Выбрать главу
+
Дзяўчына    давайце рыхтавацца да выхаду Навошта нам           наступныя станцыі Нашыя грахі              пачынаюцца з гэтай Чытайце  Біблію                      радок дванаццаты Як, Вы Афелія, што чакае Гамлета? Дайце зірнуць        у Вашыя вочы У мяне таксама жыцьця рэзервацыя З якой   так            вырвацца хочацца
з такім каханьнем каму яна трэба? нейкаму Богу? каб гадоў праз семдзесят атрымаць павышэньне і анёлам лётаць над горадам душаў і целаў                               грэшных? у гэтай гульні козырам крыўда толькі ў мяне      іншыя карты хто на раздачы?                  п’яны мача тады         нясіце паболей ваты якая     будзе крычаць ад болю
замест мяне             фарбавацца ў колер якому        нават              макі на полі схіляць       свае і чужыя   галовы
+
як неразношаны абутак мне цісьне сэрца і калі не ў памеры справа тады ў чым віно гарбата піва часам кава такая сынанімія дачканімія бяздзетнасьць і дзеці па-за шлюбам не мае я не магу казаць (як зручна што “х” і “з” так блізка на клявіятуры) і так ня блізка мы і шыбеніцы будаўнічых кранаў на іх штодня я адзіноту   вешаю сваю            (ты са сваёй спраўляйся залпам) ў бязлюдным парку буду гвалціць сум падчас абедзенага перапынку і нават згубленая завушніца не давядзе што злодзей гэта я
2
+
адзінае магчымае імя было на “а” і заканьчэньне ў яго было на “а” а пасярод - слупы з перагародкай такая арфаграфія мне не знаёма і каб я лепш запомніла яе ты прыкладаў мой голаў да слупа каб слухала я ейнае імя што стала для цябе сынонімам “каханьня” я ж націскалася на “о” таму зрабілася сынонімам “было”
+
на досьвідку прыйдзе бінтаваць маё сэрца рудаю стужкай сатканай з кудзерак анёлаў што часамі сьпяць у трамваях і сасьніўшы яблык раздора хутчэй выбягаюць і нясуцца насустрач самі ня ведаючы каму і навошта
у полі за ветрам гнацца вось мая справа бегчы і падаць
+
У птушак нянавісьці Твой позірк Яны крыламі хвастаюць па твары Іхні шлях пралягае праз маё сэрца Na pounač і ù advarotnym kirunku I tak pry kožnym abdymku I pry kožnym drugim pacalunku
+
і так бывае што сьнег на носе ня тае і хоць я тая што цябе на стужку здымае мы засынаем ня з тымі каго абдымем у марах і мне падасца што ўсё ня тое а твае вусны прашэпчуць у мой рот: - наадварот
+
пішы пішы сваю прозу пра тое што ружа на лапу азора упала пішы і не забывайся сьмяецца той хто ўмее сьмяяцца.
+
мне ня выкінуць жыцьця са слова сьмерць як дзяўчыну з цела ўласнага мне ня выкінуць запяклася на грудзёх маіх крывя запяклася ды асыпалася
+
застыне лета кропляй мёду над той радзімкаю што справа каля яе нібы аправа складуся зморшчынкаю я каштану цьвёрдаму зямля раскрые вусны як дзіцяці каб у сябе глыбей схаваці да трэцяга сакавіка