3 Палінай яны, забраўгныся на сенавал, пад ластаўчына цьвірканьне, чыталі, дзяліліся сакрэтамі, спалі, летуцелі, як наладзіцца іх жыцьцё. Аднойчы Паліну папярэдзіла:
— Я паклікала Косьцю і Бубліка. Выбірай, каго хочаш.
— Навошта яны мне?
— ПІто, трусіш? Мы ж дамовіліся.
— Ну гэта мы так.
— Так ці ня так, а я іх запрасіла. Сказала: прыходзьце зь цікавымі кніжкамі.
Яны і прыйшлі з кніжкамі, Бублік, той дурань-дурнем, а школьны прыгажун Косьцік (хутчэй па спалохана-скаваных паводзінах Паліны, чым з выклікам — Віры) зразумеў, што ўсё ня так сабе. Дурыліся, валтузіліся ў сене, усё болып распальваючыся і дазваляючы сабе ўсё болып. Пакуль Паліна не зазлавала і не ўцякла да вакенца, адштурхнуўшы Бубліка. Той вінавата пацягнуўся сьледам. А Віра з Косьцікам нейк незразумела і страшн а аціхлі. Глянула Паліна ў паўзмрок сенавалу і ўбачыла голае, высока ўзьнятае калена Віры і бессэнсоўнае нейкае гойданьне сьпіны ў блакітнай майцы, сьпіна гэта здалася такой мужчын скай, агіднай. Разгублены Бублік паглядзеў на Паліну, яна затрымлівала яго вочы бессэнсоўнай усьмешкай, абы ён не павярнуўся, не паглядзеў т у д ы. (Але абое чуюць: глядзяць адно на аднаго і чуюць.)
З гэтага дня Віра ўзьненавідзела Паліну. А аднойчы на зімовым катку, калі Косьця, які хадзіў цяпер за ёй, як галодны сабака, прывязваў канёк да яе стройнай нагі, Віра з раптам скажоным ад агіды і нянавісьці тварам з усяе сілы ўдарыла яго проста пад бараду, так што ён адваліўся на сьнег.
Калі Вірынага бацьку таксама арыштавалі (пасьля вэтэрынараў узяліся за лесьнікоў), сям’ю выгналі з-за дашчанай агароджы, і яны з маці некуды выехалі, як згінулі.
Раніцой Паліна і Франц прачнуліся чамусьці незадаволеныя сабой і адно адным. Але хутка гэта мінула, ім сапраўды цікава было разам. I вось так — удваіх. Вось, калі ласка, жылі кожны далёка ад другога і зусім нібыта інакш, але столькі агульнага ў іх. Гэтая просьценькая думка чамусьці хвалявала.
— Хутка ў цябе каўтун будзе! — ускалмаціўшы валасы Франца, сказала Паліна. Ён толькі што памыў іх у зарослай альхоўнікам і асакой рэчцы, і яны ляжалі на траве каля разваленага мастка, адпачывалі. Франц у недарэчнай на ім, кароткай яму бялізьне з суворага палатна, што нямала памучыла яго беднае гарадзкое цела, але ўжо разьмякчэла ад носкі і частага акунаньня ў ваду, чамусьці не саромеецца Паліны — як не саромеўся б, мабыць, апранахі клоўна. Ну а Паліне проста весела на яго, такога, глядзець.
— Ты сказала: каўтун? — мабыць, Франц нешта прыпомніць намагаецца.
Поруч на траве зіхцяць зьмейкамі вёрткія ўюны, вылаўленыя ў балотнай затоцы, дзе вада цяплейшая, Паліна зь дзіцячай несьвядомасьцю жорстка пляскае іх далонькай.
— Нашы палешукі некалі наогул ня стрыглі валасоў, — паведамляе Паліна.
— Як сікхі.
— Хто гэта?
— У Індыі каста такая. Па тры мэтры валасы адрошчваюць.
— Ну нашы менш, але таксама. Лічылася: зрэжаш — захварэеш. У каўтуне ўсе хваробы.
— Ой, чакай, успомніў! Багіня Мэб. У яе крылы з камарыных хмараў, зь ледзь прыкметных мошак. Яна хвасты коням заплятае начамі, багіня Мэб. А людзям каўтуны робіць. У Шэксьпіра, ведаеш, «Рамэо і Джульету»?
Джульету на школьнай сцэне Віра іграла, Паліна помніць белы твар, перадсьмяротны грудны голас. Паўтарыла перад Францам:
— Чакай мяне, Рамэо! I я з табой, я іду да цябе! I «закалола» сябе «кінжалам».
— Здаецца, яна п’е атруту? — запярэчыў Франц.
— А ты што, носіш з сабой? — міжволі спытала, прыгадаўшы тых нямецкіх афіцэраў.
— Нядрэнна б. Гранату канфіскавалі.
Калі да зямлянкі ішлі, убачылі на бярозавым кусьце дзіўна завіслую варону. Глядзіць на іх з жахам, паварушылася і засьлізгала па лісьцях, ледзь стрымалася на ніжняй галінцы. Хворая? Ці гэта ўжо так падрасьлі птушаняты, зь неасьцярогі вывалілася каторае з гнязда. Не заўважылі, а ўжо нахапілася лета. Лес пацяжэў ад лістоты, елка выкінула сьвежыя зялёныя (тут жа пачынаюць жаўцець) стрэлкі. А салаўі запускаюць свае трэлі-чэргі і ранкам, і ўвечары. Зьявіўся ў лесе майстар, і ўсе астатнія сьпевакі цягнуцца, падладжваюцца пад яго, стараюцца з усяе сілы, каб і ў іх ня горш атрымлівалася. А тут яшчэ нябачныя жабоцькі на ўсё навакольле паведамляюць: