даходзілі нейкія дзіўныя, ненатуральныя гукі. Гэта пачало ванітаваць Семянцова. Струмень лепкай, смярдзючай масы хлюпнуў на жывот і сцёгны голай Паўлінкі, якая сядзела ў яго на каленях.

6

БЛАТ НА ЎВЕСЬ СВЕТ!

Паветра не рухалася. Сонца ліло жар на зямлю. Вялікія, цяжкія чорныя птушкі віселі ў небе, нібыта забыўшыся, куды мелі ляцець. Неба згубіла колеры, а пыл быў лёгкі, гарачы.

Ясь ляжаў у рове каля незнаёмай дарогі, якая, часта пятляючы, вяла некуды ўніз, аж пакуль не прападала на даляглядзе. Побач ляжалі пяць ягоных супольнікаў. Ніхто не варушыўся. Тоўсты слой пылу пакрываў адзенне і ляжаў на тварах. Калі нехта з іх паварочваў галаву, то Ясь мог пабачыць цёмныя, папечаныя губы і бялкі вачэй. Збоку ад Яся ляжаў карабін старой канструкцыі. Руля была так нагрэтая, што ад яе пры дотыку маглі павыскокваць пухіры. Браць зброю трэба было за драўляную частку корпуса або прыклад. Яся троху раздражняла цеснаватае адзенне і цяжкія боты. Моцна зацягнуты рэмень не даваў свабодна дыхаць.

Чуццё падказвала хлопцу, што яны чакаюць нешта канкрэтнае, але ён пакуль не мог уцяміць, што дакладна. Гэта не давала яму спакою. Аднак ён па-ранейшаму нерухома ляжаў і маўчаў. Спёка пазбавіла яго сілаў і нават здольнасці думаць.

Праз некаторы час далёка на гарызонце паказалася лёгкая смуга. Яна расла, набліжаючыся, і ператваралася ў доўгую паласу пылу, які клубіўся і поўз у іхным кірунку. Ясевы таварышы схапілі карабіны і яшчэ ніжэй прыпалі да зямлі.

Воблака пылу выпераджалі галовы і тулавы шасці вараных коней. Ляцелі, што стрэлы, уперад, а за імі кацілася запыленая карэта. Калі коні зраўняліся з людзьмі ў рове, раздаўся моцны свіст, і Ясь з прыяцелямі выскачылі на дарогу. З другога боку гасцінца з рова нечакана вылецелі яшчэ пяць чалавек, пра якіх Ясь і не падазраваў. Узнялася сумятня. Перапуджаныя коні панеслі ўбок — у роў. Карэту нарэшце спынілі. З яе вывелі мужчыну з доўгай сівой барадой, у дзіўнай чорнай вопратцы, нібы ў мантыі. За ім выйшла прыгожая маладая паненка ва ўсім белым. Далоні яна трымала складзеныя каля грудзей, нібы малілася. Вялікія ладныя вочы былі напоўненыя страхам. З козлаў карэты сцягнулі фурмана. Толькі ён адзін адчайна супраціўляўся нападнікам. Усё адбылося вельмі хутка, імгненна, амаль без шуму, бо тоўсты дыван пылу прыглушаў крокі.

Ясь з супольнікамі ўціснуўся ў карэту. Двое селі спераду на месцы фурмана, яшчэ трое размясціліся на прыступны з тылу павозкі. Стары ў чорным і фурман засталіся пасярод дарогі. Коні ва ўсе лапаткі рушылі ўперад. Праз хвілю яны не беглі, а імчалі. Карэту трэсла як дуж. Яе хіліла то ўправа, то вярнула ўлева. Людзей кідала ва ўсе бакі. Ясь сядзеў на задняй лаўцы, злева ад дзяўчыны. Хлопец моцна трымаў яе за руку, хоць яна і так не магла ад іх збегчы.

Гонячы ва ўвесь дух коней, нібы ад некага ўцякаючы, яны мінулі невялікія пагоркі і ўехалі ў лес. Дарогі не было. Карэту сцёбалі галіны.

Неўзабаве яны выехалі на нешырокую паляну. Пасярэдзіне яе стаяў нізкі, грувасткі будынак, змураваны з польных камянёў. Карэта спынілася. Ясь з таварышам вывелі дзяўчыну. За імі з карэты вынеслі вялікі куфэрак, акуты меднай бляхай. Ясь быў чальцом банды, якая выкрала паненку. Гэта яго не бянтэжыла. Ён пачуваўся тут сваім, толькі неяк не мог успомніць, што рабіў перад тым, як апынуўся з таварышамі ў рове. Яго не дзівіла ні іх незвычайная вопратка, ні старасвецкі выгляд карэты.

У хуткім часе ўсе сабраліся ў вялікай зале. Падлога была выкладзеная каменнымі плітамі. Пасярэдзіне стаяў доўгі масіўны стол. Дзяўчыну пасадзілі на лаве ў куце. Тут панаваў халадок, і Ясю прыемна было ўрэшце ўдыхнуць церпкага, вогкага паветра.

Ясевы калегі важдаліся ля вечка досыць цяжкага куфра. Ніяк не ўдавалася адчыніць. Тады Ясь штурхануў аднаго з іх убок і паказаў рукою на стол. Куфар усцягнулі на стальніцу. Ясь выняў з халявы бота шабер, загорнуты ў акравак замшавай скуры. Вострым канцом прылады ён адагнуў каля замочнай шчыліны медную пласціну, якая пакрывала века. Пашырыў адтуліну, усунуў туды сагнуты ў крук іншы канец шабера і пачаў паволі, але моцна цягнуць уверх. Замок заскрыгатаў і ўрэшце паддаўся — куфар адчыніўся, а твары прысутных аж праяснелі. Унутры было поўна залатых рэчаў і каштоўных камянёў. Усё высыпалі на стол і пачалі сартаваць. Асобна адкладалі ўбок залатыя манеты. У наступнай купцы былі бранзалеты, завушніцы, пярсцёнкі і калье. У іншае месца перакідвалі каштоўныя камяні, якія свяціліся ўсімі колерамі вясёлкі.