Выбрать главу

— Вы што? Што вы надумалі? За гэта адкажаце!

— Э, адкажаце, адкажаце! — раптам раззлаваўся лянівага выгляду дзяцюк-мацак, што датуль ні ў чым ня ўдзельнічаў. Як бы кусілі яго.

Схапіў галаву беднага Фуксона моцнымі рукамі «ў замок» і падцягнуў яго да дрэва: прывязвайце! Франц схапіў нагу раменнай пятлёй, хутка працягнуўшы канец праз мэталічную спражку, быццам ня раз такое рабіў. Скураны адабральна памахаў пісталетам. На пару з тым, што памагае трымаць бярозу, пасьпешліва сталі канец рэменя прывязваць да ствала. Фуксон ужо ляжыц ь на зямлі, нага задзёртая пад неба.

— Вы што, вы што? — усё паўтарае няшчасны, торгаючы рэмень, як бы спрабуючы, ці дастаткова моцна, добра нага прывязана.

— А вось зараз пабачыш!

— Будзе табе хром!

У выкрыках ня злосьць, а як бы гульня, усіх заварожвае сама дзея, тое, што адбываецца зь і м і.

— Нахіляй другую, — камандуе скураны і, адкінуўшы вінтоўку, сам кідаецца да такой жа бярозы, што стаіць мэтраў за сем. — Сюды, да яго гні!

Фуксон у адчаі закрычаў на ўвесь лес:

— Людзі, памажыце! Гэта фашысты! Вы што, фашысты? Вы фашысты, ці хто?

Ухітрыўся скочыць зь зямлі, на назе, яшчэне прывязанай, спрабуе адскочыць, уцячы, зноў упаў, на руках намагаецца адпаўзьці, а яго цягнуць, валакуць, прыціскаюць, вяжуць:

— Ах, мы фашысты?.. Значыць, вось мы хто?.. Зараз ты пабачыш, хто фашыст!.. Сука! Фэрфлюхтар! Сьвіньня! Фуфло! Юда! Шайзэ!..

Чые былі словы, чые галасы ў тым пачварным клубку ярасных цел, хто маўчаў нема, а хто не — ніхто ня мог бы разабраць. На другім канцы паляны таксама крычалі жанчыны, іх спалоханыя галасы ўсё нарасталі.

— Мацней, мацней навязвай! — камандуе скураны.

Ногі нябогі ўжо глядзяць у неба, плячыма, галавой ён коўзаецца па жухлай траве, перамяшчаючыся зь месца на месца на локцях, як нейкая членістаногая казюрка.

— Адпускай! Паехалі!

Пачуўся лямант жаху — дрэвы, уздрыгануўшыся, падскочылі, спрабуючы выпрастацца, стаць, як раней, але не змаглі. Іх трымалі расьпята голыя, страшныя ў гэтым становішчы чалавечыя ногі. А рукі зьвіслага галавой уніз амаль дастаюць да долу, шкрабуць траву, апалае лісьце. I нейкае вухканьне: «У-о-х! У-о-х!» — чуецца з-пад зьвіслага ўніз плашча, што закрыў галаву, твар падвешанага.

ТТТто было б далей, сказаць немагчыма: крык з усіх бакоў рос, людзей на паляне ўсё болып. Скураны, як бы ўспомніўшы пра свой пісталет, пасьпешліва стрэліў — ва ўпор у аголены худы жывот павіслага. Рукі расьпятага напружана паварушыліся і павісьлі мякка.

Анямелая Паліна ўсё гэта назірала з-за куста, ускрыкнуўшы ад болю, прыціснула далоні да свайго жывата. Як бы заплюшчваючы вочы дзіцяці.

11

Расказваючы пра Паліну, Франца, не-не ды й вернесься да самога сябе, мы як-ніяк жылі ў адзін час, вопыт наш ня так ужо і адрозьніваўся. Вось і пасьля расказанай дзікай гісторыі прыгадаўся наш уласны габрэй. Ня толькі ў немцаў пры Гітлеры ён быў — уласны ў кожнага. Так павялося ўжо здаўна: Пётр лепш пазнае сябе праз Паўла. А яшчэ лепш — праз Абрама, Ісака…

Быў у нас у атрадзе свой Фуксон, не, нічога зь ім такога ня здарылася. Пасьля вайны сваёй сьмерцю памёр. На партызанскія сустрэчы акуратна прыяжджаў. Помню фразу, якую наш Мікалай Носаў часта казаў:

— Скончыцца вайна, ты, Фуксон, маеш права казаць: «Я ваяваў». Але калі ты скажаш: «Мы ваявалі!» — глядзі, Фуксон, нос адкушу.

Не, з дружбай народаў у атрадзе было ўсё ў парадку. А Хаім Хануцін, кулямётчык зь першай роты, быў фігурай, якую камандаваньне наогул за прыклад ставіла. Злы ў яго кулямёт, самы гучны ў кожным баі. Быў выпадак, калі выручыў увесь атрад, тады нас прыціснулі да ракі.

Але не магу забыць адну сцэну, на памяць прыйшла, калі апавядаў пра выпадак зь нянашым Фуксонам. (Абедзьве гісторыі аднолькава ня выдуманыя).

Вярталіся мы з «жалезкі». Хадзілі туды і вярталіся, што называецца, гамузам. Цэлай ротай. Менавіта так было ў жніўні, у верасьні сорак трэцяга — падчас «рэйкавай вайны». Перавалілі ўжо небясьпечную «варшаўку», уніклі ўдала самалётаў, які я пасьля трэцяга дня жніўня, калі ўпершыню прагрымеў на ўсёй чыгунцы на Беларусі «канцэрт», ня злазілі зь неба, увесь час віселі над намі. Вырашылі адпачыць у вялікай вёсцы Старое Сяло — хто на траўцы прысеў, хто на бярвенах, прываленых да агароджы, уладкаваўся. Толькі разьмясьціліся — бягуць да нас жыхары зь весткай: а вас тут чакае габрэй з Бабруйску. I ня проста габрэй, а які два гады хаваўся ад немцаў у нейкай жанчыны. Жыў у яе падвале, быў шаўцом, працай яго карміліся, дваіх дзяцей нарадзілі. (Заўважце, гісторыя нечым падобная на Францаву з Палінай).