Выбрать главу

"Трэба нешта прыдумаць... Яна на мне конна... Не! Яна ляжыць на стале, а я знянацку ўваходжу ёй у заднюю дзiрачку... Банальна. Яна звязаная, з кляпам у роце, курчыцца на падлозе, а я спраўляю ўсе патрэбы на яе хлапчуковае цела... Цi ж гэта ў радасць? Яна..."

Падарожнiк заўважыў, што кiтаянка пачала пакрывацца "гусiнай" скураю. Кандыцыянер працаваў на ўсю магутнасць. Давялося сунуцца праз увесь пакой i пераключыць на мiнiмум. Толькi ў пакоi не пацяплела, таму Падарожнiк разабраў ложак i, слiзгануўшы пад шаўкавiстыя прасцiны, жэстам запрасiў маладзiцу далучыцца. Тая правiльна зразумела жэст, i праз якое iмгненне звiлася клубком памiж шырока раскiнутых мужчынскiх ног дый працягнула перарваны мiнет. Падарожнiк выштурхнуў струмень насення кiтаянцы на язык. Тая лёгка праглынула густы кiсель, але не спынiла пяшчотнай гульнi.

Калi Падарожнiк прачнуўся, у пакоi пахла свежасцю ад вымытай падлогi. Раптам ён ускочыў з ложка i пачаў сутаргава шукаць ключ ад сейфа. Ключ знайшоўся. Рэчы, грошы i дакументы ляжалi на ранейшых месцах. Падарожнiк уздыхнуў з такой палёгкаю, што з яго выйшлi нават страўнiкавыя газы.

"Займацца каханнем з экзатычнай жанчынаю тое самае, што есцi невядомую страву", — падумаў Падарожнiк i ўспомнiў каталонскi сыр, якi быў яўна прыпраўлены лоем, ажно горла перахоплiвала, такi даўкi.

10.08.1994

8 — Пляжнiк

Спакой. Шолах невысокiх хваляў. Золак.

Вузенькiм завулкам на бераг Мiжземнага мора спусцiўся Пляжнiк — высокi загарэлы маладзён у чорных шортах i доўгай чорнай майцы. Ён сеў на кукiшкi непадалёк ад вады i пачаў забаўляцца з пяском. Ён перасыпаў яго з рукi ў руку, з далонi на далонь, набiраў у жменю i пускаў праз пальцы. На бясхмарным твары грала задавальненне.

З-за хвалялома на пляж выйшлi дзве старыя кабеты. На тонкiх белых нагах яны неслi аб’ёмiстыя жываты, прыкрытыя стракатымi купальнiкамi. Зрэдчас старыя нахiлялiся i вычэрпвалi з плыткай вады пустыя ракавiнкi. Кабеты ўсё рабiлi моўчкi, пэўна, яны пражылi такi доўгi век, што ўсе словы, якiя ведалi, даўным-даўно сказалi. Iх белыя i пушыстыя, што дзьмухаўцы, галовы схавалiся за наступным хваляломам.

Пляжнiк скiнуў з сябе доўгую майку i шорты. Схадзiў да высокага бачка са смеццем i выкiнуў вопратку.

Першыя промнi пазалацiлi аголенае цела. Пляжнiк уладкаваўся на пяску i пачаў акуратна i нетаропка засыпаць сябе сухiм белым пяском.

З гатэля, якi аддзяляла ад пляжа толькi вузкая стужка дарогi, выйшлi два хлопцы. На адным з iх, акрамя ружовых шортаў ды скураных сандалетаў, зусiм нiчога не было. Але ён, мусiць, лiчыў, што шматлiкiя каляровыя татуiроўкi прыкрываюць аголенасць значна лепей за размаiтыя анучы. На другiм хлопцу былi высокiя, забэрсаныя тоўстымi матузкамi, цяжкiя, падкаваныя чаравiкi i скураны цёмны строй, якi складалi кароткiя нагавiцы i куртка-безрукаўка. На гладка выстрыжаных галовах тырчалi набрыялiненыя чубкi. Два правыя вухi ўпрыгожвалi восем срэбных завушнiц, па чатыры — кожнае. Гэта геi выйшлi павiтаць першыя промнi сонца. Яны спынiлiся пад высознай пальмаю i злiлiся ў ласкавым пацалунку, на якi здатныя толькi мужчыны, якiя любяць адно мужчын. Калi ж яны пакiнулi абдымацца i ўбачылi на пяску Пляжнiка, дык паспяшалiся знiкнуць за гатэльнымi дзвярмi.

Тым часам Пляжнiк так акуратна i па-майстэрску засыпаў свае ногi, быццам iх нiколi i не было. Але Пляжнiк не задаволiўся плёнам сваёй працы. Ён лёг на спiну i правай рукою пачаў засыпаць торс. Пясок сыпаўся лёгка, i ў хуткiм часе з-пад яго вытыркалася толькi галава з заплюшчанымi вачыма ды правая рука.

З вулiцы, што ўздымаецца да старажытнаiспанскай фартэцыi, на пляж прыйшла мацi з дачкою. Яны хутка паскiдалi сукенкi на пясок i, вызвалiўшыся з купальнiкаў, пабеглi ў мора. Жанчына i дзяўчынка мелi вельмi падобныя целы, гэта было нiбыта адно цела ў розных стадыях iснавання.

Над шумам хваль разам з веерамi пырскаў узлятаў на фуркатлiвых крылах дзявочы смех.

Вялiкае Пляжнiкава цела пачало пад пяском варушыцца. Яно выконвала змяiныя звiлiстыя рухi. Пляжнiкава галава разам з правай рукою паступова заглыбiлiся ў пясок i знiклi пад iм.

Колькi iмгненняў на тым месцы, дзе ляжаў Пляжнiк, варушыўся i дыхаў пясок. Але спакваля i пясочны шэпт ацiх.

Дзяўчынка з жанчынаю выбеглi з мора на пясчаны бераг. Яны доўга выцiралi свае залацiстыя торсы вялiкiмi блакiтнымi ручнiкамi. Апрануўшы сукенкi, мацi з дачкою прайшлi ў бок горада якраз праз тое месца, дзе Пляжнiк знiк пад пяском. Яны прайшлi i нiчога не заўважылi, таму што нельга нiчога заўважыць, калi гэтага не захацеў сам Пляжнiк.