Выбрать главу

– На жаль, лібіда ў гібрыдаў амаль не кантралюецца, – скрушна засведчыў доктар. – Можна хіба што рэгуляваць.

– Сухадрочка для такога прыгожага палаваспелага самца – гэта неяк ненатуральна! – заспачуваў суразмоўца. – Яму б ладную самачку!

Лабарантка спраўна выканала загад: неўзабаве Гаўрыла Батыеў, пажадліва пускаючы сліну, стаяў ля расчыненых дзвёрак фургона. Вочы зіхцелі бутэлечным шклом, ноздры шалёна раздзьмуваліся, пальцы дрыжэлі – ён відавочна ўзбудзіўся.

– Расцвіталі яблыні і грушы, паплылі туманы над ракой! – шчасліва загарлаў дзяцюк у прадчуванні аргазму. – Выхадзіла на бераг Кацюша…

Доктар па-бацькоўску паклаў лабарантцы руку на плячо.

– У яго, Кацюша, сёння быў вельмі цяжкі дзень. Так што табе трэба пастарацца!

– Зробім, зробім, – лабарантка спрактыкавана нацягнула медычныя гумовыя пальчаткі і адступіла, прапускаючы гібрыда ў салон. – Пайшлі, Гаўрык! Толькі вы, таварыш палкоўнік медычнай службы, не падглядайце!

– Кацюша! – паўтарыў Паўлаў з націскам. – Гэтым разам табе давядзецца задаволіць яго не рукамі, а іншым месцам.

– Я… кім? – сумелася дзеўка.

– Тым самым, якім цябе мамка на свет нарадзіла!

Каця разгублена адступіла. Твар яе пайшоў барвовымі плямамі, вочы набрынялі, нос завастрыўся.

– Як гэта… Я не хачу, нехачу, нехачунехачу!.. – прашаптала яна і зашморгала носам. – У мяне ж хлопец ёсць, з мінскага Упраўлення… Прыгажун, разумнік, герой… уласнаруч прысуды выконвае!

Гібрыд гупаў у салоне рытмічна і нецярпліва. Позірк доктара Паўлава ціснуў з цяжкасцю танка. Лабарантка пашукала раскаардынаванымі вачыма пункт апірышча і спынілася на твары цыбатага.

– Таварыш начальнік рэжыму!.. – залапатала яна ўмольна. – Ну хоць вы растлу…

– Не выканаеш загад кіраўніцтва, таварыш лейтэнант Дзяржаўнай Бяспекі, – твой хлопец выканае цябе, – жорстка адсек той і прыўзняў далонь з сухімі кашчавымі пальцамі. – Ды я ў трыццаць сёмым такіх сабатажнікаў вось гэтай самай рукою…

Доктар абняў дзявулю, прыціснуў, пяшчотна пацалаваў яе ў голаў.

– Кацюшанька, дзяўчыначка ты мая любая, – прамовіў ён ясна і пранікнёна. – Я не магу табе загадваць як начальнік і старэйшы па званні. Я магу толькі папрасіць. Як адзіную дачку… Трэба – разумееш? Не для мяне асабіста, Каця. Для нашай з табою Радзімы. Для абароны роднай дзяржавы ад сусветных імперыялістаў. Для перамогі савецкай навукі, у рэшце рэшт! Згадай бязвусых пацаноў, якія паклалі маладыя жыцці пад Сталінградам! Думаеш, у іх не было каханых? Ці, можа, ім так хацелася паміраць? А цябе нават паміраць ніхто не прымушае… Пакуль што.

Дзявуля пранізліва ўсхліпнула, крыху павагалася, але пайшла ў салон. Доктар запаліў цыгарэту, выцягнуў з кішэні плашча чарговую пляшку, скруціў корак.

– Ну, за баб! – палкоўнік медычнай службы падміргнуў, каўтануў проста з рыльца, працягнуў суразмоўцу.

– Усе савецкія бабы – тупыя блядзі, – адмахнуўся цыбаты, і ягоны вахцёрскі твар заплыў халоднай грэблівасцю. – Самы ненадзейны элемент.

– Затое які прыемны! Не кажучы ўжо пра іх прыродную патрыятычнасць. У цяжкія для Радзімы часы гэта сапраўдны інкубатар народных гераінь!

З фургона данёсся кароткі пранізлівы войк, потым – яшчэ адзін, потым – яшчэ… Праз колькі секунд УАЗ хадзіў рытмічным ходарам, рыхтык нягеглы бліндаж падчас бамбёжкі. Раптам з сярэдзіны шалёна заскавытала, нібы там жыўцом смажылі котку, але скавытанне заглушыў густы жывёльны рык у ненатуральна нізкім рэгістры.

І ўсё сцішылася.

Доктар засяроджана запляваў недапалак, сунуў пляшку ў кішэню, прыадчыніў дзвёрку і асцярожна глянуў усярэдзіну. Каця ляжала на падлозе з задранай спадніцай, у калюжыне цёмнай ліпучай крыві. Вочы яе глядзелі нерухома.

– Зноў лабарантку трэба выпісваць, – стомлена канстатаваў Паўлаў. – Трэцюю за апошнія паўгода.

– Нашто спатрэбілася падкладаць яе пад малпу менавіта цяпер? – цыбаты пасунуўся за стырно.

– Героя трэ было тэрмінова ўлагоджваць. Узбудзіўся занадта. Каб не самаахвяроны подзвіг нашай Каценькі – адымеў бы нас тут абодвух, рыхтык калгаснага бугая Чапаева, – доктар спакойна пераступіў праз труп, пасеў да вакна і па-свойску падміргнуў гібрыду; той сядзеў у закратаваным закутку на кукішках і сытна адрыгваўся. – Ну што, мацёры чалавечышча, задаволены?

Глава 15

Гольчаты прамень працяў ватную хмару. Могілкі на аплылым кургане зацяпліліся вечаровым дымным святлом, і росы на капцах ўспыхнулі прывіднымі лампадкамі.

Дзядзька ў дбайна начышчаных ботах, схіліўшыся над магільным камянём, засяроджана саскрабаў лішайнік і бруд. Пад пальцамі праступалі рыскі, падобныя да расколін, складаліся ў літары, словы і лічбы. Апошняй праявілася дата смерці: «1947».