Ідуць, шнуруюць па дарожках,А чаравічкі на іх ножкахТак і паскрыпваюць, спяваюць,Нібы капыцікі мільгаюць;Ідуць, спусціўшы вачаняткі,На погляд ціхі, як ягняткі.А панічы снуюць стрыжамі,Ў паненак цэляцца вачамі,Так от і льнуць, як рой да грэчкі,Як матылі на тыя свечкі.На доўгіх лаўках пажылыяСядзяць паны, як бы святыя,Багата ўсе яны адзеты,Чытаюць кнігі ды газеты.Антось на ўсё глядзіць уважна,І сам ідзе ён трохі важна,Крыху асвойтаўся з панамі,Ідзе, пагруквае нагамі.Сябры тым часам сквер мінулі,Налева ўгору павярнулі;Тут з будкі стораж іх спыняе:— Куды йдзяце? — сяброў пытае.— Куды ж? на гору, ёсць вядома.— А ці вам правіла знаёма,Што безбілетным ход запынен?Хто йдзе на гору, той павіненБілет купіць на права ўходу.Сябры спынілісь — грошай шкода;Ў чупрыны рукі запускаюць,Аб гэтай справе разважаюць:За што плаціць? пустая справа...Але ж ізноў — зірнуць цікава,Як там з гары ўсё выглядае.І дзядзька стоража пытае:— А колькі той білет каштуе?..Ніяк у Вільні не шанцуе!— Ўсяго шэсць грошаў. Заплацеце,Тады сабе, здаровы, йдзеце.— Дзе наша, брат, не прападала:Каб наша ліха не даждала! —Гаворыць дзядзька наш разважна,Ў кішэню лезучы адважна.Сябры білеты пакупляліІ на гару пашыбавалі.— Ото, гара, як печ, крутая!І вось чаму дарожка тая,Бы шрубка, ўецца па-над бокам:Узлезь, папробуй, простым крокам!Ну, брат, гара, аж ногі млеюць. —Сябры ідуць і весялеюць.— Ці то яе такая ўрода?Рукою, мусібыць, народуЯна насыпана спрадвеку...Ото, мой Божа: чалавекуЗаўсёды мала, не хватае, —Антось уголас разважае. —Ці ёсць канец яго патрэбам?Чаго няма пад гэтым небам!..— Не: не здаволіш чалавека,І будзе вечна ён калека:Чаго-нібудзь, а будзе брак,Ужо бо створаны ён так!Твардоўскі пан быў — мо чувалі? —Яму ўсе чэрці слугаваліІ ўсе выконвалі жаданні,І што ж? шчаслівы быў? нізвання!Ды ўзяць хоць нас, не тое ж сама?І мы, як тая багна-яма,Ўвесь век варушымся, збіраем,Канца ж патрэбам тым не знаем.Сябры на верх гары ўзняліся,Аж упацелі, засапліся,І ногі іх спынілісь самі.А слаўны від перад сябраміЗ гары высокай адчыняўся!Хто відам тым не любаваўся?Ўнізу гары ляглі прыгожа,Як бы разоркі паміж збожжа,Дарожкі роўныя, крывыя.Над імі дрэвы маладыяЎ сваёй пакоячай цішыСплялі жывыя салашы.Агромны горад, цесна збіты,Ўвесь блескам сонейка заліты,Займаў узгоркі і нізіны;Дамы стаялі, як віціны,То ўдоўж, то ўпоперак радамі,То закрываліся садаміАбо дзе ўзгоркам крутабокім;А дзе васпанам адзінокім,Расцерабіўшы сабе пляц,Як горды пан, стаяў палац.Будынкі цесна ў рад стаялі,Як бы адны другіх трымаліУ часе нейкай небяспекіІ асталіся так навекі.А між высокіх дамоў-градак,Свой пэўны маючы парадак,Віліся вулачкі так-гэтакГустою тканню цёмных клетак.Ўгары, высока над дамамі,Пазалачонымі крыжаміБлішчалі цэрквы і касцёлы,Узняўшысь к небу галавамі,На сонцы ззяючы вярхамі;І гоман іх званоў вясёлыЎ паветры гуў таемна, злучнаІ заміраў дзесь мілагучна.Налева, між гор крутабокіх,У берагах сваіх высокіх,Па камянях, бы тая змейка,Вілася шумная ВілейкаІ, закруціўшыся дугою,Знікала зараз за гарою.А справа ўніз свабодным махамЛягла другая рэчка шляхам,Як бы сталёвая пружына;То Вілія, Літвы дзяціна,Няслася пышна між абрываўБліскучай стужкай гожых звіваў,Як бы жывое срэбра. ХваліНа сонцы песцілісь, дрыжалі.Так майскім днём дрыжыць лістамі,Абліты сонейка агнямі,Зялёны клён і пышна ззяе,На сонцы лісцікі купае.Па левым беразе ў шнурочакЗялёных дрэў пралёг радочак,Як стрэлка, роўненька, пад меру,Як тыя буквы на паперу.Дамы, каменныя грамады,Палацы, пышныя пасады,Крутыя горы з жоўтым скатам,Пяскамі, глінаю багатым,Ўвесь правы бераг абступалі,У рэчцы цені іх дрыжалі.І адбівалісь, бы ў люстэрцы,У Віліі хмурынак перцы,Што віслі белай чарадоюВысока ў небе над зямлёю.