Адчуванне холаду знікла, і мною апанавалі спакой і сузіранне. Нябесны пакемон скакаў наверсе, і яго водны брат быў у добрай кампаніі рухавых сябровак. Калі рака выблукала з хваёвага гаю ў поле і пацякла роўна, я падумаў, што праз ззянне зверху і ілюмінацыю знізу я не магу зразумець, дзе пралягае небакрай. Усплыла думка, што вада і паветра складаюцца з адной і той жа субстанцыі — празрыстай энергіі, якая напаўняе жыццё рухам. І што нездарма той, хто пасадзіў мяне ў човен, згадаў пра сведчанні продкаў, якія не ведалі праблемаў з перамяшчэннем у прасторы. І, агледзеўшыся цяпер, я пабачыў, што перасоўваюся па небе, і зоры — навокал.
1 Гэты фрагмент напісаны алоўкам на аркушах А4, складзеных у чатыры разы і прымацаваных да форзаца першага сшытка. Паводле яго стану, фрагмент ствараўся значна раней за асноўны тэкставы масіў. Магчыма — у момант, калі Кніжнік яшчэ не быў упэўнены, што будзе пісаць свой “Летапіс Ночы” (заўв. перакладчыка).
Змест
Слова ад перакладчыка
Пралог 1
Першы сшытак
Раздзел пачатковы
Раздзел другі
Раздзел трэці
Другі сшытак
Раздзел першы
Раздзел другі
Раздзел трэці
Раздзел чацвёрты
Раздзел пяты
Раздзел шосты
Сшытак трэці
Раздзел першы
Раздзел другі
Раздзел трэці
Раздзел чацвёрты
Раздзел пяты
Эпілог