Выбрать главу

Вялізны пасёлак зь лёгкіх баракаў і сяк-так скіданых дамоў — гэта і быў край запаветны, як і так расьпісваў Каляда. Дом, дзе ім выпадала жыць (паводле апавяданьня Каляды, ледзь не палац), быў сапраўды прасторнай, але не даведзенай да ладу і ўжо напалову зруйнаванай будынінай, да таго ж жонка Каляды — прыкаваная да ложку найцяжэйшым рэўматызмам, артрытам і яшчэ дзясяткам хвароб — патрабавала староньняга догляду. Усё б нічога, урэшце і Франц з рукамі, цясьлярсталяр, і Паліна ніякай працы ў хаце не цураецца — пражывуць, а вось як з дакумэнтамі быць? Тая нікчэмная паперка з шпіталю, якой ужо было мала для хоць якога спакойнага жыцьця ў Петухах, насуперак запэўніваньню Каляды, нічога ня значыць і ў гэтай глушы: парадкі ўсюды аднолькавыя. Яно ўсё так, не тужыў Каляда, ды толькі людзі ня ўсюды аднакія. Тут — усе ў яго сябрытаварышы, ім працаўнікоў не хапае, а ня правільных паперак. Зь вялікімі нэрвамі і клопатам сяк-так утрэслася: бутэлька мацнейшая за Саўнарком — Каляда сваю жыцьцёвую мудрасьць справай пацьвердзіў. Франц спачатку працаваў на лесапавале з бэнзапілой, затым перавялі да расьпіловачнага станка. Праца нялёгкая, але яму падабаўся па х працы: сасновае пілавіньне, мазут. Ня быў бы то немец. Сюрпрыз: на пільні і яшчэ немцы ёсьць, працуюць, непадалёк лягер ваеннапалонных знаходзіцца. Вось гэта навіна дык навіна: Франц нават не чакаў, што гэта яго так усхвалюе, калі пачуў упершыню нямецкую мову і ўбачыў знаёмую армейскую форму, заношаную, замазучаную да немагчымасьці. Услухоўваўся, пра што між сабою гамоняць. Пра ежу найчасьцей, пра Германію, але і пра нормы, пра плян. Ну проста савецкімі сталі — болын, чым самі савецкія. Тыя вечна пра рыбалку ды чым бы пахмяліцца, а немцы: нормы, колькі выканалі, трэба яшчэ зрабіць. Потым разабраўся: ім ідзе залік, і тых, хто перавыконвае норму, раней адпусьцяць дамоў, у Германію. Аж затужыў Франц: а хто залічвае тое, што давялося яму перажыць, хіба толькі Госпад Бог? Пагаманіць бы зь імі, затужыў па самой нямецкай мове, чуе, што хутка не ўтрывае, выдасьць сябе. Што зьдзівіла: адносіны да нядаўніх ворагаў мясцовых рабочых, а жанчын асабліва — абсалютна бяз злосьці, быццам і не было ўсяго, што было. А аднойчы ледзь не ўмяшаўся неасьцярожна ў падзеі, абурыўшыся сваімі немцамі. (Дык хто ж яму цяпер болын свае?) Каляда прынёс Францу абед (Паліна паслала), пры гэтым ён з торбы дастаў вялізнае колца каўбасы: адрэзаў сабе, Францу, а болыную частку аддаў маладому Гансу, які даўно раздражняў Франца насьмешачкамі, зьдзеклівымі заўвагамі аб мясцовым людзе. Асабліва аб жанчынах. Калі пра Паліну сказаў аднойчы такое, Франц ледзьве стрымаўся, каб не накінуцца на яго з кулакамі.

Прыняўшы каралеўскі дар ад Каляды з дагодлівай усьмешкай, падзякаваўшы рускім «спаснбо», Ганс чамусьці і не падумаў падзяліцца з двума сваімі напарнікамі-немцамі. Сунуў, нахаба, каўбасу за пазуху і, як прысуд, н і ч о г а ў і х н я б у д з е н і к о л і, к а л і т а к і м і к а в а л к а м і р а с к і д в а ю ц ц а!

Вось і любі «свайго» за тое толькі, што ён свой, а не чужы. Але Франца зьдзіўлялі і яго новыя «свае», зь імі таксама не засумуеш. У Каляды быў нікчэмны сабака зь дзіўнай мянушкай Кабтыздох. Паводле азначэньня гаспадара: сумесь мятлы з лаўкай. Заўсёды бегаў за ім на рыбалку.

У выходныя дні Каляда запрашаў парыбачыць і Франца. Навучыў яго абуваць лапці і нават нлесьці іх самому — Франц вымушаны быў пагадзіцца, што не адна толькі галеча прыдумала гэты лазовы абутак, але і кемлівасьць. Пайшоў аднойчы ў гумовіках, так замучыўся, чэрпаючы гразь халявамі, а тут — што зацякло, тое і выцекла. Лёгка, зручна. Бывае, што і азябнеш, «як цюцік», ну але ад гэтага вядома, што за лекі. Каляда, паказваючы на жонак, скардзіўся: яны думаюць, што мы дзеля задавальненьня п’ем, а мы — дзеля здароў’я. На рыбалку два маршруты: кароткі — на Чорнае возера, доўгі — на Прыпяць, рака не вузейшая за Рэйн. Вада ў тарфяным балоце вугальна-чорная, зачэрпнеш далоньню — мноства ўзважаных часьцінак, і тым ня менш адчуваньне дзівоснай чысьціні, нават стэрыльнасьці. Кажуць, лячэбнае возера, і ў гэта можна паверыць. А вось рыбы ў ім малавата, мізэрная, дробная. Затое на Прыпяці столькі бралі рыбы таптухай — так тут называюць на дубцах расьпятую сетку, — што і вазок не пашкодзіў бы, данесьці было цяжка. Трымай мацней вялізны сачок і не лянуйся, заганяй нагамі ў яго лянівых самоў, з кабана вагой. Па Прыпяці марудна праплываюць бясконцыя плыты, крапежнае дрэва для вугальных шахтаў Украіны — адчуваньне прасторы, першастворанасьці. А дубы, дубы — над вадой і наогул куды ні кінь вокам! Нешта падобнае, такія ж дубровы, на пад’езьдзе да Бэрліну. Будзе пра што расказаць бацьку. Любіць ён экзотыку — і ў людзях таксама. Яму, напэўна, спадабаўся б Каляда. 3 гэтым чалавекам не засумуеш.